43541 |
2010-06-15 |
Нікіценка Зьміцер |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Падчас здымкаў сюжэта у двары БДУ аховай затрыманая здымачная група тэлеканала "Белсат", пашкоджаная камера. Таксама затрыманыя моладзевыя актывісты АГП Аляксандр Сцепаненка, Міхась Пашкевіч, Дзмітрый Кавалгін, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі. Затрыманыя дастаўленыя ў Маскоўскі РУУС Менску. Праз пару гадзін адпушчаныя без складання пратаколу адміністратыўнага правапарушэння. Адначасна каля БГЭУ былі затрыманыя сябры АГП Аляксандр Сяргіенка і Мікалай Сяргіенка, а каля Лінгвістычнага універсітэта - актывісты кампаніі 'Гавары праўду!' Міхаіл Мікуліч і Дзмітрый Нікіценка. |
43542 |
2010-06-15 |
Грыхін Кірыл |
м |
|
|
|
Магілёў |
|
|
Трое супрацоўнікаў спецпадразьдзяленьня міліцыі затрымалі Кірыла Грыхіна ў Магілёве каля будынка Беларуска-расейскага ўніверсітэту падчас раздачы віншавальных паштовакі ад імя кіраўніка грамадзкай ініцыятывыі "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева.
Яны патлумачылі актывісту, што гэта не затрыманьне, проста трэба праехаць у аддзяленьне міліцыі дзеля высьвятленьня асобы. У Ленінскім РАУС Кірылу задавалі пытаньні, дзе ён ўзяў паштоўкі, з якой мэтай раздае і г.д.
Міліцыянты склалі пратакол апытаньня, пратакол вынятку астатніх 206 паштовак і адпусьцілі актывіста |
43543 |
2010-06-15 |
Краўчук Настасся |
ж |
|
|
|
Менск, Маскоўскі |
|
|
Журналістак Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек затрымалі 15 чэрвеня каля будынку БДУ. Яны прыехалі на асвятленне акцыі актывістаў кампаніі «Гавары праўду», якія раздавалі будучым студэнтам улёткі са зваротам Уладзіміра Някляева. Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, адкуль пасля высвятлення асобаў і праверкі асабістых рэчаў, адпусцілі без складання пратаколаў. Падчас затрымання пашкоджана відэакамера. |
43544 |
2010-06-15 |
Жарнасек Вольга |

43545 |
2010-06-15 |
Шабетнік Алег |
м |
|
|
|
Сьветлагорск |
|
|
У мястэчку Парычы Светлагорскага раёна, што на Гомельшчыне, увечары 15 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі аўтамабіль Алега Шабетніка, актывіста кампаніі “Гавары Праўду!” з Рэчыцы. Прычына, названая праваахоўнікамі, банальная - паступіў ананімны званок, нібыта ў аўтамабілі актывіста могуць знаходзіцца браканьеры. У Алега Шабетніка міліцыянты канфіскавалі ўлёткі кампаніі, а таксама буклеты “100 твараў беспрацоўя”. 16 чэрвеня, актывіст падаў скаргу на імя начальніка абласнога УУС, у якой ставіць пытанне аб незаконнасці дзеянняў падначаленых яму міліцыянтаў і патрабуе вяртання незаконна канфіскаванай друкаванай прадукцыі. Таксама А.Шабетнік указвае на шматлікія працэсуальныя парушэнні. Прад'яўленая яму пастанову аб аглядзе аўтамабіля не была санкцыянаваная пракурорам, таксама па яго патрабаванні не была выдадзена копія пратаколу канфіскацыі друкаванай прадукцыі |
43546 |
2010-06-14 |
Абрамовіч Аляксандр |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
|
|
Барысаў |
|
|
Пад час правядзеньня пікету супраць будаўніцтва АЗС у барысаўскім мікрараёне Лядзішча сёньня былі затрыманыя мясцовыя актывісты Алесь Абрамовіч і Алена Ясюк.
Пікет пачаўся ў 10 гадзін раніцы, але праз некалькі хвілінаў па’ехаў міліцэйскі аўтамабіль і пікетоўцаў адвезлі ў Барысаўскі РУУС, дзе склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэння і адвезлі ў суд. |
43547 |
2010-06-14 |
Ясюк Алена |
ж |
|
2010-06-14 |
|
Барысаў |
|
|
Пад час правядзеньня пікету супраць будаўніцтва АЗС у барысаўскім мікрараёне Лядзішча сёньня былі затрыманыя мясцовыя актывісты Алесь Абрамовіч і Алена Ясюк.
Пікет пачаўся ў 10 гадзін раніцы, але праз некалькі хвілінаў па’ехаў міліцэйскі аўтамабіль і пікетоўцаў адвезлі ў Барысаўскі РУУС, дзе быў складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння. |
43548 |
2010-06-11 |
Яненка Зьміцер |
м |
|
|
|
|
|
|
На беларуска-расейскай мяжы на шляху з Расеі ў Беларусь міліцыянты затрымалі аўтамабіль намесьніка рэдактара Зьміцера Яненка з накладам газэты "Товарищ" партыі "Справядлівы сьвет". Нягледзячы на тое, што дакументы на вялікі наклад газеты быў, супрацоўнікі ДАІ даставілі намесніка рэдактара ў пастарунак, дзе канфіскавалі газеты. |
43549 |
2010-06-10 |
Рамановіч Алесь |
м |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2010-06-14 |
Корэц Іван |
Пінск |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Алесь Рамановіч, Старшыня пінскай гарадской Рады партыі БНФ Алесь Рамановіч, які быў зарэгістраваны кандыдатам ад партыі ў гарадскі Савет дэпутатаў па Аэрафлоцкай выбарчай акрузе № 16 горада Пінска, выкліканы на допыт у Пінскі гарадскі аддзяленні міліцыі, дзе амаль паўтары гадзіны знаходзіўся ў кабінеце ўчастковага Андрэя Русіна. 1 красавіка падчас мясцовых выбараў у сябра Алеся Рамановіча, які дапамагаў рабіць кандыдату перадвыбарчыя ўлёткі быў вобшук, падчас якога канфіскаваныя друкаваныя матэрыялы, на падставе якіх і заведзеная адміністратыўная справа. |
43550 |
2010-06-10 |
Дземідзенка Мікалай |
м |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
|
|
Віцебск |
|
|
Актывіст “Маладога Фронту” Мікола Дземідзенка быў затрыманы ў тралейбусе супрацоўнікамі міліцыі. Дастаўлены ў Першамайскі РАУС Віцебску, дзе былі канфіскаваны ўлёткі і іншыя друкаваныя матэрыялы. Праз тры гадзіны перавезены ў Кастрычніцкі РАУС, дзе быў складзены пратакол за распаўсюд улётак. Цалкам у двух пастарунках хлопец прабыў цягам 5 гадзін. |
43551 |
2010-06-10 |
Галавань Алесь |
м |
|
|
|
Віцебск |
|
|
Затрыманы ў Віцебску актывіст БХД Алесь Галавань. Яго пратрымалі ў Першамайскім РАУСе амаль дзьве гадзіны, аднак адпусцілі дахаты без складаньня пратаколу. Улёткі канфіскаваныя. |
43552 |
2010-06-09 |
Дземідзенка Мікалай |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
|
|
Гомель |
|
|
Увечары гомельскія супрацоўнікі міліцыі затрымалі намесьніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку й маладафронтаўца Антося Назаранку за развешванне бел-чырвона-белых стужак. На хлопцаў склалі пратаколы па арт. 21.14 адміністрацыйнага кодэксу (парушэньне правілаў ўтрыманьня населеных пунктаў) й канфіскавалі 316 улётак і 200 мэтраў бел-чырвона-белых стужак. Па ўсёй краіне маладафронтаўцы праводзяць кампанію "Горад наш!". |
43553 |
2010-06-09 |
Назранка Антось |

43554 |
2010-06-08 |
Гуляк Віталь |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
|
|
Ваўкавыск |
|
|
Віталь Гуляк - інвалід ДЦП другой групы з дзяцінства вывесіў у сваім акне бел-чырвона-белы сьцяг на знак пратэсту супраць правядзеньня 18 траўня ў ягонай кватэры ператрусу і канфіскацыі банкаўскай карткі, «карты паляка», мабільнага тэлефона, кампутара і іншых рэчаў. У гэты ж дзень адбылося больш за дзесятак ператрусаў на кватэрах актывістаў "Гавары праўду". |
43555 |
2010-06-05 |
Серабро Сяргей |
м |
|
|
|
Віцебск |
|
|
Журналіст інфармацыйнага агенства БелаПАН Сяргей Серабро, як і іншыя журналісты, 5 чэрвеня прыехаў у віцебскі аэрапорт, дзе мела адбыцца невялікая прэсавая канферэнцыя з удзелам Патрыярха Маскоўскага і Усёй Русі Кірыла. Але віцебскія міліцыянты загадалі сп-ру Серабро прайсці ў службовую машыну. На прэсавую канферэнцыю журналіст не трапіў, і сфатаграфаваць яму таксама нічога не дазволілі, хаця С.Серабро паказаў спрацоўнікам міліцыі пасведчанне карэспандэнта БелаПАН.Пакуль ішла прэсавая канфэрэнцыя, журналіст мусіў знаходзіцца пад вартай у службовай машыне, а потым яго адвезлі ў Віцебск на аўтобусе разам з работнікамі аэрапорта — туды Сяргея Серабро таксама ўладкавалі міліцыянты. |
43556 |
2010-06-01 |
Арцёмчык Вольга |
ж |
|
|
|
Менск, Партызанскі |
|
|
1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у парку імя Горкага былі затрыманыя прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па вяртаньні ільготаў дзецям. Сярод затрыманых Вольга Арцёмчык.
Яны распаўсюджвалі ўлёткі, на якіх было напісана, якіх ільготаў пазбаўленыя беларускія дзеці. Ініцыятыўная група зьвярталася ў Менгарвыканкам з заявай, каб дазволілі пікет, аднак атрымала адмову. Затрыманых даставілі ў Партызанскі РУУС Менску. |
43557 |
2010-06-01 |
Комлік Ігар |
м |
|
|
|
Менск, Партызанскі |
|
|
1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у парку імя Горкага былі затрыманыя прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па вяртаньні ільготаў дзецям. Сярод затрыманых Ігар Комлік.
Яны распаўсюджвалі ўлёткі, на якіх было напісана, якіх ільготаў пазбаўленыя беларускія дзеці. Ініцыятыўная група зьвярталася ў Менгарвыканкам з заявай, каб дазволілі пікет, аднак атрымала адмову. Затрыманых даставілі ў Партызанскі РУУС Менску. |
43558 |
2010-06-01 |
Пахабаў Мікалай |
м |
|
|
|
Менск, Партызанскі |
|
|
1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у парку імя Горкага былі затрыманыя прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па вяртаньні ільготаў дзецям. Сярод затрыманых Мікалай Пахабаў.
Яны распаўсюджвалі ўлёткі, на якіх было напісана, якіх ільготаў пазбаўленыя беларускія дзеці. Ініцыятыўная група зьвярталася ў Менгарвыканкам з заявай, каб дазволілі пікет, аднак атрымала адмову. Затрыманых даставілі ў Партызанскі РУУС Менску. |
43559 |
2010-06-01 |
Крэчка Андрэй |
м |
|
|
|
Барысаў |
|
|
Позна ўначы супрацоўнікі барысаўскай міліцыі адпусьцілі кіраўніка Моладзі БНФ Андруся Крэчку з пастарунку. Пры гэтым яны не вярнулі каля 50 дыскаў з мультфільмамі, перакладзенымі на беларускую мову, паштоўкі, якія зрабілі актывісты "Моладзі БНФ" да Дня абароны дзяцей, балёнікі. |
43560 |
2010-06-01 |
Чудук Павел |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Павел Чудук, актывіст Моладзі БНФ быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за распаўсюд матэрыялаў, прысвечаных Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Дастаўлены ў пастарунак, вызвалены праз пару гадзін. |