43601 |
2010-05-06 |
Каваленка Сяргей |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2010-05-25 |
Шыкароў Уладзіслаў |
Віцебск, Чыгуначны |
|
4 б.в. 140 000 руб. |
Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў, які прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у хуліганстве. Сяргей Каваленка быў затрыманы 6-га траўня нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, але ў Чыгуначным РАУС на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.
Сяргей Каваленка лічыць абвінавачаньне ў хуліганстве паклёпніцкім. Ён перакананы, што яго затрымалі знарок, каб былі падставы для арышту на час сьвяткаваньняў Дня Перамогі. Бо, на ягоную думку, міліцыянты хацелі “перастрахавацца” ад ягоных чарговых акцый зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. |
43602 |
2010-05-04 |
Шацікава Крысьціна |
ж |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2010-06-28 |
Крашкіна Натальля |
Магілёў, Кастрычніцкі |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
У другой палове дня 4 траўня Крысціну Шацікаву затрымалі каля пад’езду ўласнага дома. Да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і, звярнуўшы ўвагу на вялікія валізы паведамілі, што паблізу была абрабаваная кватэра. Яны запрасілі панятых і агледзелі рэчы. Больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом» забрала міліцыя ў Кастрычніцкім РАУС Магілёва.
Выданне «Наш дом» — незарэгістраванае. Мінінфармацыі адмовілася разглядаць дакументы аб яго рэгістрацыі, і цяпер яго заснавальнікі спрабуюць абскардзіць гэтае рашэнне. Выданне, аднак, друкуецца ў Смаленску, і ўжо не аднойчы яго затрымлівала міліцыя на тэрыторыі Беларусі. |
43603 |
2010-04-30 |
Канавалаў Руслан |
м |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2010-06-30 |
Герасімовіч Тацяна |
Ворша |
|
|
30 красавіка на вакзале ў Воршы быў затрыманы Руслан Канавалаў, у яго канфіскавалі 1.700 балёнікаў зь лягатыпам кампанію «Гавары праўду». Але пратакол быў складзены толькі 12 траўня ў транспартнай міліцыі, куды актывіст быў выкліканы. Пратакол паводле артыкула 22.9 — нібыта спадар Канавалаў, які прывёз балёнікі зь Менску ў Воршу, займаўся незаконным распаўсюдам пэрыядычных друкаваных выданьняў. Справа спыненая. |
43604 |
2010-04-30 |
Сагідуліна Лідзія |
ж |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2010-06-30 |
Шыкароў Уладзіслаў |
Віцебск, Чыгуначны |
|
|
Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.Спадарыні вярталіся зь Менску. Міліцэйскі патруль, як паказаў сьведка Ягор Баброўскі, у тую раніцу праводзіў рэйд па барацьбе зь незаконным транспартаваньнем алькаголю. Чаму пад увагу трапілі дзьве жанчыны зь невялікімі плястыкавымі пакетамі, міліцыянт не патлумачыў. Але як толькі ў пакетах былі заўважаны балёнікі зь лягатыпам кампаніі "Гавары праўду" і буклеты з партрэтам Уладзімера Някляева, гаспадыню рэчаў Галіну Багданаву і яе спадарожніцу Лідзію Сагідуліну тут жа даставілі ў Чыгуначны РАУС. Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў спыніў справы супраць актывістак |
43605 |
2010-04-30 |
Багданава Галіна |

43606 |
2010-04-28 |
Наскоў Міхаіл |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2010-04-29 |
Карнюшка Вольга |
Менск, Цэнтральны |
|
1 б.в. 17 500 руб. |
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з расьцяжкамі «Патрабуем выдачы Бакіева кіргізскаму народу» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце». Таксама ў хлопцаў з сабой быў бел‑чырвона‑белы сцяг.
Праз некалькі хвілін супрацоўнікі АМАПу затрымалі ўдзельнікаў пікету, даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. Ноч да суду затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсціна. |
43607 |
2010-04-28 |
Атрошчанка Аляксей |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2010-04-29 |
Карнюшка Вольга |
Менск, Цэнтральны |
|
1 б.в. 17 500 руб. |
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з расьцяжкамі «Патрабуем выдачы Бакіева кіргізскаму народу» і «Не — дыктатарам ва ўсім свеце». Таксама ў хлопцаў з сабой быў бел‑чырвона‑белы сцяг.
Праз некалькі хвілін усе былі затрыманыя, дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе былі складзеныя пратаколы адміністратыўнага правапарушэння. ноч да суду затрыманыя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсціана. |
43608 |
2010-04-28 |
Кузьмінскі Андрэй |

43609 |
2010-04-26 |
Ладуцька Алег |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
На станцыі метро "Інстытут культуры" да маладога чалавека падышлі супрацоўнікі міліцыі і абшукалі яго заплечнік. Знайшоўшы там сцягі Еўрапейскага Саюза міліцыянты затрымалі яго і даставілі ў пакой міліцыі на станцыі метро, а адтуль - у суд Ленінскага раёна, дзе разгледзелі пратакол аб удзеле Алега Ладуцькі у акцыі салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам перад будынкам Вярхоўнага суда 16 сакавіка. |
43610 |
2010-04-26 |
Назранка Антось |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2010-05-19 |
Шышкоў Міхаіл |
Гомель, адміністратыўная камісія |
|
4 б.в. 140 000 руб. |
26 красавіка ў Гомелі за распаўсюд улётак быў затрыманы маладафронтавец Антось Назаранка.
Антось расклейваў увечары улёткі зь інфармацыяй пра Малады Фронт ля прыпынкаў транспарту. Каля адзінаццатай гадзіны вечара яго затрымалі й адвялі ў пастарунак, дзе канфіскавалі блізу 80 інфармацыйных улётак. Супрацоўнікі міліцыі разам з улёткамі канфіскавалі падпісныя блянкі з подпісамі “За беларускую мову”. Прыблізна празь дзьве гадзіны адпусьцілі, склаўшы пратакол адміністратыўнага правапарушэння. Адміністратыўная камісія пакарала хлопца мінімальным штрафам і спагнала 600000 як кампенсацыя матэрыяльнай шкоды ЖЭСу. |
43611 |
2010-04-26 |
Кузняцоў Аляксандр |
м |
|
|
|
Берасьце |
|
|
Актывіст БХД, кандыдат у дэпутаты на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Аляксандр Кузняцоў быў затрыманы сёння ўдзень супрацоўнікамі ДАІ і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі для праверкі тэхнічнага агляду аўтамабіля. Пасля праверкі дакументаў на аўтамабіль А. Кузняцову паведамілі пра ягоную магчымую супрычаснасць да нейкага крадзяжу і агулам пратрымалі актывіста 3 гадзіны, пасля чаго адпусцілі. Затрыманне машыны супрацоўнікамі ДАІ і далейшае трыманне актывіста ў адзяленні міліцыі звязанае менавіта з грамадскай дзейнасцю і нежаданнем уладаў дапусціць удзельнікаў на массавую акцыю "Чарнобыльскі шлях" у Менску. |
43612 |
2010-04-26 |
Казакоў Аляксей |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казакоў Аляксей |
43613 |
2010-04-26 |
Казлоўскі Алег |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казлоўскі Алег. |
43614 |
2010-04-26 |
Казакова Марыя |
ж |
|
|
|
Менск |
|
|
Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казакова Марыя. |
43615 |
2010-04-26 |
Ладзіс Вікторыя |
ж |
|
|
|
Менск, Першамайскі |
|
|
У Мінску каля Парка Чалюскінцаў сёння былі затрыманыя актывісты «Вольнай моладзі» Вікторыя Ладзіс і Аляксандр Барадзінчык.
У актывістаў былі сцягі і расцяжкі да акцыі «Чарнобыльскі шлях». Затрыманых адвезлі ў Першамайскі аддзел міліцыі. |
43616 |
2010-04-26 |
Барадзінчык Аляксандр |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
У Мінску каля Парка Чалюскінцаў сёння былі затрыманыя актывісты «Вольнай моладзі» Вікторыя Ладзіс і Аляксандр Барадзінчык.
У актывістаў былі сцягі і расцяжкі да акцыі «Чарнобыльскі шлях». Затрыманых адвезлі ў Першамайскі аддзел міліцыі. |
43617 |
2010-04-25 |
Александровіч Вадзім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
У дзень выбараў на 19-м участку мінскай выбарчай акругі № 30 у памяшканні гімназіі № 33 міліцыя затрымала журналіста газеты «Белорусы и рынок» Вадзіма Александровіча. Затрыманне адбылося каля 20.00, калі ён здымаў на фотаапарат у рэжыме відэа працэс падліку галасоў. Гэта не спадабалася выбарчай камісіі. Затрыманне правёў намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Уладзіслаў Спірын па просьбе дырэктаркі гімназіі № 33 Аксаны Якубоўскай.Затрыманага журналіста адвезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна. у пастарунку ў яго адразу ж адабралі мабільны тэлефон. Пратаколу на яго не складалі, але ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, а каля 23.00 адпусцілі. |
43618 |
2010-04-25 |
Кульманава Марыя |
ж |
|
|
|
Магілёў |
|
|
Кандыдат у дэпутаты ў гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў ад аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава перехапіла два бюлетэні ў сябра камісіі з пастаўленымі птушкамі за кандыдатаў у дэпутаты.Кандыдат у дэпутаты выхапіла гэтыя бюлетэні з прастаўленымі птушкамі. Адзін з іх аказаўся бюлетэнь па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў, другі ў абласны. У першым птушка стаяла пад прозвішчам кандыдата ў дэпутаты Сяргея Мачэкіна, у другім – насупраць Аляксандра Курсакова. З гэтымі бюлетэнямі жанчына пайшла да старшыні выбарчай камісіі, які прызнаў, што гэта з’яўляецца парушэннем. Пачалося разбіральніцтва. Кандыдату ў дэпутаты супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі на ўчастку, заламалі рукі, адабралі бюлетэні і павялі ў кабінет старшыні камісіі. |
43619 |
2010-04-24 |
Талстыка Алесь |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2010-04-26 |
|
Менск, Маскоўскі |
|
5 б.в. 175 000 руб. |
Актывіст прадпрымальніцкага руху, старшыня рады прадпрымальнікаў рынку «Ждановічы» Алесь Талстыка быў затрыманы ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку № 27 Сухараўскай выбарчай акругі № 30 падчас назіраньня за ходам датэрміновага галасаваньня. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў, актывіста «Руху «За Свабоду», Алеся Лагвінца.
Прыкладна ў 16.50 у кабіну для галасаваньня ўвайшлі адразу два чалавекі, у сувязі з чым Таўстыка карэктна паказаў намесьніку старшыні выбаркама на незаконнасьць такіх дзеяньняў.
У 17.06 Алесь Лагвінец патэлефанаваў у Цэнтрвыбаркам і запатрабаваў тлумачэньняў з нагоды таго, што адбылося. Праз некалькі хвілін у памяшканьне ўвайшла старшыня ўчастковай камісіі Аксана Кокаравa, якая абвінаваціла Алеся Таўстыку ў парушэньні грамадзкага парадку і выклікала нарад міліцыі.
Прыкладна ў 18.30 на назіральніка Таўстыку склалі пратакол аб дробным хуліганстве. З выбарчага ўчастка давераную асобу незалежнага кандыдата даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, дзе ён утрымліваўся да суду. |
43620 |
2010-04-23 |
Вячорка Франак |
м |
|
|
|
Мазыр |
|
|
23 красавіка каля ДК “40 год Кастрычніка” быў затрыманы і дастаўлены ў Мазырскі ГРАЎС кандыдат у дэпутаты па Станцыйнай выбарчай акрузе № 25 у Мазырскі райсавет Францішак Вячорка.Сябра ўчастковай выбарчай камісіі - яна так і не назвала сваё прозвішча - вышла з будынка Дома культуры, дзе месціцца ўчастковы выбаркамі, і заклеіла плакаты кандадатаў у дэпутаты Ф.Вячорка і яго апанента С.Каробкіна плакатам пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэта выглядала недарэчна і правакацыйна-мэтанакіравана, паколькі побач месціўся стэнд з такой жа абвесткай пра выбары.
Да яе падыйшоў Ф.Вячорка і спрабаваў растлумачыць незаконнасць яе дзеянняў. Але жанчына шпарка пабегла зноў у будынак ДК. Тады Ф.Вячорка адляпіў плакат і акуратна панёс яго ў камісію, каб высветліць, хто загадаў падчас агітацыйнай кампаніі парушаць выбарчае заканадаўства.
Але не паспеў кандыдат адыйсці з плакатам ад стэнда, як да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. Былі таксама і супрацоўнікі спецслужбаў. Сяржанты Данчэнка Дз. і Козел Ю. абвінавацілі Ф.Вячорку ў дробным хуліганстве і выклікалі свайго начальніка маёра Хаміцэвіча Андрэя Валер’евіча. Ён і даў каманду адвезці Франака ў ГРАУС для дачы тлумачэнняў. Пазней туды ж была дастаўлена і сябра ўчастковай камісіі, якая заляпіла плакаты кандыдатаў. Пасля дачы тлумачэнняў Франака Вячорку адпусцілі. |