Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 994 базавыя велічыні на 63 чалавек (колькасць выпадкаў — 65)

Арышты:

Арыштавана 56 чалавек на 864 сутак (колькасць выпадкаў — 104)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 236

Папярэдняя  1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
81 2012-06-22 Свярдлоў Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-06-22 Мотыль Таццяна Менск, Маскоўскі 15 сут. 22 чэрвеня, а 10 гадзіне раніцы, Паўла Свярдлова пяцёра невядомых у цывільным затрымалі і без усялякіх тлумачэнняў закінулі ў мікрааўтобус. Дзе ён знаходзіўся некалькі гадзін пасля затрымання, не ядома. Але а 14 гадзіне журналіст змог патэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна, дзе яго будуць судзіць па артыкуле 17.1 за "дробнае хуліганства"
82 2012-06-21 Вінаградаў Павал м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-06-22 Церашкоў Максім Менск, Цэнтральны 15 сут. Паўла Вінаградава 21 чэрвеня( ў дзень калі павінна была прайсці чарговая акцыя з цацкамі) каля дзесяці вечара забралі з ягонай кватэры. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС Мінска. Прычыну затрымання пры гэтым не патлумачылі. Яго адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
83 2012-06-21 Арцыбашау Аляксандр м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-06-22 Ткачова Таццяна Менск, Цэнтральны 15 сут. Арцыбашава затрымалі каля 13-00 ў раёне вуліцы Няміга. Гэта здарылася перад пачаткам чарговага палітычнага флэш-мобу «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі» з удзелам плюшавых цацак.
84 2012-06-15 Молчан Андрэй м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-07-04 Люштык Сяргей Менск, Першамайскі 8 б.в.
800 000 руб.
Молчан быў затрыманы падчас пікету у падтрымку Каваленкі і моцна збіты міліцыянтамі, і з-за гэтага папаў у шпіталь. На судзе выступалі сведкі , салдаты тэрміновай службы - Куцко Аляксандр і Ігнатовіч Віктар
85 2012-06-12 Гайдук Мікалай м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2012-06-12 Стасюкевіч Ксенія Гародня, Ленінскі ў Гародні працягваецца працэс над святаром Мікалаем Гайдуком, якога вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры патрабаванні прайсці дактыласкапічную рэгістрацыю. Гэты працэс пачаўся 12-га чэрвеня, але быў перанесены. Мікалай Гайдук патлумачыў, што ён не спяшаўся здаваць адбіткі пальцаў паводле трох прычынаў: ён не давяраў тэлефонным званкам, быў заняты на царкоўнай службе і чакаў афіцыйнага рашэння кіраўніцтва епархіі ў пытанні дактыласкапічнай рэгістрацыі. Абвінавачаны рэзонна даводзіў суду, што на яго не мелі ніякага права складаць пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне, паколькі міліцыянты абавязаны былі сустрэцца з ім асабіста і апытаць. А Тадэвуш Мацюкевіч запісаў у пратаколе, што святар адмовіўся падпісваць яго, хоць пратакол складаўся без прысутнасці Мікалая Гайдука. Навідавоку выразнае парушэнне заканадаўства. Сведкі з боку міліцыі – капітан Тадэвуш Мацюкевіч і ўчастковы інспектар Пётр Друць
86 2012-06-01 Дземянчук Рэната ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-07 Гародня, Ленінскі 50 б.в.
5 000 000 руб.
1 чэрвеня падчас пікету ў абарону польскай школы каля будынка Гродзенскага аблвыканкама было затрымана каля 20 чалавек, у тым ліку некалькі журналістаў. Падставай для правядзення акцыі стала занепакоенасць планамі стварэння рускамоўных класаў у гродзенскай школе № 36 з польскай мовай навучання.Намеснік старшыні нефармальнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) Рэната Дземянчук 7 чэрвеня аштрафаваная судом Ленінскага раёна на 5 мільёнаў рублёў
87 2012-06-01 Табала Пётр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-07 Гародня, Ленінскі 23 б.в.
2 300 000 руб.
Затрымалі выпадковага мінака, які заступіўся за жанчыну.падчас затрымання удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні
88 2012-06-01 Міклаш Ірэна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-07 Стасюкевіч Ксенія Гародня, Ленінскі 15 б.в.
1 500 000 руб.
У дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні
89 2012-06-01 Цівунчык Станіслава ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-07 Стасюкевіч Ксенія Гародня, Ленінскі 20 б.в.
2 000 000 руб.
Пенсіянерку затрымалі ў дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур, міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні
90 2012-06-01 Стрэмалкоўская Генрыка ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-07 Стасюкевіч Ксенія Гародня, Ленінскі 17 б.в.
1 700 000 руб.
Пенсіянерку, Генрыку Стрэмалкоўскую, затрымалі у дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур, міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні
91 2012-06-01 Каляда Юлія ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-07 Гародня, Ленінскі 17 б.в.
1 700 000 руб.
у дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур, міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні
92 2012-06-01 Дмухоўскі Эдвард м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-06 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 45 б.в.
4 500 000 руб.
у дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур, міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні
93 2012-06-01 Банцар Ігар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-01 Гародня, Ленінскі 13 сут. У дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур, міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні Банцар Ігар быў моцна збіты
94 2012-06-01 Шалкевіч Гражына ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2012-06-06 Козел Натальля Гародня, Ленінскі 50 б.в.
5 000 000 руб.
У дзень адкрыцця фестывалю нацыянальных культур, міліцыя затрымала 21 чалавека – удзельнікаў пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў сярэдняй школе №36. Пры разгоне акцыі і затрыманні міліцыянты паводзілі сябе досыць брутальна. На большасць затрыманых склалі пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні
95 2012-05-31 Пашкевіч Міхась м 25.2 КаАП – «Умяшальніцтва ў вырашэнне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні» (былы 23.3) 2012-06-01 Алісейка Ірына Сьветлагорск 7 сут. Разам з таварышамі ён прыбыў 31 мая з Мінска, каб аказаць дапамогу жыхарам в. Якімава Слабада ў падрыхтоўцы да мясцовага рэферэндуму па праблеме завода беленай цэлюлозы. Пасля сходу Пашкевіч быў затрыманы міліцыяй.
96 2012-05-30 Сіняк Дзьмітрый м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-05-30 Менск, Маскоўскі 5 сут. Нацыянал-бальшавіка затрымалі напярэдадні маючага адбыцца візіту ў Мінск прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
97 2012-05-30 Контуш Яўген м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-05-30 Менск, Маскоўскі 5 сут. Контуш быў затрыманы сёння раніцай у Мінску супрацоўнікамі міліцыі. Лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш 30 мая судом Маскоўскага раёна Мінска прыгавораны да пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Яму прад’яўлена абвінавачанне ў дробным хуліганстве (нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы). Нацыянал-бальшавікі затрыманыя напярэдадні маючага адбыцца візіту ў Мінск прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
98 2012-05-30 Вінярскі Максім м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-05-30 5 сут. Актывіст «ЕБ» Максіма Вінярскага затрымалі ў цэнтры гораду падчас расклейвання улётак з нагоды візіту Пуціна.
99 2012-05-30 Амельчанка Іван м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2012-05-31 Менск, Маскоўскі 10 сут. Павіне быў выйсці пасля 15 сутак, аднак затрымалі яшчэ на тэрыторыі ЦІПа , абвінавацілі ў 17.1 і асудзілі яшчэ на 10 сутак
100 2012-05-27 Коктыш Марына ж Марыну Кокташ знялі з цягніка Вільня -Менск. На мытным кантролі яе даглядзелі, абшукалі і пасадзілі на начны цягнік Масква-Калінінград. Квіток давялося купляць за свае грошы, - распавяла пазней журналістка калегам з «Народнай волі». Прычыну такіх дзеянняў ёй ніхто не патлумачыў. Ніякіх носьбітаў інфармацыі журналістка з сабой не брала, таму вымаць у яе не было чаго.

Папярэдняя  1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства