Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 2630198 базавых велічыняў на 272 чалавек (колькасць выпадкаў — 293)

Арышты:

Арыштавана 288 чалавек на 3071 суткі (колькасць выпадкаў — 322)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 866

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 [40] 41 42 43 44  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
781 2011-03-25 Кастусёў Андрэй м Менск Быў затрыманы ў Дзень Волі каля 14 гадзін на кватэры ў знаёмых ,куды ўламіліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку, вывезьлі ў РУУС Фрунзенскага р-ну, а самі парвялі ў кватэры ператрус і канфіскавалі дакуманты й асабістыя рэчы, пры гэтым пратакол выманьня не пакінулі. Вызвалены без складаньня пратаколу позна ўвечары
782 2011-03-25 Ерусалімская Кацярына ж Менск Была затрыманая ў Дзень Волі каля 12 гадзін на кватэры ў знаёмых, куды ўламіліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку, вывезьлі ў РУУС Фрунзенскага р-ну, а самі парвялі ў кватэры ператрус і канфіскавалі дакуманты й асабістыя рэчы, пры гэтым пратакол выманьня не пакінулі. Вызваленая без складаньня пратаколу позна ўвечары
783 2011-03-25 Залеўская Марына ж Менск Была затрыманая ў Дзень Волі ў раёне цырку, патрапіла ў РУУС Цэнтральнага р-ну г.Менску, адкуль затрыманых вызвалілі без складаньня пратколаў
784 2011-03-25 Жураўкін Ігар м Менск Быў затраманы каля пл.Я.Коласа перад пачаткам акцыі з нагоды Дня Волі. Знаходзіўся 3 гадзіны ў РУУСе Савецкага р-ну г.Менску, вызвалены без складаньня пратаколу
785 2011-03-25 Жукаў Аляксандр м Менск Сябры АГП Анастасія Бузінаева, Аляксандр Жукаў, Наталля Толкач набылі ў краме кветкі і іх адразу на выхадзе затрымалі. Гадзіну пратрымалі ў аўтобусе, а потым павезлі ў РАУС Савецкага раёна., вызвалены без складаньня пратаколу
786 2011-03-25 Далідовіч Кася ж Менск Актывістка Маладога Фронту, была затраманя ў пераходзе каля пл.Я.Коласа перад пачаткам акцыі з нагоды Дня Волі. Знаходзілася 3 гадзіны ў РУУСе Савецкага р-ну г.Менску, вызвалена без складаньня пратаколу
787 2011-03-25 Гумінскі Сяргей м Менск Быў затрыманы ў Дзень Волі каля 14 гадзін на кватэры ў знаёмых ,куды ўламіліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку, вывезьлі ў РУУС Фрунзенскага р-ну, а самі парвялі ў кватэры ператрус і канфіскавалі дакуманты й асабістыя рэчы, пры гэтым пратакол выманьня не пакінулі. Вызвалены без складаньня пратаколу позна ўвечары
788 2011-03-25 Гнаук Алена ж Менск Была прэвентыўна затрымана ў Дзень Волі, утрымлівалася ў РУУСе Заводзкага р-ну г.менску, вызвалена без складаньня пратаколу
789 2011-03-25 Вячорка Франак м Менск у Дзень Волі зранку дахаты да Франака спрабавалі ўламіцца супрацоўнікі міліцыі, але яго дома не было. Але затрымалі хлапца прэвентыўна ў раёне ўніверсама "Цэнтральны", утрымліваўся ў крымінальным вышуку РУУС Савецкага раёна, вызвалены без складаньня пратаколу.
790 2011-03-25 Волкава Святлана ж Менск Была затрыманая ў дзень волі ў раёне цырку, патрапіла ў РУУС Цэнтральнага р-ну г.Менску, адкуль затрыманых вызвалілі без складаньня пратколаў
791 2011-03-25 Вінярскі Максім м Менск Быў прэвентыўна затрыманы ў Дзень Волі, знаходзіўся ў РУУСе Фрунзенскага р-ну, вызвалены без складаньня пратаколу.
792 2011-03-25 Бурневіч Вольга ж Менск Была затрыманая ў Дзень Волі ў раёне цырку, патрапіла ў РУУС Цэнтральнага р-ну г.Менску, адкуль затрыманых вызвалілі без складаньня пратколаў
793 2011-03-25 Бузінаева Анастасія ж Менск Сябры АГП Анастасія Бузінаева, Аляксандр Жукаў, Наталля Толкач набылі ў краме кветкі і іх адразу на выхадзе затрымалі. Гадзіну пратрымалі ў аўтобусе, а потым павезлі ў РАУС Савецкага раёна, вызвалілі без складаньня пратаколаў
794 2011-03-25 Бандарэнка Лера ж Менск Баранавіцкая грамадская актывістка Лера Бандарэнка і яе сябра Антось Мінейка былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Менску на выхадзе са станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”. Гэта здарылася прыкладна ў шэсць гадзін вечара 25 сакавіка, калі яны спрабавалі прыняць удзел у святкаванні Дня Волі. Затрыманых адвезьлі ў РУУС Савецкага раёна і праз некаторы час вызвалілі без складаньня пратаколаў
795 2011-03-25 Бажына Андрэй м Менск Прэвентыўна быў затрыманы ў Дзень Волі, дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага р-ну й вызвалены без складаньня пратаколу.
796 2011-03-25 Калеснік Віктар м Полацак Пяць гадзін правёў 25 сакавіка ў Полацкім РАУС Віктар Калеснік, актывіст “Свабоднага рэгіёну”. Удзень ён быў зняты з маршруткі, якая ехала ў Менск.У РАУС Віктару патлумачылі, што ён не затрыманы, а дастаўлены для “прафілактычнай” гутаркі. Сэнс гутаркі зводзіўся да таго, што браць удзел у рознага кшталту апазіцыйных масавых мерапрыемствах – вельмі дрэнна, і нармальныя людзі гэтага не робяць. Былі таксама ўзгаданы былыя кандыдаты ў прэзідэнты з адпаведнымі характарыстыкамі.
797 2011-03-25 Івашкевіч Віктар м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-03-28 Рэлява Аксана Менск, Савецкі 10 сут. Палітык Віктар Івашкевіч быў затрыманы 25 сакавіка і абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Спачатку Віктара Івашкевіча з Заводскага суда даставілі ў суд Савецкага раёна. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт 17.1. КаАП РБ). Суддзя адхіліла пратэст на выклік у суд сведак-міліцыянтаў, якія складалі пратакол, палічыўшы дастаковым пісьмовых доказаў. Рапарты складалі Біруля і Безлюдаў. Суддзя Аксана Рэлява пакарала Віктара Івашкевіча арыштам на 10 сутак.
798 2011-03-25 Губская Ірына ж 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2011-03-28 Паўлючэнка Дзьмітрый Менск, Савецкі 3 сут. Сябра БХД Ірына Губская была затрыманая нібыта за нецэнзурную лаянку. Пратакол складаўся ў РУУСе Цэнтральнага р-ну Менску, але судзіў Савецкі раённы суд.
799 2011-03-25 Дземідзенка Мікалай м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2011-03-28 Лаўкова Іна Менск, Савецкі 15 сут. Намесьнік старшыні Маладога Фронту Мікалай Дземідзенка быў затрыманы каля выхаду з метро на плошчы Я.Коласа ў Менску 25 сакавіка. Адразу яго падхапілі некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў штацкім і панесьлі ў апорны пункт метрапалітэна. Толькі ў судзе стала вядома, што яго вінавацяць у паўторным за год удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Судзьдзя Іна Лаўкова на падставе пратакола, рапарта і пратакола апытнаьня пакарала Мікалая адміністратыўным арыштам на 15 сутак.
800 2011-03-25 Старавераў Уладзіслаў м Віцебск 25 сакавіка ў Віцебску былі затрыманыя Таццяна Севярынец і Уладзіслаў Старавераў. Абое правялі ў міліцыі па тры гадзіны. Тацяна Севярынец была затрымана нібыта “па падазрэньні ў сэрыі кватэрных крадзяжоў”, незалежны журналіст – па падазрэньні ў пэдафіліі. Спадарыня Тацяна кіравалася на ўскладаньне кветак, якое віцебскія актывісты ладзілі каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу. У Першамайскім РАУС у яе знайшлі і забралі бел-чырвона-белы сьцяг, які яна зьбіралася разгарнуць падчас акцыі.

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 [40] 41 42 43 44  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства