Навіны за 23 верасьня 2010

Мінск: Пікеты ля касцёла Святога Язэпа будуць бестэрміновымі

23.09.2010 Мінск: Пікеты ля касцёла Святога Язэпа будуць бестэрміновымі

Без затрыманняў удалося правесці 22 верасня акцыю за вяртанне вернікам касцёла святога Язэпа ў Мінску. Нягледзячы на тое, што напярэдадні былі затрыманы каля 10 удзельнікаў пікетавання на чале з сустаршынямі аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) Паўлам Севярынцам і Віталем Рымашэўскім, працяг акцыі сабраў каля 25 чалавек.

Сябры АГП, якія ўдзельнічаюць у кампаніях іншых кандыдатаў, павінны пакінуць партыю

23.09.2010 Сябры АГП, якія ўдзельнічаюць у кампаніях іншых кандыдатаў, павінны пакінуць партыю

22 верасеня Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняла рашэнне аб прыпыненні сяброўства ў партыі ці выключэнні з яе тых людзей, якія працуюць у выбарчых кампаніях іншых кандыдатаў у прэзідэнты, а не кандыдата ад АГП Яраслава Раманчука.

Барысаў: Сайт райвыканкама ўжо інфармуе аб выбарах, выканкамаўская газета – не

23.09.2010 Барысаў: Сайт райвыканкама ўжо інфармуе аб выбарах, выканкамаўская газета – не

У Барысаве атрымаць неабходную інфармацыю аб маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах можна на афіцыйным сайце райвыканкама. Створана спецыяльная рубрыка «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», у якой своечасова размешчана аб'ява пра тое, што «рэгістрацыя дакументаў па вылучэнні ў склад Барысаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 штодня да 26. 09. 2010 уключна ».

23.09.2010 Самасейка: адмена сьмяротнага пакараньня ўплывае на рух Беларусі ў Эўропу

Ад вырашэньня пытаньня аб адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ў пэўнай ступені залежыць рух Беларусі па шляху эўрапейскай інтэграцыі, і не прымаць гэта ў разьлік — палітычна няправільна. Пра гэта заявіў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях Мікалай Самасейка, перадае "Інтэрфакс".

23.09.2010 Мазыр: Заканчваецца стварэнне ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў на пасаду Презідэнта краіны

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) збіраюцца ўваходзіць у склад 2 ініцыятыўных групаў: за намесніка старшыні партыі Я. Раманчука і лідара грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” У.Някляева. Ёсць сябры гэтай партыі і ў групе А. Саннікава. Цалкам верагодна, што адны і тыя ж актывісты ўваходзяць у склад некалькіх ініцыятыўных групаў адразу. Някляева таксама падтрымліваюць і сябры партыі левых “Справедлівы свет”.

Бяроза: Актывістка намагаецца трапіць на паседжанне органаў, якія ствараюць выбарчыя камісіі

23.09.2010 Бяроза: Актывістка намагаецца трапіць на паседжанне органаў, якія ствараюць выбарчыя камісіі

Бярозаўская актывістка Тамара Шчапёткіна зрабіла шэраг захадаў, каб трапіць на паседжанне органаў, якія ствараюць выбарчыя камісіі. Яна накіравала заявы ў прэзідыум Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў і старшыні Бярозаўскага райвыканкама, у якіх просіць паведаміць ёй асабіста, калі і дзе адбудзецца сумеснае паседжанне прэзідыума Бярозаўскага раённага Савета і Бярозаўскага райвыканкама па стварэнню Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Гомельская кааліцыя АДС плануе вылучыць 30 чалавек у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій

23.09.2010 Гомельская кааліцыя АДС плануе вылучыць 30 чалавек у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій

22 верасня прашло паседжанне Гомельскай кааліцыі АДС, на якім асноўным пытаннем было рашэнне аб фармаце ўдзелу ў прэзідэнтскіх выбарах. Кааліцыя АДС да гэтага часу прытрымліваецца пазіцыі, прынятай у ліпені 2009 года, сутнасць якой у тым, што кааліцыя не прымае ўдзелу ў прэзідэнтскіх выбарах пры адсутнасці ў апазіцыі адзінага кандыдата. Разам з тым на паседжанні было адзначана, што ніхто не можа забараніць сябрам розных палітычных партый — суб'ектам кааліцыі, індывідуальна падтрымліваць асобных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.

Ініцыятыўная група створана на ўсялякі выпадак?

23.09.2010 Ініцыятыўная група створана на ўсялякі выпадак?

Сябра Партыі БНФ з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша вырашыў збіраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства