Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Арышты:

Арыштавана 56 чалавек на 864 сутак (колькасць выпадкаў — 104)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 104

Папярэдняя  1 [2] 3 4 5 6  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
21 2012-09-05 Віняцкі Ягор м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-09-06 Паскевіч Ганна Менск, Першамайскі 7 сут. Забралі з кватэры і абвнавацілі ў нецэнзурнай лянцы і непадпарадкаванні міліцыі. Сведкі збоку абвінавачання - Жарскі сведкі-міліцыянты - Карповіч і Авсеюшкін
22 2012-09-05 Цёплы Аляксей м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2012-09-06 Ясеновіч Леанід Менск, Цэнтральны 5 сут. Затрымаі пры раздачы газет на кастрычніцкай плошчы, аднак асудзілі за супраціў міліцыі на 5 сутак
23 2012-08-31 Еўціхіеў Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-08-30 Германовіч Сяргей Менск, Кастрычніцкі 5 сут. Апоўдні 30 жніўня на працу да маці Паўла Еўціхіева прыйшлі двое ў цывільным і не прад’явіўшы аніякіх дакументаў запатрабавалі праехаць дадому па справе сына, і ў прысутнасці жанчыны дапыталі Паўла. Іх цікавілідачыненне да інтэрнэтаўскай суполкі “В контакте” “Ляпіс Трубяцкой - бясплатны канцэрт у Менску”. Потым забралі тэхніку . хлопца, з'ехалі. Асудзілі на 5 сутак Сведкі-міліцыянты Расолька, Кулак Барабанаў - сведка з боку абвінавачання, але не міліцыянт.
24 2012-08-30 Ткачоў Андрэй м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-08-30 Лукашэвіч Дзмітры Менск, Фрунзенскі 7 сут. Затрымалі у кватэры дзяўчыны, распытвали пра супоку дапытвалі наконт суполкі " Надаеў нам гэты Лукашэнка" , канфіскавалі ўсю тэхніку і звезлі. Асудзілі у судзе фрунзенскага раёна на 7 сутак.
25 2012-08-22 Дземідзенка Мікалай м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-08-23 Лукашэвіч Дзмітры Менск, Фрунзенскі 7 сут. Пасля 14-20 Дземідзенка перастаў адказваць на тэлефанаванні. Позна ўвечары стала вядома, што Мікола Дземідзенка змешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ).
26 2012-07-18 Ажароўскі Андрэй м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-07-18 Менск, Маскоўскі 10 сут. актывісты антыядзернай кампаніі зьбіраліся перадаць у расійскую амбасаду ў Менску зварот супраць падпісаньня кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС. Падпісаньне генкантракту запланаванае сёньня ў рамках візіту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.Аднак іх затрымалі. Сярод іх быў грамадзянін Расеі , фізік -ядзершчык Андрэй Ажэроўскі. Доўгі час праваабаронцы і знаёмыя не маглі высьветліць яго лёс і толькі позна вечарам стала вядома, што суды адбыліся.
27 2012-07-18 Новікава Таццяна ж 2012-07-18 Менск, Маскоўскі 5 сут. актывісты антыядзернай кампаніі зьбіраліся перадаць у расійскую амбасаду ў Менску зварот супраць падпісаньня кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС. Падпісаньне генкантракту запланаванае сёньня ў рамках візіту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Аднак іх затрымалі Доўгі час праваабаронцы і знаёмыя не маглі высьветліць іх лёс і толькі позна вечарам стала вядома, што суды адбыліся.
28 2012-07-18 Мацкевіч Міхаіл м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-07-18 Есьман Валерый Менск, Ленінскі 3 сут. актывісты антыядзернай кампаніі зьбіраліся перадаць у расійскую амбасаду ў Менску зварот супраць падпісаньня кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС. Падпісаньне генкантракту запланаванае сёньня ў рамках візіту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. ПА дарозе затрымалі 2 чалавек. Мхаіл збіраўся ехаць ў РУУС да затрыманых актывістаў Сведкі-міліцыянты: Антон Літвінка і Багдан Жокун.
29 2012-07-17 Галіцкая Кацярына ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-07-18 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 10 сут. Касю Галіцкую затрымалі ў 17 ліпеня ў Доме правасуддзя на судзе над маладафронтаўцамі. Дзяўчыну абвінавацілі ў "дробным хуліганстве". 17 ліпеня суд не адбыўся. Суд адбыўся раніцай 18 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Неўязная суддзя Таццяна Матыль асудзіла дзяўчыну на 10 сутак арышту. Сведкі з боку міліцыі - Брадач і Тараскевіч
30 2012-07-17 Васільеў Раман м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-07-17 Лапко Максім Менск, Кастрычніцкі 12 сут. Абвінавачвацілі у брыдкаслоўі. Нібыта ў 7-40 раніцы яны лаліся матам на вуліцы Бабруйскай. Між тым, праваабаронцы звязваюць іх затрыманьне ў сувязі з плануемым візітам у Беларусь кіраўніка расейскага ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева. Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі Цюніс і Драздоў.
31 2012-07-17 Яроменак Уладзімер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-07-17 Лапко Максім Менск, Кастрычніцкі 15 сут. Абвінавачвацілі у брыдкаслоўі. Нібыта ў 7-40 раніцы яны лаліся матам на вуліцы Бабруйскай. Між тым, праваабаронцы звязваюць іх затрыманьне ў сувязі з плануемым візітам у Беларусь кіраўніка расейскага ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева. Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі Цюніс і Драздоў.
32 2012-07-17 Амельчанка Іван м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2012-07-17 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 12 сут. Затрымалі на выхадзе з пад'езду , абвінавацілі ў супраціве міліцыі.
33 2012-06-30 Костка Міхась м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-06-30 Каровіна Натальля Менск, Фрунзенскі 6 сут. Затрымалі 30 чэрвеня і абвінавацілі ў лаенцы ў будынку Фрунзенскага РУВД.
34 2012-06-30 Васількоў Віталь м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-06-30 Лаппо Людміла Менск, Фрунзенскі 5 сут. Быў затрымана дома 30 чэрвеня у 7 гадзін раніцы, і пасля абвінавачаны ў тым што лаяўся матам у кабінеце міліцыі
35 2012-06-29 Семенчукова Алена ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-07-05 Грабоўская Іна Віцебск, Чыгуначны 10 сут. У Віцебску затрымалі Алену Семенчукову разам з братам 29 чэрвеня падчас пікету ў падтрымку Каваленкі, на Алену склалі пратакол па арт. 23.32 КоАП РБ, а брат адпусцілі без складання пратакола, так як непаўнагадовы. А Алену сказалі што выклікаюць позвай.Рашэнне - 10 сутак здзівіла нават міліцыянтаў, якія яе затрымалі
36 2012-06-26 Амельчанка Іван м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-07-26 Запаснік Марына Менск, Ленінскі 15 сут. Іван накіроўваўся к прыпынку, калі каля яго дома з машыны выйшлі людзі у штацкім і арыштавалі яго
37 2012-06-22 Свярдлоў Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-06-22 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 15 сут. 22 чэрвеня, а 10 гадзіне раніцы, Паўла Свярдлова пяцёра невядомых у цывільным затрымалі і без усялякіх тлумачэнняў закінулі ў мікрааўтобус. Дзе ён знаходзіўся некалькі гадзін пасля затрымання, не ядома. Але а 14 гадзіне журналіст змог патэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна, дзе яго будуць судзіць па артыкуле 17.1 за "дробнае хуліганства"
38 2012-06-21 Вінаградаў Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-06-22 Церашкоў Максім Менск, Цэнтральны 15 сут. Паўла Вінаградава 21 чэрвеня( ў дзень калі павінна была прайсці чарговая акцыя з цацкамі) каля дзесяці вечара забралі з ягонай кватэры. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС Мінска. Прычыну затрымання пры гэтым не патлумачылі. Яго адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
39 2012-06-21 Арцыбашау Аляксандр м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-06-22 Ткачова Таццяна Менск, Цэнтральны 15 сут. Арцыбашава затрымалі каля 13-00 ў раёне вуліцы Няміга. Гэта здарылася перад пачаткам чарговага палітычнага флэш-мобу «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі» з удзелам плюшавых цацак.
40 2012-06-01 Банцар Ігар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-01 Гародня, Ленінскі 13 сут. У дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур, міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні Банцар Ігар быў моцна збіты

Папярэдняя  1 [2] 3 4 5 6  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства