Навіны за Чэрвень 2008

11.06.2008 Чакайце новых ператрусаў?

10 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў. У прыватнасьці, даў згоду на прызначэньне Аляксея Стука намесьнікам генэральнага пракурора Беларусі. Лукашэнка адзначыў, што «чакае ў найбліжэйшы час павышэньня эфэктыўнасьці дзейнасьці пракурорскіх работнікаў. Шмат чаго залежыць ад выбудоўваньня пасьпяховага ўзаемадзеньня пракурораў з прадстаўнікамі другіх праваахоўчых органаў».

11.06.2008 Наста Азарка аштрафаваная на 50 базавых велічыняў

Сёньня адбылося паседжаньне адміністратыўнай камісіі Несьвіжскага райвыканкаму, на якой былі разгледжаныя два адміністратыўныя пратаколы, складзеныя міліцыянтамі на мясцовую актывістку Насту Азарку за налепкі. Камісія прызнала яе віноўнай у правапарушэньнях па арт. 21.14 КаАП РБ ( "Парушэньне правілаў утрыманьня населеных пункатаў") і вынесла максімальнае пакараньне, прадугледжанае заканадаўствам: штраф у памеры 25 базавых велічыняў па кожнай справе. Такім чынам, агульная сума штрафу складае 50 базавых велічыняў, што роўна 1 мільёну 750 тысяч рублёў (820 даляраў).

11.06.2008 Суд над Алесем Масюком перанесены на тыдзень

Суд задаволіў хадайніцтва слонімскага актывіста Алеся Масюка аб пераносе слуханняў і ўдзеле ў іх адваката.

Учора пры разглядзе ў раённым судзе Слоніма адміністратыўная справа грунтавалася на рапарце супрацоўніка міліцыі Ігара Клыбіка, які засведчыў, што Алесь Масюк і Аляксандр Мілінкевіч удзельнічалі ў несанкцыянаванай сустрэчы з жыхарамі горада яшчэ 18 красавіка.

11.06.2008 У Пухавічах судзяць настаўніцу

Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Насты Паповай — жыхаркі пасёлку Дружны. Яна брала ўдзел у недазволеным мітынгу супраць будаўніцтва заводу ядахімікатаў расейскай фірмы “Август-Бел”. Насту Папову пачалі судзіць разам з жыхаркай Дружнага Тацьцянай Дыльковай 5 чэрвеня. У той жа дзень Тацьцяну зьвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку і далі штраф 350 тысяч рублёў. Наста хадайнічала пра адтэрміноўку паседжаньня і суд над ёй прадоўжыцца сёньня:

11.06.2008 Апазіцыйныя актывісты будуць мацаваць абароназдольнасьць краіны

Актывіста з Мазыра Паўла Наздру тэрмінова выклікалі ў мясцовы ваенкамат. Учора ўвечары Павал выйшаў з пад’езду свайго дома а 19.45. Да яго падышоў чалавек у цывільным і уручыў позву ў ваенкамат. Сёньня а 9 раніцы Павал мусіць зьявіцца ў ваенкамат. 17 сутак ён правядзе на зборах. Павал Наздра паведаміў “Радыё Свабода”, што ад 1997 году ня меў ніякіх стасункаў з ваенкаматам. Яго ніколі раней не забіралі на зборы.

10.06.2008 Л.Ярмошына: “Указ аб выбарах чакаем 24 ці 25 чэрвеня”

Сёньня экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ пачалі свае сустрэчы ў Менску. Яны павінны ацаніць умовы працы назіральнай місіі на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі. Высновы тэхнічнай місіі шмат у чым вызначаць, ці будзе АБСЭ назіраць за выбарамі, а калі будзе, то ў якой форме. Асноўнае кола, з якім будуць кантактаваць эксперты – прадстаўнікі ўлады, партыяў, грамадзянскай супольнасьці, мэдыяў кантактаў экспэртаў.

10.06.2008 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ

12 чэрвеня ў 11.00 у офісе РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” (адрас: Мінск, вул. К. Лібкнехта 68, оф. 1201) адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў у сувязі з пачаткам маніторынга маючых адбыцца выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел: Алег Гулак, старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алесь Бяляцкі, праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека

Тэлефон для даведак і ўдакладненняў: +375 44 7256490

10.06.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году

У траўні ў Беларусі працягнуўся разгляд палітычна матываваных крымінальных справаў, узбуджаных супраць удзельнікаў мірных дэмакратычных акцыяў. Яшчэ тром моладзевым актывістам Міхаілу Субачу, Паўлу Вінаградаву і Максіму Дашуку суд вынес пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі і, такім чынам, колькасьць палітвязьняў павялічылася. Асуджанаму на два з паловай гады пазбаўленьня волі па палітычных матывах Сяргею Парсюкевічу Мінскі гарадзкі суд адмовіў ў задавальненьні скаргі на вынесены ў мінылым месяцы прысуд. Да таго ж палітвязень пакутуе на хранічныя захворваньні, яму патрэбна неадкладная аперацыя. 26 траўня маці Сяргея Парсюкевіча накіравала індывідуальны зварот ў Камітэт па правах чалавека ААН.

10.06.2008 З “малатка” прададзеная апошняя маёмасьць пісьменнікаў – санаторый “Іслач”

Сёння ў будынку Дзяржаўнага камітэту маёмасці, адбыўся аўкцыён з адзіным лотам: з “малатка" пайшла ўласнасць Беларускага літаратурнага фонду – славуты дом адпачынку “Іслач”.

10.06.2008 Выбары ў цішыні

Гутарка з Валянцінам Стэфановічам – юрыстам і праваабаронцам, які будзе займацца маніторынгам восеньскіх выбараў у Палату прадстаўнікоў.

10.06.2008 Суд за сьцяг на "Бітлз-фэсьце": пратакол дапрацуюць

Учора ў Лагойскім судзе на перапрацоўку накіравалі адміністрацыйны пратакол супраць Віталя Ізотава. 8 чэрвеня яго затрымалі спэцназаўцы за бел-чырвона-белы сьцяг на "Бітлз-фэсьце".

10.06.2008 Па справе РНЕ дапытваюць тых, каму пагражалі фашысты

Ва ўпраўленьне КГБ па Віцебскай вобласці выкліканыя сябар Сойму КХП БНФ Ян Таўпыга і ягоны аднапарт Ян Дзяржаўцаў, якія паўгады таму атрымалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскага аддзяленьня “Рускага нацыянальнага адзінства”. 20 траўня гэтага года па фактах зьяўленьня ў Віцебску лістоў з пагрозамі ад імя РНЕ Камітэт дзяржбясьпекі узбудзіў крымінальную справу.

10.06.2008 За погляды выпускніка пазбавілі чырвонага дыплома

Актывіста “Маладога фронту” Змітра Сакалова, лепшага выпускніка Полацкага ліцэю, пазбавілі чырвонага дыплома з-за ягоных палітычных перакананьняў. Пасля суду за акцыю з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!" на галоўнай плошчы горада, Полацкі ліцэй наведалі супрацоўнікі КДБ, паведамляе прэс-служба МФ.

09.06.2008 Апазіцыя зладзіць на парламенцкіх выбарах экзіт-пол

Гэта паабяцаў зрабіць лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 9 чэрвеня падчас свайго выступу на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Праўда, палітык не стаў удакладняць, колькі са 110 акругаў будзе ахоплена сеткай экзіт-полу і адкуль возьмецца столькі добраахвотнікаў.

09.06.2008 Анжаліку Борыс пакаралі за правядзеньне канцэрту

Кіраўнічка непрызнаванага беларускімі ўладамі «Саюзу палякаў на Беларусі» атрымала 1.400.000 рублёў штрафу за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, Анжаліку Борыс абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня.

2024: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства