Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 124 базавыя велічыні на 1 чалавека (колькасць выпадкаў — 5)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 10

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1 2020-06-07 Шчукін Валеры м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2020-06-19 Крэпская ЮВ Менск, Фрунзенскі 20 б.в.
540,00 руб.
1942 г.н.
2 2017-05-01 Шчукін Валеры м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2017-05-19 Ярохіна Марыя Менск, Фрунзенскі 10 б.в.
230,00 руб.
За ўдзел у акцыі пратэсту на 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
3 2017-03-25 Шчукін Валеры м Менск Затрыманы на акцыі Дзень Волі ў Меснку. Адвезьлі ў бальніцу з гіпертанічным крызам (ваенны шпіталь).
4 2016-12-02 Шчукін Валеры м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2016-12-26 Жэчко Павел Маладзечна, Маладзечанскі раён За ўдзел у пікеце каля будынка Маладэчанскага выканкама. Справу закрылі ў судзе з-за адсутнасьці віны.
5 2012-03-29 Шчукін Валеры м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-03-30 Рыбакова Тацяна Ворша 34 б.в.
1 190 000 руб.
На судзе ў Воршы АртонКалі міліцыя забараніла прысутнічаць на судзе жадаючым, Валерый Шчукін сваім целам заблакаваў дзьверы на трэці паверх. Ён лёг на падлогу ў дзьвярах, каб іх не зачынілі. Пазней Шчукіна папярэдзілі, што прапусьцяць толькі з медыцынскай даведкай.Быў затрыманы
6 2010-08-08 Шчукін Валеры м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-10-01 Шандаровіч Станіслаў Магілёў, Ленінскі 30 б.в.
1 050 000 руб.
Валерыя Шчукіна затрымалі 8 жніўня. У машыне, якой ён прыехаў у Магілёў, міліцыянты знайшлі і канфіскавалі 24 тысячы асобнікаў газэты «Наш дом», а таксама пяць з паловай тысяч брашур, прысьвечаных правам жанчын. Валеры Шчукін вінаватым сябе не прызнае й заяўляе, што будзе абскарджваць вырак Ленінскага суду Магілёва ў абласным судзе. Ён будзе дамагацца вяртаньня сваёй маёмасьці — друкаванай прадукцыі.
7 2010-03-25 Шчукін Валеры м 23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) 2010-03-26 Пракапенка Уладзімер 30 б.в.
1 050 000 руб.
Прыкладна каля 15.00 праваабаронцу і журналіста Валерыя Шчукіна, які вёз на сваім аўтамабілі 24 тысячы асобнікаў газеты «Наш дом», спынілі непадалёк ад Гомеля. Быў складзены пратакол вынятку накладу, а таксама пратакол па той жа ч. 2 арт. 22. 9 КаАП. Пасля гэтага Шчукіна адпусцілі. 26 сакавіка яго справу пачаў разглядаць раённы суд у Буда-Кашалёве.
8 2007-08-13 Шчукін Валеры м Затрыманы ў Віцебску падчас распаўсюду звароту пра аказанне «65?гадоваму пенсіянеру Валерыю Шчукіну фінансавай дапамогі дзеля выплаты 37?гадовай Тацяне Буевіч сродкаў на маральныя страты». Дастаўлены ў РУУС Чыгуначнага раёну, адпушчаны праз 2 гадзіны без складаньня пратаколу.
9 2007-03-25 Шчукін Валеры м Дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску разам з унукам па падазрэньні ў “разукамплектаваньні аўтамабіляў”. У пастарунку знаходзіўся 8 гадзінаў, адпушчаны без складаньня пратаколу і прад’яўленьня абвінавачаньняў.
10 2007-01-12 Шчукін Валеры м Падчас назіраньня за выбарамі ў Віцебску ад БХК карэспандэнт газеты “Народная воля” быў затрыманы нібыта за тое, што не зьяўляецца па позве ў міліцыю. Дастаўлены ў Першамайскі РУУС, праз некаторы час адпушчаны.

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства