Навіны за 27 верасьня 2008

27.09.2008 Маладэчна: “Птушачка” ў патрэбным месцы

У Маладэчне на выбарчых участках ужо каторыя па ліку выбары практыкуецца такая схаваная форма агітацыі, як узор запаўнення бюлетэня.

27.09.2008 Віцебск: Назіральнікі не змогуць даведацца пра колькасці прагаласаваўшых датэрмінова

Датэрміновае галасаванне завяршаецца 27 верасня ў 19.00, а акруговыя камісіі ў гэты дзень працуюць да 14.00. Такім чынам, назіральнікі ў акруговых камісіях будуць пазбаўленыя магчымасці атрымаць 27 верасня звесткі аб датэрмінова прагаласаваўшчых выбаршчыках.

27.09.2008 Галасаванне ў Міёрах: адзін за ўсіх…

На шэрагу ўчасткаў у Міёрскай выбарчай акрузе № 24 пры датэрміновым галасаванні не патрабуюць ад выбаршчыкаў пашпарты, а некаторым прапануюць прагаласаваць за іншых членаў сям’і, прапісаных па тым жа адрасе.

27.09.2008 Віцебск: Датэрміновае галасаванне - "грамадзянскі абавязак"

У настаўніцкай гімназіі №8 г. Віцебска (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга №18) размешчаны лісток з ананімным заклікам: "Праявіце свой грамадзянскі абавязак - прагаласуйце датэрмінова".

27.09.2008 Вілейка: Безальтэрнатыўнасць выбару негатыўна адбіваецца на галасаванні

Як адзначаюць назіральнікі, пры датэрміновым галасаванні многія, пабачыўшы ў бланку толькі адно прозьвішча, нават не ідуць у кабінку. Бюлютэні для галасавання людзі проста выкідваюць, часта дэманстратыўна іх парваўшы.

27.09.2008 Смаргонь: Выбары ў закрытым рэжыме

Па заканчэнні кожнага дня адзін з сяброў участковай камісіі па тэлефоне паведамляў колькасць прагаласаваўшых за дзень. Пытанне – каму?

27.09.2008 «Рэпарцёры без межаў» не задаволеныя асвятленнем выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» незадаволеная тым, як беларускія медыя асвятляюць выбарчую кампанію. Да такой высновы арганізацыя прыйшла, азнаёміўшыся з вынікамі маніторынгаў БАЖ і АБСЕ. Адпаведная заява 26 верасня з’явілася на сайце «Рэпарцёраў».

27.09.2008 Былая кандыдатка вярне дзяржаве амаль у тры разы больш грошай, чым выкарыстала на кампанію

Таццяне Севярынец, якая знялася з выбараў у Палату прадстаўнікоў, акруговая камісія налічыла дзеля вяртання дзяржаве 1 мільён 329 тысячаў 511 беларускіх рублёў. Улічваючы, што былая кандыдатка выкарыстала на агітацыйную кампанію толькі болей за 500 тысячаў дзяржаўных сродкаў, гэтая сума ёй здалася не зусім адпаведнай выдаткам камісій.

Жанна Літвіна - лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека

27.09.2008 Жанна Літвіна - лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека

Як ст­ала вядома прэс-службе БАЖ, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна стала лаўрэатам прэміі ­Фонда імя Фрыдрыха Эберта ­па правах чалавека ў 2008 годзе.

27.09.2008 На Віцебшчыне працягваюцца парушэнні правоў непраўладных кандыдатаў

Кандыдатка са спісу АДС старшыня незарэгістраванага прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам” Ірына Яскевіч вымушаная падаць скаргу на тое, што акруговая камісія заплюшчвае вочы на парушэнні Выбарчага кодэксу з боку кандыдата ад улады.

Кандыдаты па Віцебскай вобласці заяўляюць, што дзяржаўныя СМІ цэнзуравалі іх праграмы

27.09.2008 Кандыдаты па Віцебскай вобласці заяўляюць, што дзяржаўныя СМІ цэнзуравалі іх праграмы

­Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыняльнага сходу Беларусі з так званага «Еўрапейскага спісу»­, якія балатуюцца ў Віцебскай воблаці, заявілі, што мясцовыя дзяржаўныя газеты – «Віцьбічы», «Народнае слова», «Віцебскі рабочы», а таксама некаторыя раённыя выданні выкарыстоўвалі цэнзуру, калі друкавалі іх перадвыбарныя праграмы. Пра гэта кандыдаты паведамілі падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі, якія адбылася ў сядзібе Партыі БНФ.

27.09.2008 У датэрміновым галасаванні за чатыры дні прынялі ўдзел 18,8% выбаршчыкаў

Па дадзеных сакратара Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 17,3% выбаршчыкаў, у Віцебскай - 22,6%, Гомельскай - 20,1%, Гарадзенскай - 17,2%, Менскай - 19,1%, Магілёўскай - 19% і Менску - 16,9%.

27.09.2008 Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы

У межах доўгатэрміновага маніторынгу выбараў праваабаронцы адсочвалі правядзенне этапа прадвыбарчай агітацыі.

27.09.2008 Орша: Выбаршчыкі "знікаюць" цэлымі вуліцамі

Аказалася, што ў Оршы жыхары вуліц Цэлібьева, завулкаў Цэліка, Шакміна і Рынкавага, Метэаралагічнага праезду пазбаўленыя выбарчага права, бо гэтыя тэрыторыі не ўключаныя ў склад ні аднаго з выбарчых участкаў.

27.09.2008 Жлобін: Кіраўніцтва БМЗ кантралюе, каб датэрмінова прагаласавалі нават супрацоўніцы, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку

“Прашу помніць аб тым, што спадарыні, якія знаходзяцца ў адпачынках па дагляду за дзіцём, таксама з’яўляюцца работнікамі нашага прадрыемства. З імі неабходна звязвацца і прапаноўваць прагаласаваць”.

2024: Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства