Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 30 базавых велічыняў на 1 чалавека

Арышты:

Арыштавана 5 чалавек на 40 сутак (колькасць выпадкаў — 5)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 65

Папярэдняя  [1] 2 3 4  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1 2011-03-25 Лапцэвіч Уладзімір м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-03-28 Ланчава Ірына Магілёў, Ленінскі 7 сут. 28 сакавіка суд Ленінскага раёна г.Магілёва вынес выракі затрыманым на Дзень Волі журналісту “БелаПАН” Уладзіміру Лапцэвічу і лідэру Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцеру Салаўёву. Затрыманыя абвінавачваліся ў адміністрацыйных правапарушэннях - дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.
2 2011-03-25 Салаўёў Зьміцер м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-03-28 Шандаровіч Станіслаў Магілёў, Ленінскі 5 сут. 28 сакавіка суд Ленінскага раёна г.Магілёва вынес выракі затрыманым на Дзень Волі журналісту “БелаПАН” Уладзіміру Лапцэвічу і лідэру Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцеру Салаўёву. Затрыманыя абвінавачваліся ў адміністрацыйных правапарушэннях - дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.
3 2011-03-25 Севярынец Тацьцяна ж Віцебск 25 сакавіка ў Віцебску былі затрыманыя Таццяна Севярынец і Уладзіслаў Старавераў. Абое правялі ў міліцыі па тры гадзіны. Тацяна Севярынец была затрымана нібыта “па падазрэньні ў сэрыі кватэрных крадзяжоў”, незалежны журналіст – па падазрэньні ў пэдафіліі. Спадарыня Тацяна кіравалася на ўскладаньне кветак, якое віцебскія актывісты ладзілі каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу. У Першамайскім РАУС у яе знайшлі і забралі бел-чырвона-белы сьцяг, які яна зьбіралася разгарнуць падчас акцыі.
4 2011-03-25 Старавераў Уладзіслаў м Віцебск 25 сакавіка ў Віцебску былі затрыманыя Таццяна Севярынец і Уладзіслаў Старавераў. Абое правялі ў міліцыі па тры гадзіны. Тацяна Севярынец была затрымана нібыта “па падазрэньні ў сэрыі кватэрных крадзяжоў”, незалежны журналіст – па падазрэньні ў пэдафіліі. Спадарыня Тацяна кіравалася на ўскладаньне кветак, якое віцебскія актывісты ладзілі каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу. У Першамайскім РАУС у яе знайшлі і забралі бел-чырвона-белы сьцяг, які яна зьбіралася разгарнуць падчас акцыі.
5 2011-03-25 Дземідзенка Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-03-28 Лаўкова Іна Менск, Савецкі 15 сут. Намесьнік старшыні Маладога Фронту Мікалай Дземідзенка быў затрыманы каля выхаду з метро на плошчы Я.Коласа ў Менску 25 сакавіка. Адразу яго падхапілі некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў штацкім і панесьлі ў апорны пункт метрапалітэна. Толькі ў судзе стала вядома, што яго вінавацяць у паўторным за год удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Судзьдзя Іна Лаўкова на падставе пратакола, рапарта і пратакола апытнаьня пакарала Мікалая адміністратыўным арыштам на 15 сутак.
6 2011-03-25 Губская Ірына ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-03-28 Паўлючэнка Дзьмітрый Менск, Савецкі 3 сут. Сябра БХД Ірына Губская была затрыманая нібыта за нецэнзурную лаянку. Пратакол складаўся ў РУУСе Цэнтральнага р-ну Менску, але судзіў Савецкі раённы суд.
7 2011-03-25 Івашкевіч Віктар м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-03-28 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 10 сут. Палітык Віктар Івашкевіч быў затрыманы 25 сакавіка і абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Спачатку Віктара Івашкевіча з Заводскага суда даставілі ў суд Савецкага раёна. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт 17.1. КаАП РБ). Суддзя адхіліла пратэст на выклік у суд сведак-міліцыянтаў, якія складалі пратакол, палічыўшы дастаковым пісьмовых доказаў. Рапарты складалі Біруля і Безлюдаў. Суддзя Аксана Рэлява пакарала Віктара Івашкевіча арыштам на 10 сутак.
8 2011-03-25 Калеснік Віктар м Полацак Пяць гадзін правёў 25 сакавіка ў Полацкім РАУС Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”. Удзень ён быў зняты з маршруткі, якая ехала ў Менск.У РАУС Віктару патлумачылі, што ён не затрыманы, а дастаўлены для “прафілактычнай” гутаркі. Сэнс гутаркі зводзіўся да таго, што браць удзел у рознага кшталту апазіцыйных масавых мерапрыемствах – вельмі дрэнна, і нармальныя людзі гэтага не робяць. Былі таксама ўзгаданы былыя кандыдаты ў прэзідэнты з адпаведнымі характарыстыкамі.
9 2011-03-25 Бажына Андрэй м Менск Прэвентыўна быў затрыманы ў Дзень Волі, дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага р-ну й вызвалены без складаньня пратаколу.
10 2011-03-25 Бандарэнка Лера ж Менск Баранавіцкая грамадская актывістка Лера Бандарэнка і яе сябра Антось Мінейка былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Менску на выхадзе са станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”. Гэта здарылася прыкладна ў шэсць гадзін вечара 25 сакавіка, калі яны спрабавалі прыняць удзел у святкаванні Дня Волі. Затрыманых адвезьлі ў РУУС Савецкага раёна і праз некаторы час вызвалілі без складаньня пратаколаў
11 2011-03-25 Бузінаева Анастасія ж Менск Сябры АГП Анастасія Бузінаева, Аляксандр Жукаў, Наталля Толкач набылі ў краме кветкі і іх адразу на выхадзе затрымалі. Гадзіну пратрымалі ў аўтобусе, а потым павезлі ў РАУС Савецкага раёна, вызвалілі без складаньня пратаколаў
12 2011-03-25 Бурневіч Вольга ж Менск Была затрыманая ў Дзень Волі ў раёне цырку, патрапіла ў РУУС Цэнтральнага р-ну г.Менску, адкуль затрыманых вызвалілі без складаньня пратколаў
13 2011-03-25 Вінярскі Максім м Менск Быў прэвентыўна затрыманы ў Дзень Волі, знаходзіўся ў РУУСе Фрунзенскага р-ну, вызвалены без складаньня пратаколу.
14 2011-03-25 Волкава Святлана ж Менск Была затрыманая ў дзень волі ў раёне цырку, патрапіла ў РУУС Цэнтральнага р-ну г.Менску, адкуль затрыманых вызвалілі без складаньня пратколаў
15 2011-03-25 Вячорка Франак м Менск у Дзень Волі зранку дахаты да Франака спрабавалі ўламіцца супрацоўнікі міліцыі, але яго дома не было. Але затрымалі хлапца прэвентыўна ў раёне ўніверсама "Цэнтральны", утрымліваўся ў крымінальным вышуку РУУС Савецкага раёна, вызвалены без складаньня пратаколу.
16 2011-03-25 Гнаук Алена ж Менск Была прэвентыўна затрымана ў Дзень Волі, утрымлівалася ў РУУСе Заводзкага р-ну г.менску, вызвалена без складаньня пратаколу
17 2011-03-25 Гумінскі Сяргей м Менск Быў затрыманы ў Дзень Волі каля 14 гадзін на кватэры ў знаёмых ,куды ўламіліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку, вывезьлі ў РУУС Фрунзенскага р-ну, а самі парвялі ў кватэры ператрус і канфіскавалі дакуманты й асабістыя рэчы, пры гэтым пратакол выманьня не пакінулі. Вызвалены без складаньня пратаколу позна ўвечары
18 2011-03-25 Далідовіч Кася ж Менск Актывістка Маладога Фронту, была затраманя ў пераходзе каля пл.Я.Коласа перад пачаткам акцыі з нагоды Дня Волі. Знаходзілася 3 гадзіны ў РУУСе Савецкага р-ну г.Менску, вызвалена без складаньня пратаколу
19 2011-03-25 Жукаў Аляксандр м Менск Сябры АГП Анастасія Бузінаева, Аляксандр Жукаў, Наталля Толкач набылі ў краме кветкі і іх адразу на выхадзе затрымалі. Гадзіну пратрымалі ў аўтобусе, а потым павезлі ў РАУС Савецкага раёна., вызвалены без складаньня пратаколу
20 2011-03-25 Жураўкін Ігар м Менск Быў затраманы каля пл.Я.Коласа перад пачаткам акцыі з нагоды Дня Волі. Знаходзіўся 3 гадзіны ў РУУСе Савецкага р-ну г.Менску, вызвалены без складаньня пратаколу

Папярэдняя  [1] 2 3 4  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства