Навіны за Ліпень 2008

29.07.2008 У Гародні адмаўляюць у рэгістрацыі назіральнікам

У камісіі Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акругі № 49 адмовілі ў рэгістрацыі двум назіральнікам, Максіму Губарэвічу і Яўгеніі Васільевай, якія сабралі подпісы грамадзянаў у сваю падтрымку. Там ім патлумачылі, што бланкі, на якіх зьбіраліся подпісы, не адпавядаюць нормам. У прыватнасьці не ўказаная поўная дата нараджэньня грамадзяніна, які падпісаўся. Але менавіта на такіх бланках рэгістраваліся назіральнікі ў іньшых акруговых камісіях на гэтай і мінулых выбарчых кампаніях, і прэтэнзій да іх не было. Таму ў назіральнікаў узнікла падазрэньне, што іх не рэгіструюць зусім па іньшых матывах. Максіму Губарэвічу ўсё ж удалося зарэгістравацца назіральнікам з другой спробы – па пратаколу ад партыі БНФ.

29.07.2008 Утворана 6 525 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў беларускага парламента

Утворана 6 525 выбарчых участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Нагадаем, што парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 28 верасня 2008 года.

29.07.2008 У Цэнтрвыбаркам паступіла тры скаргі на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп

На гэты момант у ЦВК Беларусі паступіла толькі тры скаргі на адмову акруговых выбарчых камісій у рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

29.07.2008 Скарга на АМАП

Маладыя людзі, затрыманыя падчас правядзеньня летніку пад Барысавам, ды іх бацькі зьбіраюцца падаваць скаргі ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі.

29.07.2008 Глыбокае: КДБ цісьне на сябраў ініцыятыўнай групы Яраслава Берніковіча

У межах тэрыторыі Глыбоцкай выбарчай акругі № 22 — часткі былой Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Прэтэндэнт у дэпутаты, сябра Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч паведамляе, што ва Ўшачах на ўсходзе міліцыянты пачалі затрымліваць зьбіральнікаў подпісаў:

29.07.2008 Барысаў: Пачаўся збор подпісаў

У панядзелак, 28 ліпеня, у другой палове дня акруговая выбарчая камісія па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 зарэгістравала дзьве ініцыятыўныя групы па вылучэньні кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Гэта групы генеральнага дырэктара Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Барысаўхлебпрам" Васіля Гур’янава і Сяргея Салаша, сябры партыі БНФ.

29.07.2008 Слонім: ператрус у сябра ініцыятыўнай групы

Віталь Ешану па тэлефоне паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі і КДБ шукалі ў ягонай кватэры наркотыкі. Наркотыкаў не знайшлі, але канфіскавалі некалькі старых брашураў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

29.07.2008 Гомель: Подпісы за дзеючага дэпутата зьбіраюць з парушэньнямі

З парушэньнямі заканадаўства РБ зьбіраюцца подпісы за вылучэньне кандыдата у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 Ларысы Кузняцовай. Сябры ініцыятыўнай групы Ларысы Кузняцовай, дзеючага дэпутата па гэтай акрузе, выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс і дэзінфармуюць выбаршчыкаў. Аб гэтым стала вядома назіральніку па гэтай акрузе Андрэю Толчыну.

29.07.2008 У Барысаўскім раёне працягваецца датэрміновая агітацыя

У суботнім нумары выканкамаўскай газеты "Адзінства" за 26 ліпеня апублікаваны зварот прэзідыума Барысаўскай раённай арганізацыі ветэранаў у сувязі з падрыхтоўкай і правядзеньнем чарговых выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь да ветэранаў, усіх выбаршчыкаў Барысаўскага раёна, які да гэтага ўжо прагучаў па мясцовым радыё.

29.07.2008 Берасьце: У пракуратуры падцьвердзілі, што з пагрозамі тэлефанавалі с дэпутацкай прыёмнай

28 ліпеня кіраўнік Кобрынскай суполкі БНФ Аляксандр Мех, звольнены з працы ў мясцовым упраўленьні магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” (фармальна з-за заканчэньня тэрміну кантракта, а фактычна – з-за намеру удзельнічаць ад АДС у парламенцкіх выбарах), падаў заяву ў суд Кобрынскага раёна.

29.07.2008 Гомель: У другі раз не зарэгістраваная ініцыятыўная група Пятра Кузняцова

Такое рашэньне прыняла Гомельская-Цэнтральная акруговая камісія № 33 у пятніцу, 25 ліпеня. Падставай гэтым разам стала адмова двух сябраў ініцыятыўнай групы ад удзелу ў працэсе. У камісіі сцьвярджаюць, што маюцца заявы гэтых двух чалавек. Аднак Пятру Кузняцову камісія не дае гэтыя дакументы ні для капіяваньня, ні для азнаямленьня.

29.07.2008 Вілейка: Зьміцер Вінаградаў падаў скаргу ў Цэнтарвыбаркам

Кіраўнік абласной структуры партыі БНФ Зьміцер Вінаградаў 26 ліпеня падаў у цэнтарвыбаркам скаргу на рашэньне Вілейскай акруговай камісіі №64. Нагадаем, што 24 ліпеня была не зарэгістраваная яго ініцыятыўная група. Прычынай адмовы ў рэгістрацыі стала заява аднаго з сяброў групы, што яго ўключылі туды без ведама. Паводле слоў кіраўніка ініцыятыўнай групы Вінаградава - Віталя Ананькі, заява была напісана пад ціскам мядзельскай вертыкалі.

29.07.2008 Рэчыца: камісія без апазіцыі

Жыхарка горада Рэчыца Алена Агафонава накіравала ліст у прэзідыюм Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў з просьбай растлумачыць, чаму яе не ўключылі ў склад Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі. Сітуацыя ў суседняй Хойніцкай акрузе выглядае крыху дэмакратычней.

29.07.2008 Барысаўскі райвыканкам утварыў участкі

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт сваім рашэньнем ад 23 ліпеня 2008 года №844 утварыў участкі для галасаваньня па выбарах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. Па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 сфармавана 46 участкаў, а па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе - 50.

29.07.2008 Жыхар Жлобіна хоча ведаць, чаму яго не ўключылі ў акуруговую камісію

Жыхар Жлобіна беспартыйны Анатоль Папоў накіраваў у Гомельскі аблвыканкам заяву з просьбай растлумачыць, чаму яго не ўключылі ў Жлобінскую акруговую камісію. Паводле заканадаўства, акруговыя выбарчыя камісіі ўтвараюцца на сумесных паседжаньнях прэзідыўмаў абласных выканаўчых камітэтаў і саветаў. Вылучэньне ў камісію можа праводзіцца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Для таго, каб вылучыць грамадзяніна ў акруговую камісію, пад адпаведнай заявай павінны падпісацца не меней 100 выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі.

2024: Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства