viasna on patreon

Журналіста Рамана Пратасевіча выпусцілі з Першамайскага РУУС Дапоўнена

2018 2018-11-05T08:30:32+0300 2018-11-26T17:10:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratasevich-raman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 5 лістапада затрыманы журналіст Раман Пратасевіч. У 7.26 ён патэлефанаваў галоўнаму рэдактару Еўрарадыё Паўлу Свярдлову і распавёў, што да яго прыйшлі з крымінальнага вышуку, і што ён ужо знаходзіцца ў службовым аўтамабілі. Прычынай затрымання быццам бы сталі хуліганскія паводзіны “ў аўтобусе месяц таму”.

Па інфармацыі “Еўрарадыё”  зараз тэлефон Пратасевіча недасяжны.

Крыху раней журналіст напісаў пра сваё затрыманне ў твітары:

"Ко мне в квартиру пришли сотрудники уголовного розыска. Забирают."

 Як паведамляе Радыё Свабода, яго даставілі ў Першамайскае РУУС Менску, праз тры гадзіны адпусьцілі. Тое, што адбывалася ў аддзяленьні міліцыі, журналіст называе вельмі дзіўным.

«Мне за ўвесь час, пакуль я быў затрыманы, не паказалі ніводнай паперкі, нічога ўвогуле не казалі, я нічога не падпісваў. Ні пратаколу апытаньня, нічога. Таму ўсё, што я ведаю, толькі са словаў супрацоўнікаў», — расказвае Пратасевіч Свабодзе. Адзіная папера, якую яму далі, пацьвярджае, што ён быў дастаўлены ў Першамайскае РУУС.

Ён прыгадвае, што ў суботу, 3 лістапада, яму тэлефанавалі, прадставіліся работнікам Першамайскага РУУС і папрасілі падысьці. Пратасевіч адказаў, што ня можа, бо знаходзіўся ў іншым горадзе, і спытаў, чаму запрашаюць. Яму адказалі, што ён быў сьведкам дарожнага здарэньня: нібыта праз паказаньні вышак сотавай сувязі вызначылі, што ягоны тэлефон быў побач. Пратасевіч прапанаваў перазваніць у нядзелю, калі будзе ў Менску, але не перазванілі, а на наступную раніцу забралі яго з дома ў аддзяленьне.

«Калі я пытаў, што за справа, мне нічога не сказалі. Адказалі, маўляў, „ты нам і раскажаш“, — згадвае Пратасевіч. — Адзінае што ў мяне ўзялі тэлефон, пыталі пра нейкія фота зь сябрамі, доўга нешта шукалі ў мабільніку, рабілі яго здымкі…»

У час агляду тэлефона, кажа Пратасевіч, у яго пыталі, чаму ён часта фатаграфуе мітынгі, чаму шмат здымкаў супрацоўнікаў міліцыі. На сустрэчнае пытаньне, што ў гэтым такога, калі ён афіцыйна працуе журналістам і мае афіцыйную акрэдытацыю Міністэрства замежных справаў, яму не адказалі.

1 верасня 2018 года Раман Пратасевіч часова акрэдытаваны пры МЗС у якасці карэспандэнта Еўрарадыё. Тэрмін акрэдытацыі скончыўся 31 кастрычніка. У сярэдзіне кастрычніка мінскі карпункт Еўрарадыё звярнуўся ў знешнепалітычнае ведамства для працягу акрэдытацыі.

Партнёрства

Сяброўства