Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2630198 базавых велічыняў на 272 чалавек (колькасць выпадкаў — 293)

Арышты:

Арыштавана 288 чалавек на 3071 суткі (колькасць выпадкаў — 322)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 866

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
161 2011-10-06 Эшбаеў Артур м 2011-10-07 Смалявічы 7 сут. Судом Смалявіцкага раёна адзін з арганізатараў Народнага сходу ў Смалявічах - Артур Эшбаеў быў прысуджаны да 7 сутак арышту.
162 2011-10-06 Рабцэвіч Вадзім м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-10-07 Берасьце, Ленінскі 2 б.в.
70 000 руб.
Суд аштрафаваў сябра Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Вадзіма Рабцэвіча на дзве базавыя велічыні, прызнаўшы вінаватым па ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Віна актывіста апазіцыйнай партыі палягала ў тым, што ён расклейваў улёткі пра Народны сход, які мусціць адбыцца 8 кастрычніка. Пасля затрымання супрацоўнікамі міліцыі Вадзім Рабцэвіч ноч перад судом знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.
163 2011-10-05 Мельнікаў Ян м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-10-06 Някрасава Алена Менск, Заводзкі 5 сут. Затрыманы за раздачу ўлетак перад прахадной ААТ "МАЗ"
164 2011-10-05 Такарэнка Васіль м 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) Гомель, Цэнтральны РАУС У Гомелі ўвечары 5 кастрычніка спецназам былі затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі маўклівага пратэсту - Ілля Міронаў, Ксенія Яраслаўцава і Васіль Такарэнка. Спачатку іх даставілі ў наркадыспансер, каб праверыць на наяўнасць алкагольнага ап'янення. Затым маладых людзей даставілі ў Цэнтральны РАУС, дзе пратрымалі амаль да 24 гадзіны. На затрыманых склалі пратакол па артыкуле 17.3 КаАП (знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення).
165 2011-10-05 Яраслаўцава Ксенія ж 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) Гомель, Цэнтральны РАУС У Гомелі ўвечары 5 кастрычніка спецназам былі затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі маўклівага пратэсту - Ілля Міронаў, Ксенія Яраслаўцава і Васіль Такарэнка. Спачатку іх даставілі ў наркадыспансер, каб праверыць на наяўнасць алкагольнага ап'янення. Затым маладых людзей даставілі ў Цэнтральны РАУС, дзе пратрымалі амаль да 24 гадзіны. На затрыманых склалі пратакол па артыкуле 17.3 КаАП (знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення).
166 2011-10-05 Міронаў Ілля м 19.3 КаАП – «распіванне алкагольных напояў ў грамадскім месцы» (былы 17.3) Гомель, Цэнтральны РАУС У Гомелі ўвечары 5 кастрычніка спецназам былі затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі маўклівага пратэсту - Ілля Міронаў, Ксенія Яраслаўцава і Васіль Такарэнка. Спачатку іх даставілі ў наркадыспансер, каб праверыць на наяўнасць алкагольнага ап'янення. Затым маладых людзей даставілі ў Цэнтральны РАУС, дзе пратрымалі амаль да 24 гадзіны. На затрыманых склалі пратакол па артыкуле 17.3 КаАП (знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення).
167 2011-10-01 Цімошак Зінаіда ж 2.4 КаАП – «Саўдзел у адміністрацыйным правапарушэнні», 10.2 КаАП – «Абраза» (былы 9.3) 2011-11-25 Пастухова Святлана Слуцк 20 б.в.
700 000 руб.
Абвінаваччанне ў абразе ддыпутатаў, за тое што яна вырабіла з гаспадарчых лапат крыжы, размясціла на іх таблічкі з імёнамі дэпутатаў і абразіла гонар і годнасць у зняважлівай форме. Пры гэтым пацярпеўшыя не змаглі прадставіць у суд ніякіх доказаў асабістай віны Зінаіды Цімошак
168 2011-10-01 Гіркін Сяргей м У суботу 1 кастрычніка ў Маладэчне на чыгуначным вакзале быў затрыманы магілёўскі апазіцыйны актывіст Сяржук Гіркін. Каля гадзіны хлопец правёў у аддзяленні транспартнай міліцыі. Павышаная ўвага з боку праваахоўных органаў была звязана з правядзеннем у Маладэчне культурна-масавага мерапрыемства – “Дажынак”. Сяржук ехаў са Смаргоні, ад свайго сябра Уладзя Шульжыцкага дадому ў Магілёў. У Маладэчне ён мусіў зрабіць перасадку на электрычку. Па словах Сержука, міліцыя адмыслова чакала яго на пероне. Хлопца спынілі быццам для праверкі дакументаў, агледзелі заплечнік, а потым адвялі ў аддзяленне міліцыі.Псля яго адпусцілі
169 2011-09-30 Эшбаеў Артур м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-10-03 Місьнік Алена Смалявічы Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы несанкцыянаванага мерапрыемства і пасадзілі за краты да суда. Затрымалі Эшбаева ўвечары 30 верасня ў яго кватэры ў Смалявічах. Затым яго павезлі ў вёсцы Драчкова, дзе ў яго доме зладзілі ператрус. Ніякіх улік на актывіста там не знайшлі і тым не менш 3 кастрычніка яго судзілі,але суд пернесен
170 2011-09-30 Мезяк Віктар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-10-11 Сарахман Аксана Баранавічы 10 б.в.
350 000 руб.
ў Баранавічах каля 11.30 за распаўсюд улётак пра Народны сход быў затрыманы кіраўнік мясцовага аргкамітэта па падрыхтоўцы Народнага сходу Віктар Мезяк. 11 кастрычніка Віктар Мезяк быў выкліканы па тэлефоне ў гарадскую міліцыю. Каля двух гадзінаў супрацоўнікі міліцыі апытвалі грамадскага актывіста па справе арганізацыі і правядзення ў Баранавічах 8 кастрычніка Народнага схода. Затым міліцыянеры адвезлі Віктара ў гарадскі суд для разгляду ранейшай справы па якой ён абвінавачваўся ў расклейванні ўлётак з інфармацыяй пра Народны сход
171 2011-09-29 Цяпін Віктар м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-10-06 Сарахман Аксана Баранавічы 25 б.в.
875 000 руб.
29 верасня супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадскага актывіста, сябра партыі “Справядлівы свет” Віктара Цяпіна прама на працоўным месцы – на заводзе аўтаматычных ліній. Ён быў дастаўлены ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў для складання адміністратыўнага пратакола па артыкуле 23.34 КААП
172 2011-09-29 Сяргей Сяцюк м Журналістка «Новага часу» Лола Бурыева і журналіст «Нашай Нівы» Сяргей Сацюк былі затрыманыя за відэаздымкі на кірмашы ў Воршы. Іх прымусілі даць тлумачэньні, што і зь якой мэтай яны здымаюць Журналістаў некалькі гадзін трымалі ў адміністрацыі кірмашу. Журналісты здымалі сюжэт пра сёньняшні эканамічны стан беларускага грамадзтва.
173 2011-09-29 Лола Бурыева ж Журналістка «Новага часу» Лола Бурыева і журналіст «Нашай Нівы» Сяргей Сацюк былі затрыманыя за відэаздымкі на кірмашы ў Воршы. Іх прымусілі даць тлумачэньні, што і зь якой мэтай яны здымаюць Журналістаў некалькі гадзін трымалі ў адміністрацыі кірмашу. Журналісты здымалі сюжэт пра сёньняшні эканамічны стан беларускага грамадзтва.
174 2011-09-28 Калеснік Віктар м Віктар Калеснік вёз на сваёй машыне інфармацыйныя матэрыялы да “Народнага сходу” і газеты “Наша Ніва”. Актывіста затрымалі вечарам аўторка на скрыжаванні дарог Віцебск-Полацк. Супрацоўнікі міліцыі, чакалі яго і адвезлі ў РУУС Лепеля. Пратакол не складалі, забралі матэр'ялы і адпусцілі
175 2011-09-28 Аліса Поль ж У Берасьце еарэспандэнтку «Брестского курьера» Алісу Поль міліцыянты затрымалі, калі яна працавала на вулічным апытаньні, наконт таго, ці задаволеныя людзі зараз сваімі заробкамі. Падчас апытаньня да яе падышлі тры супрацоўнікі міліцыі, якія сказалі, што яна тут праводжу палітычную агітацыю.
176 2011-09-25 Лабковіч Уладзімер м Пасьля завяршэньня віншавальнай акцыі ў гонар дня нараджэньня старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, каля гатэлю «Минск» 25 верасьня каля 13 гадзін дня быў затрыманы праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Да яго падыйшлі палкоўнік міліцыі, чалавек у цывільным і жанчына ў форме з рацыяй, нібыта для высвятленьня асобы. Яго адвезлі ўМаскоўскі РАУС і адпусцілі праз 3 гадзіны
177 2011-09-21 Мікалай Іллюшонак м Затрыманы ў Барысаве, затрыманы за раздачу ўлетак, пратрыманы з гадзіны ў пастарунку, канфіскавалі ўлеткі. Пасля без сведкаў зрабілі агляд кватэры, не даўшы копію пастанаўлення.
178 2011-09-21 Сяргей Аўчыннікаў м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-09-22 Баранавічы 15 б.в.
525 000 руб.
Затрыманы ў Баранавічах за раздачу ўлетак аб Народных Сходзе.
179 2011-09-21 Аўчыньнікаў Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-09-22 Сняжко С.Н. Баранавічы 15 б.в.
525 000 руб.
Актывіст Сяргей Аўчыньнікаў аштрафаваны судзьдзёй баранавіцкага суду Сьняжко на 15 базавых велічыняў за тое, што распаўсюджваў улёткі з інфармацыяй пра Народны сход. Улёткі ён раздаваў каля авіярамонтнага заводу ўвечары 21 верасьня. Супрацоўнік заводу выклікаў міліцыянтаў, якія даставілі актывіста ў пастарунак. Там, як распавёў Сяргей Аўчыньнікаў, міліцыянты камусьці патэлефанавалі, параіліся і склалі пратакол пра «парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня».
180 2011-09-21 Жукоўскі Кастусь м 21 верасня па невядомых прычынах быў затрыманы міліцыяй, супрацоўнікі спецназу накінуліся на Жукоўскага і з ужываннем грубай фізічнай сілы, заціснуўшы яму рот рукамі, заштурхалі ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку. ўначы 22 верасня быў дастаўлены ў бальніцу.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства