Навіны за 20 кастрычніка 2010
20.10.2010 Брэст: Абласная арганізацыя Партыі БНФ мае намер вылучыць 100 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі
Як паведаміў кіраўнік абласной структуры Партыі БНФ Зміцер Шыманскі, які адначасова ўзначальвае рэгіянальны выбарчы штаб Рыгора Кастусёва, плануецца, што партыйныя актывісты будуць вылучаць свае кандыдатуры ва ўсіх буйных населеных пунктах вобласці, у тым ліку ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Бярозе.
20.10.2010 Пінск: У студэнцкія інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў не пускаюць
Пра гэта паведамляе Віталь Каратыш, сябра ініцыятыўнай групы А.Міхалевіча, які спрабаваў прайсці ў інтэрнат Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прычым у размове супрацоўніца адміністрацыі інтэрната сцвярджала, што студэнты ўжо паставілі свае подпісы за А.Лукашэнку.
20.10.2010 У Калінкавічах не хаваюць, для чаго створаны грамадскія прыёмныя “Белай Русі”
На сайце газеты “Калінкавіцкія навіны” змешчаны матэрыял “У прыёмных “Белай Русі”, дзе паведамляецца, што збор подпісаў па вылучэнні А. Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі працягнецца ў грамадскіх прыёмных РГА “Белая Русь”. Далей газета змяшчае звесткі, колькі ўсяго ў краіне арганізавана пунктаў і пікетаў гэтай прадзяржаўнай арганізацыяй.
20.10.2010 Маладэчна: Пікеты як асноўны сродак інфармацыі
У Маладэчне па-ранейшаму рэгулярна выстаўляюцца пікеты ў падтрымку Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва і Яраслава Раманчука. Адзін дзень праходзілі пікеты па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева. Як кажуць пікетоўшчыкі, цікавасць маладэчанцаў да пікетаў крыху зменшылася. Але яны па-ранейшаму застаюцца асноўным сродкам інфармавання шараговых маладэчанцаў аб тым, што на выбарах існуе альтэрнатыва.
20.10.2010 Мазыр: Рэкламуюць грамадскія прыёмныя, але не згадваюць пра “Белую Русь”
На дзяржаўным тэлеканале «Мазыр» у бягучым радку ідзе рэклама грамадскай прыёмнай, але аб тым, што яна дзейнічае ад райвыканкама, а дакладней ад прадзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, – ні слова.
20.10.2010 Мазыр: З’явіліся дадатковыя ўчасткі для галасавання
Новыя ўчасткі з’явіліся ў адным з новых мікрараёнаў Мазыра (ў народзе яго называюць "Поле цудаў"), дзе было пабудавана ў апошні час шмат дамоў.
Такім чынам, у Мазырскім раёне зараз створаны ўсяго 81 участак для галасавання, у тым ліку ў горадзе – 49. На кожны выбарчы участак прыпадае прыкладна па 2 – 2,5 тысяч выбаршчыкаў.
20.10.2010 Бялынічы: Першы пікет за альтэрнатыўнага кандыдата
У гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці 19 кастрычніка быў выстаўлены пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь У.Някляева. Запланаваны візіт прэтэндэнта ад партыі БНФ Р.Кастусёва ў апошні момант быў адменены, пікет у яго падтрымку ў мястэчку так і не з’явіўся.
20.10.2010 Магілёўшчына: Выбарчых участкаў паменела
У Магілёўскай вобласці створана 818 участкаў па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З іх 153 у Магілёве, 109 – у Бабруйску. Пра гэта паведамляе сакратарка абласной выбарчай камісіі Людміла Макаранка.
З яе словаў, колькасць участкаў на 12 меней, чым была на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
20.10.2010 Віцебск: Ініцыятыўная група А.Міхалевіча пачала здаваць подпісы
Гэта першая ініцыятыўная група незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты, якая вырашыла здаць сабраныя подпісы. Да 19 кастрычніка подпісы здавалі толькі сябры ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі.
20.10.2010 Сталіца і выбары – паняцці, якія цяжка спалучаюцца?
Да выбараў кіраўніка дзяржавы засталося ўжо толькі 2 месяцы, а прэзідэнцкая кампанія ў Мінску праходзіць практычна незаўважна для сайтаў афіцыйных інфармацыйных рэсурсаў галоўнага горада краіны.
Мы вырашылі зрабіць невялікі агляд кантэнту гэтых рэсурсаў менавіта 19 кастрычніка.
20.10.2010 Сяргей Слюсар ізноў затрыманы за “кактэйлі Молатава”
З 17кастрычніка ў Бабруйскім ІЧУ знаходзіцца актывіст анархісцкага руху Сяргей Слюсар. Ён быў затрыманы пасьля таго, як невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак КДБ у Бабруйску. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа.
20.10.2010 Міхася Башуру аштрафавалі на 17,5 мільёнаў
19 кастрычніка ў Савецкім раённым судзе Менску завяршыўся працэс у справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры. Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў штрафам 17.500.000 рублёў.
2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень