Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Арышты:

Арыштавана 56 чалавек на 864 сутак (колькасць выпадкаў — 104)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 104

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1 2012-12-18 Дземідзенка Мікалай м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2012-12-18 Менск, Фрунзенскі 5 сут. Мікола Дземідзенка быў затрыманы 18 снежня ў другой палове дня на вуліцы Уманскай, ён вяртаўся дахаты. Завезлі ў фркнзенскі руус і асудзілі на 5 сутак.
2 2012-12-12 Вінаградаў Павал м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-12-17 Гарбатоўскі Юры Менск, Першамайскі 5 сут. 12 сьнежня Павел Вінаградаў быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, дзе ён знаходзіцца пад наглядам і абавязаны тут адзначацца. Аднак супрацоўнікі міліцыі адвезлі яго ў Першамайскі РАУС Менска, дзе быў складзены акт аб адміністратыўным правапарушэньні (арт. 23.34 КаАП ЗБ). Затым яго адвезлі ў суд, разгляд справы буў перанесены на 17 сьнежня.
3 2012-12-05 Пушкін Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-12-05 Запаснік Марына 12 сут. Напярэдадні затрымання і арышту Алесь Пушкін правёў мастацкі пэрформанс: з партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд. Мастак падаў заяву на абскарджваньне рашэньня суду Смаргонскага раёну, паводле рашэньня якога адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт за тое, што ў верасьні гэтага году прайшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага па вуліцах Смаргоні.
4 2012-11-08 Васільеў Раман м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-11-09 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 15 сут. напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”. ктывіст Маладога Фронту Раман Васільеў быў затрыманы ў Менску 8 лістапада і ноч правёў у Маскоўскім РАУСе. Актывіст выйшаў з дому, каб ехаць на сустрэчу, і да месца сустрэчы не даехаў. Пазней стала вядома, што за ім была выслана міліцыя з мэтай затрымання.
5 2012-11-06 Яроменак Уладзімер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-11-08 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 15 сут. Актывіст быў затрыманы 6 лістапада на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Напярэдадні 7 лістапада актывісты МФ вырашылі паследаваць прыкладу змагароў супраць камуністычнай ідэалогіі мінулых часоў і аблілі настойкай валяр’яны пастамент помніка Леніна на плошчы Незалежнасці ў Менску. Мэта акцыі — заахвоціць катоў і котак з навакольных тэрыторыяў прыйсці пад помнік і “выказаць свае пачуцці”. Актывіст МФ Уладзімір Яроменак быў затрыманы аховай Дома Ураду каля помніка Леніну падчас падрыхтоўкі да кашачага пратэсту і дастаўлены ў РАУС Маскоўскага раёну.
6 2012-10-27 Васільеў Раман м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-10-19 Грыгор'ева Наталля Міёры, раённы 5 сут. па вяртанні з вяселля Мікалая Дземідзенкі быў затрыманы Раман Васільеў. Машыну, у якой ехаў у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе з Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі і маладафронтаўца Змітра Крэмянецкага. Гэтыя затрыманні звязаныя з бліжаючайся акцыяй "Дзяды"Старшыня суду Міёрскага раёна Наталля Грыгор'ева адхіліла 2 хадайніцтвы Рамана Васільева, якія тычыліся выкліку ў суд адваката і адвода суддзі. Ролю сведкаў "выконваюць" ў адміністрацыйнай справе супрацоўнікі ДПС РУУСа Міёраў Мільто і Верашчака.Падчас суду Рамана Васільева змясцілі ў мясцовую лякарню з падазрэннем на гіпертанічны крыз.
7 2012-10-27 Крэмянецкі Зьміцер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-10-29 Грыгор'ева Наталля 5 сут. Па вяртанні з вяселля Мікалая Дземідзенкі быў затрыманы Раман Васільеў. Машыну, у якой ехаў у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе з Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі і маладафронтаўца Змітра Крэмянецкага. Гэтыя затрыманні звязаныя з бліжаючайся акцыяй "Дзяды" Сведкі-міліцыянты на судзе - Уладзіслаў Юдкін, начальнік аддзла аховы правапарадку і прафілактыкі Міёрскага РУУСа і Міхаіл Кураж. Зміцера Крэмянецкага суд абвінваціў ў брыдкаслоўі і пакараў арыштам на 5 сутак. У другой палове дня да будынку суду "падцягнуўся" віцебскі АМАП, які кантраляваў сітуацыю.
8 2012-10-27 Ашурак Вітольд м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-11-01 Сьвіслач 3 сут. Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
9 2012-10-27 Гусакова Станіслава ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-10-29 Шылін Аляксандр Сьвіслач 3 сут. Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
10 2012-10-27 Крот Алесь м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-10-29 Шылін Аляксандр Сьвіслач 3 сут. Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
11 2012-10-11 Сяргееў Уладзімер м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-10-12 Шаграй Рыта Менск, Партызанскі 5 сут. Актывістаў затрымалі нібыта за ўдзел у акцыі супраць прапаганды на БТ. Актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачаньні. Яны ўсталявалі на скрыжаваньні вуліц Няміга й Гарадзкі Вал тэлевізар з выявай лягатыпу Першага беларускага тэлеканалу й расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.
12 2012-10-11 Корбан Алег м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-10-12 Шаграй Рыта Менск, Партызанскі 5 сут. Актывістаў затрымалі нібыта за ўдзел у акцыі супраць прапаганды на БТ. Актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачаньні. Яны ўсталявалі на скрыжаваньні вуліц Няміга й Гарадзкі Вал тэлевізар з выявай лягатыпу Першага беларускага тэлеканалу й расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.
13 2012-09-22 Дварэцкі Андрэй м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) 2012-09-24 Валчкова Марыяна Менск, Партызанскі 3 сут. У суботу затрымалі 2 братоў - Дварэцкага Аляксея і Андрэя падчас расклейвання налепак за байкот. Двое сутак Аляксей і Андрэй Дварэцкія правялі ў ЦІП на Акрэсціна.Судзілі ў судзе Партызанскага раёне па артыкуле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне міліцыі.
14 2012-09-22 Дварэцкі Аляксей м 22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2012-09-24 Валчкова Марыяна Менск, Партызанскі 3 сут. У суботу затрымалі 2 братоў - Дварэцкага Аляксея і Андрэя падчас расклейвання налепак за байкот. Двое сутак Аляксей і Андрэй Дварэцкія правялі ў ЦІП на Акрэсціна.Судзілі ў судзе Партызанскага раёне па артыкуле 23.4 КаАП – непадпарадкаванне міліцыі.
15 2012-09-20 Крэмянецкі Зьміцер м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2012-09-21 Есьман Валерый Менск, Цэнтральны 5 сут. Актывіст “Маладога Фронту” Зміцер Крэмянецкі быў затрыманы 20 верасьня прыкладна ў 15 гадзін дня ў Менску. Яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Магчыма, на актывіста будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
16 2012-09-18 Арцыбашау Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-09-19 Лукашэвіч Дзмітры Менск, Фрунзенскі 10 сут. 18 верасня, у раёне станцыі метро “Пушкінская" затрыманыя чацвёра актывістаў “Zмены”, а таксама беларускія і нямецкія журналісты. Актывісты “Zмены”, моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”, планавалі правесці акцыю па раздачы баршчу мінакам непадалёк ад універсама “Фрунзенскі”. Аднак яны не паспелі нават раскласціся – супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў меркаванай акцыі:
17 2012-09-18 Вінаградаў Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-09-19 Каровіна Натальля Менск, Фрунзенскі 12 сут. 18 верасня, у раёне станцыі метро “Пушкінская" затрыманыя чацвёра актывістаў “Zмены”, а таксама беларускія і нямецкія журналісты. Актывісты “Zмены”, моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”, планавалі правесці акцыю па раздачы баршчу мінакам непадалёк ад універсама “Фрунзенскі”. Аднак яны не паспелі нават раскласціся – супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў меркаванай акцыі: 7 сутак - за арт 23.34 КаАП РБ 5 сутак - за 17.1 КаАП РБ
18 2012-09-18 Віняцкі Ягор м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-09-19 Лаппо Людміла Менск, Фрунзенскі 7 сут. 18 верасня, у раёне станцыі метро “Пушкінская" затрыманыя чацвёра актывістаў “Zмены”, а таксама беларускія і нямецкія журналісты. Актывісты “Zмены”, моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”, планавалі правесці акцыю па раздачы баршчу мінакам непадалёк ад універсама “Фрунзенскі”. Аднак яны не паспелі нават раскласціся – супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў меркаванай акцыі:
19 2012-09-07 Арцыбашау Аляксандр м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-09-10 Лапко Максім Менск, Кастрычніцкі 3 сут. ЗАтрымалі ў пятніцу увечары каля пад'езда, абвінавацілі ў лаянцы і асудзілі 10 верасня на 3 сутак.
20 2012-09-07 Вінаградаў Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-09-10 Сезін Юры Менск, Маскоўскі 5 сут. Затрымалі дома а 7 раніцы, завезлі у маскоўскі РУУС і абвінавацілі ў лаянцы. Выходныя прабыў на Акрэсціна. Асудзілі 10 верасня на 5 сутак. Сведкі - супрацоўнікі міліцыі Савугін і Андрушэнка.

Папярэдняя  [1] 2 3 4 5 6  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства