Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Дата затрыманьня:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Арышт: ад да сутак
Штраф: ад да
Шукаць у дадатковай інфармацыі:
Абнуліць

Даведка

  1. Каб атрымаць сьпіс цалкам, націсьніце кнопку "Шукаць".
  2. Калі выставіць значэньні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.
  3. У полі "Судзьдзя" знаходзіцца прозьвішча судзьдзі ці старшыні адміністратыўнай камісіі (ці іншай асобы якая вынесла прысуд)

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” поўныя зьвесткі пра факты перасьледу, прымацаваўшы да ліста сканаваную пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэньні альбо спасылкі на электронныя СМІ (ці сканы друкаваных крыніцаў інфармацыі), дзе распавядаецца пра факты перасьледу. Такую інфармацыю дасылайце на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Арышты:

Арыштавана 56 чалавек на 864 сутак (колькасць выпадкаў — 104)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:

Тыпы інцыдэнтаў:
Артыкулы:

Усяго: 104

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1 2012-12-18 Дземідзенка Мікалай 23.4 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» 2012-12-18 Менск, Фрунзенскі 5 сут. Мікола Дземідзенка быў затрыманы 18 снежня ў другой палове дня на вуліцы Уманскай, ён вяртаўся дахаты. Завезлі ў фркнзенскі руус і асудзілі на 5 сутак.
2 2012-12-12 Вінаградаў Павал 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2012-12-17 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 5 сут. 12 сьнежня Павел Вінаградаў быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, дзе ён знаходзіцца пад наглядам і абавязаны тут адзначацца. Аднак супрацоўнікі міліцыі адвезлі яго ў Першамайскі РАУС Менска, дзе быў складзены акт аб адміністратыўным правапарушэньні (арт. 23.34 КаАП ЗБ). Затым яго адвезлі ў суд, разгляд справы буў перанесены на 17 сьнежня.
3 2012-12-05 Пушкін Алесь 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2012-12-05 Запаснік Марына 12 сут. Напярэдадні затрымання і арышту Алесь Пушкін правёў мастацкі пэрформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд. Мастак падаў заяву на абскарджваньне рашэньня суду Смаргонскага раёну, паводле рашэньня якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасьні гэтага году прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.
4 2012-11-08 Васільеў Раман 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2012-11-09 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 15 сут. напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”. ктывіст Маладога Фронту Раман Васільеў быў затрыманы ў Менску 8 лістапада і ноч правёў у Маскоўскім РАУСе. Актывіст выйшаў з дому, каб ехаць на сустрэчу, і да месца сустрэчы не даехаў. Пазней стала вядома, што за ім была выслана міліцыя з мэтай затрымання.
5 2012-11-06 Яроменак Уладзімер 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2012-11-08 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 15 сут. Актывіст быў затрыманы 6 лістапада на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”. Актывіст МФ Уладзімір Яроменак быў затрыманы аховай Дома Ураду каля помніка Леніну падчас падрыхтоўкі да кашачага пратэсту і дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёну.
6 2012-10-27 Васільеў Раман 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2012-10-19 Грыгор'ева Наталля Міёры, раённы 5 сут. па вяртанні з вяселля Мікалая Дземідзенкі быў затрыманы Раман Васільеў. Машыну, у якой ехаў у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе з Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі і маладафронтаўца Змітра Крэмянецкага. Гэтыя затрыманні звязаныя з бліжаючайся акцыяй "Дзяды"Старшыня суду Міёрскага раёна Наталля Грыгор'ева адхіліла 2 хадайніцтвы Рамана Васільева, якія тычыліся выкліку ў суд адваката і адвода суддзі. Ролю сведкаў "выконваюць" ў адміністрацыйнай справе супрацоўнікі ДПС РУУСа Міёраў Мільто і Верашчака.Падчас суду Рамана Васільева змясцілі ў мясцовую лякарню з падазрэннем на гіпертанічны крыз.
7 2012-10-27 Крэмянецкі Зьміцер 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2012-10-29 Грыгор'ева Наталля 5 сут. Па вяртанні з вяселля Мікалая Дземідзенкі быў затрыманы Раман Васільеў. Машыну, у якой ехаў у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе з Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі і маладафронтаўца Змітра Крэмянецкага. Гэтыя затрыманні звязаныя з бліжаючайся акцыяй "Дзяды" Сведкі-міліцыянты на судзе - Уладзіслаў Юдкін, начальнік аддзла аховы правапарадку і прафілактыкі Міёрскага РУУСа і Міхаіл Кураж. Зміцера Крэмянецкага суд абвінваціў ў брыдкаслоўі і пакараў арыштам на 5 сутак. У другой палове дня да будынку суду "падцягнуўся" віцебскі АМАП, які кантраляваў сітуацыю.
8 2012-10-27 Ашурак Вітольд 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2012-11-01 Сьвіслач 3 сут. Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
9 2012-10-27 Гусакова Станіслава 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2012-10-29 Шылін Аляксандр Сьвіслач 3 сут. Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
10 2012-10-27 Крот Алесь 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2012-10-29 Шылін Аляксандр Сьвіслач 3 сут. Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
11 2012-10-11 Сяргееў Уладзімер 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2012-10-12 Шаграй Рыта Менск, Партызанскі 5 сут. Актывістаў затрымалі нібыта за ўдзел у акцыі супраць прапаганды на БТ. Актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачаньні. Яны ўсталявалі на скрыжаваньні вуліц Няміга й Гарадзкі Вал тэлевізар з выявай лягатыпу Першага беларускага тэлеканалу й расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.
12 2012-10-11 Корбан Алег 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2012-10-12 Шаграй Рыта Менск, Партызанскі 5 сут. Актывістаў затрымалі нібыта за ўдзел у акцыі супраць прапаганды на БТ. Актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачаньні. Яны ўсталявалі на скрыжаваньні вуліц Няміга й Гарадзкі Вал тэлевізар з выявай лягатыпу Першага беларускага тэлеканалу й расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.
13 2012-09-22 Дварэцкі Андрэй 23.4 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы», 21.14 КаАП – «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў» 2012-09-24 Валчкова Марыяна Менск, Партызанскі 3 сут. У суботу затрымалі 2 братоў - Дварэцкага Аляксея і Андрэя падчас расклейвання налепак за байкот. Двое сутак Аляксей і Андрэй Дварэцкія правялі ў ЦІП на Акрэсціна.Судзілі ў судзе Партызанскага раёне па артыкуле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне міліцыі.
14 2012-09-22 Дварэцкі Аляксей 21.14 КаАП – «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў», 23.4 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» 2012-09-24 Валчкова Марыяна Менск, Партызанскі 3 сут. У суботу затрымалі 2 братоў - Дварэцкага Аляксея і Андрэя падчас расклейвання налепак за байкот. Двое сутак Аляксей і Андрэй Дварэцкія правялі ў ЦІП на Акрэсціна.Судзілі ў судзе Партызанскага раёне па артыкуле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне міліцыі.
15 2012-09-20 Крэмянецкі Зьміцер 23.4 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» 2012-09-21 Есьман Валерый Менск, Цэнтральны 5 сут. Актывіст “Маладога Фронту” Зміцер Крэмянецкі быў затрыманы 20 верасьня прыкладна ў 15 гадзін дня ў Менску. Яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Магчыма, на актывіста будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
16 2012-09-18 Арцыбашау Аляксандр 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2012-09-19 Лукашэвіч Дзмітры Менск, Фрунзенскі 10 сут. 18 верасня, у раёне станцыі метро “Пушкінская" затрыманыя чацвёра актывістаў “Zмены”, а таксама беларускія і нямецкія журналісты. Актывісты “Zмены”, моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”, планавалі правесці акцыю па раздачы баршчу мінакам непадалёк ад універсама “Фрунзенскі”. Аднак яны не паспелі нават раскласціся – супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў меркаванай акцыі:
17 2012-09-18 Вінаградаў Павал 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў», 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2012-09-19 Каровіна Натальля Менск, Фрунзенскі 12 сут. 18 верасня, у раёне станцыі метро “Пушкінская" затрыманыя чацвёра актывістаў “Zмены”, а таксама беларускія і нямецкія журналісты. Актывісты “Zмены”, моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”, планавалі правесці акцыю па раздачы баршчу мінакам непадалёк ад універсама “Фрунзенскі”. Аднак яны не паспелі нават раскласціся – супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў меркаванай акцыі: 7 сутак - за арт 23.34 КаАП РБ 5 сутак - за 17.1 КаАП РБ
18 2012-09-18 Віняцкі Ягор 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» 2012-09-19 Лапо Людміла Менск, Фрунзенскі 7 сут. 18 верасня, у раёне станцыі метро “Пушкінская" затрыманыя чацвёра актывістаў “Zмены”, а таксама беларускія і нямецкія журналісты. Актывісты “Zмены”, моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”, планавалі правесці акцыю па раздачы баршчу мінакам непадалёк ад універсама “Фрунзенскі”. Аднак яны не паспелі нават раскласціся – супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў меркаванай акцыі:
19 2012-09-07 Арцыбашау Аляксандр 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2012-09-10 Лапко Максім Менск, Кастрычніцкі 3 сут. ЗАтрымалі ў пятніцу увечары каля пад'езда, абвінавацілі ў лаянцы і асудзілі 10 верасня на 3 сутак.
20 2012-09-07 Вінаградаў Павал 17.1 КаАП – «дробнае хуліганства» 2012-09-10 Сезін Юры Менск, Маскоўскі 5 сут. Затрымалі дома а 7 раніцы, завезлі у маскоўскі РУУС і абвінавацілі ў лаянцы. Выходныя прабыў на Акрэсціна. Асудзілі 10 верасня на 5 сутак. Сведкі - супрацоўнікі міліцыі Савугін і Андрушэнка.

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства