43521 |
2008-09-25 |
Акопаў Карэн |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы за распаўсюд налепак, дастаўлены для разбіральніцтва ў гарадскі аддзел міліцыі № 2, што на вул. Адзінцова. Адпушчаны праз некалькі гадзін. |
43522 |
2008-09-25 |
Дзесяцік Віктар |
м |
|
|
|
|
|
|
Затрыманы на памежным пераходзе Баброўнікі-Пагранічны. У машыне Віктара Дзесяціка, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) знойдзены 40 асобнікаў афіцыйнай газеты “Ніва” – тыднёвіка беларусаў Польшчы. Грамадскага актывіста трымалі на мяжы ажно 6 гадзін. Газеты канфіскаваныя. |
43523 |
2008-09-24 |
Пракурат Яўген |
м |
|
|
|
Бяроза |
|
|
Пракурат Яўген, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча, разам з Ігарам Салаўём і Сяргеем Марцалевым затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі, даставілі ў райаддзел па падазрэньні ў рабаўніцтве кватэры. Міліцыянты запрасілі панятых, каб правесьці дагляд рэчаў. Праз некалькі гадзін адпушчаныя. |
43524 |
2008-09-24 |
Салавей Ігар |
м |
|
|
|
Бяроза |
|
|
Затрыманы супрацоўнамі бярозаўскай міліцыі разам з даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча Яўгенам Пракуратам і Сяргеем Марцалевым.
Усе былі дастаўленыя ў райаддзел па падазрэньні ў рабаўніцтве кватэры. Пасля агляду рэчаў, адпушчаныя. |
43525 |
2008-09-24 |
Марцалеў Сяргей |
м |
|
|
|
Бяроза |
|
|
Затрыманы супрацоўнамі бярозаўскай міліцыі разам з Ігарам Салаўём і Яўгенам Пракуратам, даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча.
Усе дастаўленыя ў райаддзел па падазрэньні ў рабаўніцтве кватэры. Пасля дагляду рэчаў, адпушчаныя. |
43526 |
2008-09-23 |
Высоцкі Сяргей |
м |
|
|
|
|
|
|
Сяргея Высоцкага, лідэра незарэгістраванай Партыі Свабоды, памежнікі высадзілі з цягніка на беларуска-украінскай мяжы, дастаўлены ў дзяжурную частку, адпушчаны праз некалькі гадзін. У пашпарт без тлумачэнняў пастаўленая пячатка аб забароне выязджаць за межы краіны. |
43527 |
2008-09-23 |
Цянюта Андрэй |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-09-24 |
|
Гомель, Чыгуначны |
7 сут. |
20 б.в. 700 000 руб. |
Цянюта быў зьняты з цягніка, што накіроўваўся ў Менск. Міліцыянты абвінавацілі актывіста ў тым, што ён ухіляецца ад судовага працэсу і пратрымалі да раніцы ў ізалятары.
Цянюта пакараны за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг на Дзень гораду. |
43528 |
2008-09-22 |
Сіліверст Васіль |
м |
|
|
|
Ельск |
|
|
Васіль Сіліверст, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалая Гаўрыленкі, затрыманы маёрам міліцыі а 22-й гадзіне маёрам міліцыі Калеснікам і дастаўлены ў дзяжурную частку Ельскага райаддзелу міліцыі. Нагодай для затрымання сталася адсутнасць флікера. Затрыманне суправаджалася абразай у бок Васіля Сіліверста і пагрозамі пасадзіць за краты. |
43529 |
2008-09-22 |
Гаўруцікаў Сяргей |
м |
|
|
|
Віцебск |
|
|
Сяргей Гаўруцікаў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Ігара Каныгіна. Яго затрымалі за распаўсюд улётак. Тэкст улёткі растлумачваў грамадзянам патрабаванні Еўразвязу па змене беларускага выбарчага заканадаўства, утрымліваў інфармацыю пра парушэнні пры фармаванні выбарчых камісій, а таксама чаму цяперашнія выбары нельга прызнаць легітымнымі.
Гаўруцікаў дастаўлены ў РАУС Першамайскага раёна г. Віцебска, дзе ўзятае тлумачэнне і складзены пратакол аб выняцці 260 улётак. Праз дзве гадзіны адпушчаны. |
43530 |
2008-09-21 |
Круткін Алесь |
м |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
|
|
Полацак |
|
50 б.в. 1 750 000 руб. |
Аштрафаваны за распаўсюд газэт, прысьвечаных кампаніі “БАЙКОТ 2008!”. Складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 22.9 – “распаўсюд інфармацыйных выданьняў без выходных дадзеных”, па якім яму пагражае да 50 базавых велічынь штрафу.
Адпушчаны пад распіску, што ён зьявіцца ў суд па першым патрабаваньні. |
43531 |
2008-09-21 |
Іваноў Кастусь |
м |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
|
|
Полацак |
|
50 б.в. 1 750 000 руб. |
На Іванова Кастуся быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 22.9 – “распаўсюд інфармацыйных выданьняў без выходных дадзеных” |
43532 |
2008-09-21 |
Данілава Святлана |
ж |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2008-11-21 |
Ананіч Алена |
Менск, Першамайскі |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
Актывістка з Барысава была затрыманая за распаўсюд перадвыбарчых улётак з заклікам да байкоту. Дастаўленая ў РАУС, дзе ў дачыненьні да распаўсюдніцы быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, які быў адасланы па месцы жыхарства Данілавай у Пракуратуру Барысаўскага раёну. У РАУСе жанчыну пратрымалі каля 15 гадзінаў. Роўна праз 2 месяцы пасьля затрыманьня суд вынес пастанову без удзелу ў працэсе Сьвятланы. |
43533 |
2008-09-18 |
Лаўрэцкі Сцяпан |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-09-18 |
Рэлява Аксана |
Менск, Цэнтральны |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін.
Пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам. Затым маладых людзей адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КААП РБ -- «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання». |
43534 |
2008-09-18 |
Саколін Вадзім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-09-18 |
Савасьцян Людміла |
Менск, Цэнтральны |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін.
Пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам. Затым маладых людзей адвезлі ў Савецкае РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 23.34 КААП РБ -- «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства або пікетавання». |
43535 |
2008-09-15 |
Ільін Міхаіл |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-09-16 |
Харытанюк |
Берасьце, Маскоўскі |
5 сут. |
|
На затрыманага у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскага актывіста Міхася Ільіна склалі пратаколы ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ.
Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся. |
43536 |
2008-09-15 |
Скрабец Яўген |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-09-16 |
Харытанюк |
Берасьце, Маскоўскі |
5 сут. |
|
На затрыманага у 2 гадзіны ночы на праспекце Рэспублікі берасцейскага актывіста Скрабца Яўгена склалі пратакол ў парушэньні артыкула 17.1. “дробнае хуліганства” КаАП РБ.
Хлопцы рабілі надпісы “Байкот” на вуліцах Берасьця. Міліцыянты трымалі іх да абеду, а потым склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле абвінавачаньня Яўген і Міхась нецэнзурна лаяліся. |
43537 |
2008-09-13 |
Цянюта Андрэй |
м |
166 КаАП – «непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі» |
2008-09-24 |
Дамненка Марына |
Гомель, Цэнтральны РАУС |
7 сут. |
20 б.в. 700 000 руб. |
У Гомелі падчас сьвяткаваньня Дня гораду міліцыя схапіла мясцовага актывіста незарэгістраванага “Маладога фронту” Андруся Цянюту зь бел-чырвона-белым сьцягам. Андрусь з паплечнікамі ішоў на канцэрт да Лядовага палацу. Міліцыянты выхапілі з натоўпу маладафронтаўца са сьцягам і, зьбіваючы, павалілі на зямлю.
Як паведаміў Андрусь, яму вывіхнулі палец і пашкодзілі калена.
Напачатку хлопца прывезьлі ў аддзяленьне міліцыі на вуліцы Мазурава, а затым — у Цэнтральны РАУС. Супраць яго склалі некалькі пратаколаў, у прыватнасьці, за нецэнзурную лаянку й супраціў міліцыі.Ноч спадар Цянюта правёў у халодным пакоі, седзячы на бэтоннай падлозе.
Уранку, калі міліцыянты да пачатку суду хацелі адвезьці Андруся ў ізалятар часовага затрыманьня, ён запатрабаваў лекара, бо з-за моцнай прастуды пачуваў сябе вельмі кепска. Яго адпусьцілі бяз позвы ў суд. Атрымаўшы мэдычную дапамогу, Андрусь зьехаў з Гомеля. |
43538 |
2008-09-07 |
Амельчанка Іван |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2008-09-24 |
|
Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна |
|
|
Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Івана Амельчанку затрымалі ў цэнтры Менска за распаўсюд налепак, якія заклікаюць байкатаваць «парламенцкія выбары».
Ва УУС Ленінскага раёна сталіцы актывіста даставілі ў 23 гадзіны. Усю ноч Амельчанка правеў пад арыштам.
Вызвалілі актывіста толькі ў 11 раніцы. У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 21.14 КОАП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў). |
43539 |
2008-09-07 |
Макарэвіч Сяргей |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
2008-09-24 |
|
Менск, Адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Ленінскага раёна |
|
|
Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сяргея Макарэвіча затрымалі ў цэнтры Менска за распаўсюд налепак, якія заклікаюць байкатаваць «парламенцкія выбары».
У дачыненні да яго складзены пратакол па артыкуле 21.14 КОАП (парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў). |
43540 |
2008-09-05 |
Ханяўка Вадзім |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1), 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) |
2008-09-06 |
|
Менск, Савецкі |
15 сут. |
|
Моладзевага актывіста Вадзіма Ханяўку суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі зьняволеньня. Пра гэта паплечнікам маладафронтаўца паведамілі ў міліцыі ў ноч з 5-га на 6-га верасьня, сказаўшы, што Вадзіма Ханяўку ўжо адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.
Маладафронтаўца Вадзіма Ханяўку затрымалі ў цэнтры гораду раніцою 5 верасьня і абвінавацілі ў знаходжаньні ў грамадзкім месцы ў п'яным выглядзе. |