41461 |
2013-04-05 |
Мельнікаў Ян |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-10 |
Рэлява Аксана |
Менск, Першамайскі |
|
22 б.в. 2 200 000 руб. |
25 сакавіка ў Менску а 19 гадзіне актывіст Ян Мельнікаў правёў на плошчы Якуба Коласа акцыю. Ён разгарнуў бела-чырвона-белы сьцяг, раздаў улёткі і павіншаваў мінакоў з Днём Волі. Акцыя доўжылася каля 10 хвілінаў.
Суддзя суду Савецкага раёна Менска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в.
Назіральнікі, якія сачылі за працэсам адзначаюць, што суддзя прыняла рашэнне толькі на падставе рапарту супрацоўнікаў міліцыі, а таксама фотаздымкаў з электронных СМІ.
Дзіўным і абсурдным выглядае і прымяненне часткі 2 артыкула 23.34 (арганізацыя масавага мерапрыемства, несанкцыянаванага ўладамі), паколькі цяжка ўявіць, якім чынам адзіны удзельнік акцыі можа арганізаваць яе. |
41462 |
2013-03-29 |
Вусік Валеры |
м |
172.3 КаАП – «распаўсюд друкаваных выданьняў без выходзячых дадзеных», 9.2 КаАП – «паклёп» |
|
Гуз Уладзімір |
Бялынічы, раённы |
|
50 б.в. 5 000 000 руб. |
Суд Бялыніцкага раёна 29 сакавіка пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”. Вёў судовае паседжанне старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз, сакратаром суда на паседжанні была Тамара Ігнатовіч.
У судзе разглядаліся два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзеныя ўчастковым інспектарам Сяргеем Карыткіным, быццам бы за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за “незаконны” распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.Таксама Бялыніцкі раённы суд не задаволіў хадайніцтва Валерыя Вусіка аб удзеле ў разглядзе адміністрацыйнага працэса яго адваката. Слуханні ў судзе пачаліся ў 16-40 і скончыліся толькі ў 20-00 вечара.Суд таксама не прыняў да ўвагі пісьмовыя сведчанні шэрагу жыхароў вёскі Лебедзянкі, якія пацвярджалі, што факты парушэнняў у дзейнасці СВК “Лебедзянка”, выкладзеныя у артыкуле Валерыя Вусіка “Што змянілась за апошнія некалькі год у СВК “Лебедзянка”?” у газеце “Магілёўскі Выбар”, сапраўды мелі месца.Не прыняў да ўвагі суд і сведчанні выдаўца газеты “Магілёўскі Выбар” Барыс Вырвіча, што газета “Магілёўскі Выбар” выдаецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам аб СМІ, і можа распаўсюджвацца любым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь без усялякіх абмежаванняў.Суд пакараў Валерыя Вусіка штрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”. Па сукупнасці канчатковы памер штрафу вызначаны ў памеры 50 базавых велічынь, што на сённяшні дзень складае 5 мільёнаў рублёў. |
41463 |
2013-03-25 |
Багінская Ніна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-10 |
Мотыль Таццяна |
Менск, Маскоўскі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
іну Багінскую затрымалі ў Дзень Волі, 25 сакавіка, за малітву пад бел-чырвона-белым сцягам ля Чырвонага касцёлу. Гэта традыцыйная малітва, якую ля скульптуры архангела Міхала традыцыйна праводзяць сваякі палітзняволеных і грамадзкія актывісты.
Калі жанчына разгарнула бел-чырвона-белы сцяг, да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Актывістку затрымалі ды адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Там у яе забралі сцяг і пашпарт, а саму адпусцілі да раніцы.
26 сакавіка 10-й гадзіне Ніна Багінская прыйшла ў Маскоўскі РУУС, дзе ёй меліся аддаць пашпарт. Але замест гэтага на яе склалі пратакол паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 КаАП РБ — за несанкцыянаванае правядзенне масавай акцыі.
Пад час мінулага судовага паседжання, 26 сакавіка, яна страціла прытомнасць. Лекары “Хуткай дапамогі адвезлі жанчыну ў 5-ты шпіталь сталіцы. таму паседжанне перанеслі на 10 красавіка |
41464 |
2013-03-25 |
Каваленка Сяргей |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2013-04-29 |
Карабліна Натальля |
Віцебск, Першамайскі |
|
10 б.в. 1 000 000 руб. |
Актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку затрымалі ўвечары 25 сакавіка. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Паводле актывіста, на яго склалі два пратаколы пра адміністрацыйнае парушэнне – спачатку за пераход вуліцы ў неналежным месцы, потым – за нецэнзурную лаянку. 26 сакавіка ў 14.40 яго адпусцілі з-пад варты ў будынку Першамайскага райсуду, выпісаўшы позву на наступнае судовае пасяджэнне 29
http://spring96.org/be/news/62148 |
41465 |
2013-03-24 |
Грышчук Юля |
ж |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
Менск, Савецкі |
1 сут. |
|
Затрымана 9 чалавек пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Трое з затрыманых - грамадзяне Украіны, якія прадстаўляюць “Нацыянальны альянс”. Гэта Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі. |
41466 |
2013-03-24 |
Слівінская Юля |

41467 |
2013-03-24 |
Зеленоўскі Назар |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
|
|
|
Пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор было затрымана трое грамадзян Украіны, якія прадстаўляюць “Нацыянальны альянс”. Гэта Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі. Назар
Зелкноўскі атрымаў толькі папярэджанне |
41468 |
2013-03-24 |
Цімохаў Антон |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
41469 |
2013-03-24 |
Кавалёў Аляксандр |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Палулех Кірыл |
Крупкі, раённы |
|
40 б.в. 4 000 000 руб. |
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
41470 |
2013-03-24 |
Станішэўскі Віталь |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2013-03-25 |
|
Менск, Савецкі |
5 сут. |
|
Затрыманы на акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка. Верагодна за святочны фейерверк. |
41471 |
2013-03-24 |
Асташонак Алег |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Палулех Кірыл |
Менск, Савецкі |
|
40 б.в. 400 000 руб. |
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
41472 |
2013-03-24 |
Мокіч Сяргей |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
Менск, Савецкі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
Затрыманы пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
41473 |
2013-03-24 |
Рагоўскі Алег |
м |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-03-25 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
30 б.в. 3 000 000 руб. |
Затрыманы актывіст "Эўрапейскай Беларусі" пасля акцыі "Дзень Волі" 24 сакавіка на перакрыжаванні Сурганава каля Бангалор. Складзены пратакол па арт. 23.4 - непадпарадкаванне міліцыі |
41474 |
2013-03-22 |
Аўтухоў Леанід |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-26 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Кастрычніцкі |
5 сут. |
|
Кіраўніка абласной суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і актывіста той самай партыі Кастуся Смолікава затрымалі 22 сакавіка ў гандлёвым цэнтры "Эвіком", калі яны раздавалі самвыдатаўскі бюлетэнь "Магістрат". У міліцэйскіх пратаколах гэта было кваліфікавана як парушэнне парадку арганізацыі масавай акцыі: бо ў газетцы быў артыкул пра Дзень Волі і інфармацыя пра тое, што пададзена заяўка на мітынг з гэтай нагоды. Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі заявіў у судзе, што ён не ведае беларускай мовы, але зразумеў слова "прыходзьце", якое лічыць заклікам да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
Увесь дзень 25 сакавіка працягваўся суд над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Рашэнне суддзя Іна Грабоўская выносіла ўжо пасля сканчэння працоўнага дня, каля 21 гадзін вечара: яна пастанавіла пакараць абодвух актывістаў на 5 сутак арышту нібыта за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі. Па дарозе ў суд былі затрыманы чацьвёра актывістаў БХД і кіраўнік гарадской суполкі Партыі БНФ Аляксандр Кузняцоў. Для яго затрыманне скончылася штрафам нібыта за парушэнне правілаў дарожнага руху. |
41475 |
2013-03-18 |
Шарэнда Андрэй |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-03-22 |
|
Берасьце, Маскоўскі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
Актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 сакавіка на вуліцы Маскоўскай побач з паркам Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе ў гэты дзень быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры.
Усе трое былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста.
У міліцыі ў іх узялі тлумачэнні. Бароўскаму, які не адмаўляў, што вывешваў бел-чырвона-белы сцяг на бронетранспарцёры, а таксама Хазіахметаву, які заявіў, што не ўдзельнічаў у акцыі, а толькі яе фатаграфаваў, уручылі позвы з’явіцца 20 сакавіка ў Маскоўскі РАУС. Шарэнда паведаміў міліцыі, што ён проста гуляў у гэтым раёне горада. Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні
22 сакавіка суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў Шарэнду штраф у 25 базавых велічынь (2,5 млн. рублёў), Хазіахметаву — 10 (1 млн.). Пратакол у дачыненні да Шарэнды быў складзены без яго ўдзелу, і справа ў судзе была разгледжана без яго. |
41476 |
2013-03-18 |
Хазіахметаў Яўген |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-03-22 |
|
Берасьце, Маскоўскі |
|
10 б.в. 1 000 000 руб. |
Актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 сакавіка на вуліцы Маскоўскай побач з паркам Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе ў гэты дзень быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры.
Усе трое былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста.
У міліцыі ў іх узялі тлумачэнні. Бароўскаму, які не адмаўляў, што вывешваў бел-чырвона-белы сцяг на бронетранспарцёры, а таксама Хазіахметаву, які заявіў, што не ўдзельнічаў у акцыі, а толькі яе фатаграфаваў, уручылі позвы з’явіцца 20 сакавіка ў Маскоўскі РАУС. Шарэнда паведаміў міліцыі, што ён проста гуляў у гэтым раёне горада. Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. 20 сакавіка ў Маскоўскім РАУС у дачыненні да Бароўскага і Хазіахметава былі складзены пратаколы паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП.
22 сакавіка суд Маскоўскага раёна Брэста прысудзіў Хазіахметаву — 10 (1 млн.). |
41477 |
2013-03-18 |
Бароўскі |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-03-20 |
|
Берасьце, Маскоўскі |
|
1 б.в. 50 000 руб. |
Актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі затрымалі 18 сакавіка на вуліцы Маскоўскай побач з паркам Воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе ў гэты дзень быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры.
Усе трое былі дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Брэста.
У міліцыі ў іх узялі тлумачэнні. Бароўскаму не адмаўляў што вывешваў бел-чырвона-белы сцяг на бронетранспарцёры. Праз некалькі гадзін затрыманых адпусцілі з аддзела ўнутраных спраў без складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста наклала штраф на 18-гадовага Уладзіслава Бароўскага ў памеры 0,5 базавай велічыні (50 тыс. рублёў).Рашэнне прынята камісіяй 4 красавіка пасля разгляду матэрыялаў адміністрацыйнай справы Бароўскага на падставе ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства).
“права разглядалася ў камісіі па справах непаўнагадовых, бо на момант затрымання і складання пратакола Бароўскаму было яшчэ 17 гадоў |
41478 |
2013-03-08 |
Цюрава Валянціна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-03-11 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
Менск, Савецкі |
3 сут. |
|
Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава была затрыманая 8 сакавіка ў 14-35 на Камароўскім рынку сталіцы. Ахоўнікі рынку схапілі яе і перадалі міліцэйскаму нараду.
Валянціна Цюрава праводзіла адзіночны пікет каля рынку, трымаючы плакат “Дзе маё сваята? Дзе мая свабода”. Гэтай акцыяй яна спрабавала прыцягнуць увагу мінакоў да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі. |
41479 |
2013-03-02 |
Котава Галіна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2013-04-18 |
Барцэвіч Зінаіда |
Гародня, Кастрычніцкі |
|
25 б.в. 2 500 000 руб. |
2 сакавіка гарадзенскія сябры БХД імкнуліся правесці пікет у падтрымку малога памежнага руху з краінамі-суседкамі. Заяўніца пікету пенсіянерка Галіна Котава памылкова зразумела, што пікет дазволілі правесці ў Румлёўскім парку. Калі акцыю збіраліся пачаць, з’явіліся людзі ў цывільным, якія пачалі здымаць прысутных у парку на відэа. Як сцвярджае старшыня БХД па Гарадзенскай вобласці Мікалай Баўсюк, гэтыя людзі не папярэдзілі афіцыйна, што пікет усё ж не дазволены. Калі гэта высветлілася, сябры БХД адразу разышліся, па-сутнасці пікет так і не пачаўся. Аднак, пазней на заяўніцу пікету Галіну Котаву быў складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.
http://spring96.org/be/news/61911 |
41480 |
2013-02-28 |
Вінаградаў Павал |
м |
|
2013-02-28 |
|
Менск, Маскоўскі |
7 сут. |
|
Паводле правілаў прэвентыўнага нагляду яму забаронена знаходзіцца ў месцах, дзе алкаголь прадаюць на разліў. Трэція ўгодкі заснаваньня кампаніі «Гавары праўду» адзначалі 22 лютага ў рэстарацыі «Журавінка». А паводле правілаў прэвэнтыўнага нагляду Паўлу нельга знаходзіцца ў месцах, дзе алькаголь прадаюць на разьліў.
28 лютага, у чацьвер, ён прыйшоў адзначацца ў Маскоўскі РУУС, і там паведамілі пра парушэньне правілаў нагляду. Маскоўскім судом Паўла Вінаградава асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. |