43781 |
2008-03-14 |
Тульжанкова Марыя |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-17 |
Дамненка Марына |
Гомель, Цэнтральны |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
Навучэнку мастацкай вучэльні Марыну Тульжанкову затрымалі разам з Кастусём Жукоўскім ўвечары 14 сакавіка. Затрыманьне адбылося падчас канцэрту гурту “NRM” у гарадзкім цэнтры культуры г. Гомеля, дзе маладыя людзі раздавалі паштоўкі-запрашэньні да 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. |
43782 |
2008-03-14 |
Нягацін Сяргей |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-03-15 |
Рубіс Тацяна |
Магілёў, Ленінскі |
|
3 б.в. 105 000 руб. |
А палове на дванаццатую ночы затрыманы каля пад’езда свайго дома двума міліцыянтамі патрульна-паставой службы. Нагодай для зьняволеньня сталіся нібыта непрыстойныя паводзіны актывіста. Паводле пратаколу затрыманьня, ён быў п’яны й лаяўся матам. Канфіскаваны дзясятак календарыкаў Беларускай службы “Радыё Свабоды”, некалькі асобнікаў недзяржаўнай газэты “Магілёўскі час”. Ноч з 14 на 15 сакавіка Сяргей Нягацін прабыў у ізалятары часовага ўтрыманьня. 27-га сакавіка суд вынес рашэньне. Затрымлівалі і сьведчылі ў судзе супрацоўнікі міліцыі Мачэкін Пётр і Салабёнак Сяргей. Па іх словах, хлопец прыцягнуў да сябе ўвагу аб’ёмнай торбай і адсутнасьцю флікера. |
43783 |
2008-03-14 |
Хамайда Барыс |
м |
23.5 ч.3 КаАП – «распаўсюд перыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных» (былы 22.9) |
2008-04-09 |
|
Віцебск, Адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёну |
|
5 б.в. 175 000 руб. |
Віцебскі апазыцыянэр атрымаў па пошце копію пастановы адміністрацыйнай камісіі Чыгуначнага раёну, якая пакарала яго штрафам ў памеры 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў) за гандаль у неналежным месцы.
Барысу Хамайду паведамілі, што правапарушэньне было зафіксавана 14 сакавіка каля дому № 28 па вуліцы Леніна — знакамітага ў Віцебску “Сіняга дому”, дзе актывіст штодня распаўсюджвае недзяржаўныя газэты й часопісы. “За гандаль у неналежным месцы”, як напісана ў пастанове адміністрацыйнай камісіі, на спадара Хамайду накладзены штраф памерам 5 базавых велічынь. |
43784 |
2008-03-04 |
Сяргіец Максім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-05 |
Паўлючук Тацяна |
Менск, Цэнтральны |
5 сут. |
|
Моладзевы актывіст разам з двума сябрамі быў затрыманы 4 сакавіка ў тралейбусе нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Сябраў адпусьцілі з пастарунку, а Максіма Сяргейца пакінулі пад вартай да суду. Падчас допыту, які цягнуўся некалькі гадзінаў, міліцыянты зьневажалі затрыманых і нават ужывалі фізічную сілу. |
43785 |
2008-03-02 |
Марозаў Аляксей |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-03 |
|
Менск, Цэнтральны |
5 сут. |
|
Моладзевы актывіст быў затрыманы напярэдадні ўвечары пры вывешваньні на масту каля дому, дзе да зьняволеньня жыў Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка. Ноч Аляксей Марозаў правёў на Акрэсьціна, пра што супрацоўнікі міліцыі нават не паведамілі ягоным бацькам. |
43786 |
2008-03-02 |
Шыла Уладзімір |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-03 |
|
Салігорск |
15 сут. |
|
Дэмакратычны актывіст Уладзімір Шыла быў затрыманы 2 сакавіка ў Салігорску падчас мітынгу. Нагадаем, 2 сакавіка ў Салігорску на цэнтральную плошчу горада вышла каля 300 чалавек для ўдзелу сацыяльным мітынгу, што быў зладжаны мясцовымі грамадскімі актывістамі. Мітынг быў жорстка разагнаны міліцыянтамі і мінскім спецназам. |
43787 |
2008-03-02 |
Банько Зьміцер |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-03 |
|
Салігорск |
3 сут. |
|
Моладзевы актывіст Зьміцер Банько быў затрыманы падчас сацыяльнага мітынгу ў Салігорску. |
43788 |
2008-02-27 |
Сіўцова Юлія |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-02-29 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
|
Юлію Сіўцову і Яўгена Пятліцкага затрымалі ўвечары 27 лютага на вуліцы Някрасава, калі яны зьбіралі подпісы жыхароў раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука. Моладзевых актывістаў абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам выйсьці 25 сакавіка на вулічную акцыю. Ноч маладых людзей трымалі ў міліцыі, а пасьля суду, працяг якога прызначылі на 29 лютага, адвезьлі ў турму.
Рашэньнем суду Юлія Сіўцова была АПРАЎДАНАЯ. |
43789 |
2008-02-27 |
Пятліцкі Яўген |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-02-29 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
10 б.в. 350 000 руб. |
Яўгена Пятліцкага і Юлію Сіўцову затрымалі ўвечары 27 лютага на вуліцы Някрасава, калі яны зьбіралі подпісы жыхароў раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука. Юлію і Яўгена абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам выйсьці 25 сакавіка на вулічную акцыю. Ноч маладых людзей трымалі ў міліцыі, а пасьля суду, працяг якога прызначылі на 29 лютага, адвезьлі ў турму. |
43790 |
2008-02-25 |
Грышчэня Яраслаў |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-02-26 |
|
Баранавічы |
|
3 б.в. 105 000 руб. |
11 лютага падчас правядзеньня ў Баранавічах мітынгу прадпрымальнікаў моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня быў затрыманы, у пастарунку на яго склалі адміністратыўны пратакол нібыта за брыдкую лаянку і сказалі чакаць позвы ў суд. Аднак замест позвы супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яраслава Грышчэню 25 лютага проста на вуліцы і трымалі за кратамі да наступнага дня, калі было прызначана судовае паседжаньне. |
43791 |
2008-02-25 |
Хамайда Барыс |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-04 |
Бардзюкова Ала |
Віцебск, Чыгуначны |
|
|
Барыс Хамайда быў затрыманы 25 лютага ў цэнтры гораду разам Аленай Залескай падчас правядзеньня жалобнай акцыі памяці ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай. Пасьля затрыманьня актывістаў з пастарунку даставілі ў суд, аднак судовае паседжаньне было перанесенае на 4 сакавіка па хадайніцтву Барыса Хамайды, запатрабаваўшага перакладчыка на беларускую мову.
ПРАТАКОЛ АДПРАЎЛЕНЫ НА ДАПРАЦОЎКУ |
43792 |
2008-02-25 |
Залеская Алена |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-04 |
Бардзюкова Ала |
Віцебск, Чыгуначны |
|
|
Алена Залеская была затрыманая разам з Барысам Хамайдам 25 лютага ў цэнтры Віцебску падчас правядзеньня жалобнай акцыі памяці ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай. Пасьля затрыманьня актывістаў з пастарунку даставілі ў суд, аднак судовае паседжаньне было перанесенае на 4 сакавіка па хадайніцтву Барыса Хамайды, запатрабаваўшага перакладчыка на беларускую мову.
ПРАТАКОЛ АДПРАЎЛЕНЫ НА ДАПРАЦОЎКУ |
43793 |
2008-02-24 |
Лугоўскі Валянцін |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-06 |
Грынькевіч Іван |
Жодзіна |
|
5 б.в. 175 000 руб. |
24 лютага супрацоўнікамі Жодзінскага гарвыканкаму на чале зь першым намесьнікам cтаршыні Уладзімерам Сямашкам была зьдзейсьнена спроба зрыву набажэнства арганізацыі Хрысьціянаў Веры Эвангельскай “Царква Сьвятой Тройцы” у Жодзіне, што праходзіла ў арэндаваным для гэтае мэты залі кінатэатру «Юность», згодна дамове паміж кінатэатрам і царквою.
У дачыненьні Валянціна Лугоўскага быў складзены пратакол аб парушэньні Закону "Аб масавых мерапрыемствах" |
43794 |
2008-02-18 |
Чарнавус Мікалай Дзмітрыевіч |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-02-19 |
|
Баранавічы |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Прадпрымальніка з Баранавічаў аштрафавалі за ўдзел у несанкцыяваным мітынгу 11 лютага.
Тады Гарвыканкам мітынг забараніў, але прадпрымальнікі ўсё ж выйшлі на вуліцу. |
43795 |
2008-02-17 |
Крываль Віктар |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-02-19 |
Вердыж Валянцін |
Узда, раённы |
15 сут. |
|
Актывіст кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Крываль быў затрыманы 17 лютага.
Яго абвінавацілі ў распаўсюджванні ўлётак "антыдзяржаўнага характару", з заклікамі ўзяць удзел у мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску 18 лютага. |
43796 |
2008-02-16 |
Крываль Віктар |
м |
|
2008-02-19 |
Вердыж Валянцін |
Узда, раённы |
15 сут. |
|
Актывіст руху "За свабоднае развіцьцё прадпрымальніцтва" Віктара Крываль быў затрыманы ў Уздзе 16 лютага вечарам і дастаўлены ў мясцовы РАУС. Яго абвінавацілі у распаўсюдзе ўлётак антыдзяржаўнага зместу. |
43797 |
2008-02-14 |
Кузняцоў Пётр |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-02-14 |
Дамненка Марына |
Гомель, Цэнтральны |
5 сут. |
|
Рэгіянальны каардынатар Партыі свабоды й прагрэсу Пятро Кузьняцоў быў затрыманы за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра запланаваную на 15.02.2008 г. сустрэчу выбаршчыкаў з дэпутатам Шаўко М.А. і Аляксандрам Мілінкевічам.
Кузьняцова прызналі вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Сьведкі: галоўныя спэцыялісты ўпраўленьня ідэалягічнай работы Гомельскага аблвыканкаму — Мікалай Лысенка й Сяргей Кірычэнка. |
43798 |
2008-02-13 |
Кацора Уладзімер |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-02-13 |
Кострыкаў Аляксандр |
Гомель, Савецкі |
7 сут. |
|
Кіраўнік мясцовай арганізацыі АГП Уладзімір Кацора быў затрыманы апоўдні ў офісе АГП. Адбылося гэта напярэдадні прыезду ў Гомель лідара руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча. Фактычнай падставай затрыманьня стаў распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў аб сустрэчы, якую мясцовыя ўлады забаранілі. Кацора быў абвінавачаны ў ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. |
43799 |
2008-02-13 |
Ліцкевіч Уладзіслаў |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-02-13 |
Півавар Станіслаў |
Баранавічы |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
Моладзевы актывіст Уладзіслаў Ліцкевіч быў затрыманы 13 лютага ў г. Баранавічы падчас распаўсюду інфармацыі да сьвяткаваньня 90-годдзя БНР. |
43800 |
2008-02-12 |
Шумілін Уладзімір |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-02-12 |
Кострыкаў Аляксандр |
Гомель, Савецкі |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Міліцыянты затрымалі Уладзіміра Шуміліна ў цэнтры гораду, калі той разам з Андрэем Аляшкевічам раздаваў мінакам улёткі з інфармацыяй пра сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, дазвол на якую мясцовыя ўлады не далі. У пастарунку ў моладзевых актывістаў канфіскавалі каля тысячы ўлетак і склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня массавага мерапрыемства. |