10321 |
2010-06-15 |
Краўчук Настасся |
ж |
|
|
|
Менск, Маскоўскі |
|
|
Журналістак Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек затрымалі 15 чэрвеня каля будынку БДУ. Яны прыехалі на асвятленне акцыі актывістаў кампаніі «Гавары праўду», якія раздавалі будучым студэнтам улёткі са зваротам Уладзіміра Някляева. Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, адкуль пасля высвятлення асобаў і праверкі асабістых рэчаў, адпусцілі без складання пратаколаў. Падчас затрымання пашкоджана відэакамера. |
10322 |
2010-06-15 |
Жарнасек Вольга |
ж |
|
|
|
Менск |
|
|
Журналістак Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек затрымалі 15 чэрвеня каля будынку БДУ. Яны прыехалі на асвятленне акцыі актывістаў кампаніі «Гавары праўду», якія раздавалі будучым студэнтам улёткі са зваротам Уладзіміра Някляева. Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, адкуль пасля высвятлення асобаў і праверкі асабістых рэчаў, адпусцілі без складання пратаколаў. Падчас затрымання пашкоджана відэакамера. |
10323 |
2010-06-14 |
Ясюк Алена |
ж |
|
2010-06-14 |
|
Барысаў |
|
|
Пад час правядзеньня пікету супраць будаўніцтва АЗС у барысаўскім мікрараёне Лядзішча сёньня былі затрыманыя мясцовыя актывісты Алесь Абрамовіч і Алена Ясюк.
Пікет пачаўся ў 10 гадзін раніцы, але праз некалькі хвілінаў па’ехаў міліцэйскі аўтамабіль і пікетоўцаў адвезлі ў Барысаўскі РУУС, дзе быў складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэння. |
10324 |
2010-06-01 |
Арцёмчык Вольга |
ж |
|
|
|
Менск, Партызанскі |
|
|
1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у парку імя Горкага былі затрыманыя прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па вяртаньні ільготаў дзецям. Сярод затрыманых Вольга Арцёмчык.
Яны распаўсюджвалі ўлёткі, на якіх было напісана, якіх ільготаў пазбаўленыя беларускія дзеці. Ініцыятыўная група зьвярталася ў Менгарвыканкам з заявай, каб дазволілі пікет, аднак атрымала адмову. Затрыманых даставілі ў Партызанскі РУУС Менску. |
10325 |
2010-06-01 |
Будная Галіна |
ж |
|
|
|
Горкі |
|
|
1 чэрвеня ў Горках былі затрыманы актывісты кампаніі “Гавары праўду!” Эдуард Брокараў і Галіна Будная. Яны раздавалі балёнікі зялёнага колеру каля Горацкага РКЦ на мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Затрыманых даставілі да Горацкага РУУС. |
10326 |
2010-05-19 |
Самойлава Аксана |
ж |
|
|
|
Магілёў, Ленінскі |
|
|
Супрацоўнікі міліцыі даставілі ў Леніскі РАУС Магілёву актывістаў Аксану Самойлаву і Канстанціна Тыртычнага, якія раздавалі работнікам заводу «Ліфтмаш» газету «Свабодныя новости плюс». Па словах Аксаны Самойлавай, супрацоўнікі аховы прадпрыемства, якія затрымлівалі актывістаў і выклікалі міліцыю, паводзілі сябе па-хамску, парвалі ёй куртку.
Затрыманыя актывісты распаўсюджвалі газеты на знак салідарнасьці з актывістамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якія сутыкнуліся з перасьледам сілавых структураў. У «СН-плюс» зьмешчаная інфармацыя пра праект грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» «Сто твараў беспрацоўя». Распаўсюджвалі газэту актывісты на прылеглай да заводу тэрыторыі. |
10327 |
2010-05-19 |
Закрэўская Аксана |
ж |
|
|
|
Магілёў, Ленінскі |
|
|
Супрацоўнікі міліцыі даставілі ў Леніскі РАУС Магілёву актывістаў Аксану Самойлаву, Аксану Закрэўскую і Канстанціна Тыртычнага, якія раздавалі работнікам заводу «Ліфтмаш» газету «Свабодныя новости плюс».
Затрыманыя актывісты распаўсюджвалі газеты на знак салідарнасьці з актывістамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якія сутыкнуліся з перасьледам сілавых структураў. У «СН-плюс» зьмешчаная інфармацыя пра праект грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» «Сто твараў беспрацоўя». Распаўсюджвалі газэту актывісты на прылеглай да заводу тэрыторыі. |
10328 |
2010-05-14 |
Ладзіс Вікторыя |
ж |
|
|
|
Менск, Першамайскі |
|
|
Па дарозе ў Мінскую гімназію-каледж мастацтваў на заняткі трое цывільных асобаў 14 мая затрымалі непаўнагадовую Вікторыю Ладзіс. Яны паведамілі дзяўчыне, што яна павінна прайсьці разам з імі ў мікраўтобус. На просьбу прадставіцца, адзін з іх паказаў пасведчаньне супрацоўніка міліцыі. У мікрааўтобусе ў дзяўчыны забралі мабільны тэлефон, не дазволіўшы патэлефанаваць нават маці. Затым яе чамусьці завезьлі ў адзін з двароў па вул. Макаёнка і перасадзілі ў чорную “Волгу”, на якой праз паўгадзіны адвезлі ў Першмайскі РУУС.
Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя і праверылі яе асобу па сваёй базе. Агулам Вікторыя Ладзіс цалкам безпадстаўна правяла ў РУУС Першамайскага раёна пяць гадзінаў. Прычынаў затрыманьня ёй так ніхто і не назаваў. Пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэньні не складалі. Пасьля, ужо ў дзіцячым пакой міліцыі, інспектар па справах непаўнагадовых папрасіла Вікторыю напісаць тлумачальную па факце затрыманьня за распаўсюд друкаваных матэрыялаў, якое было год назад. Затым інспектар па справах непаўнагадовых адвезла яе дадому. |
10329 |
2010-05-06 |
Садоўская Кацярына |
ж |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
|
|
Менск, Ленінскі |
|
|
Пяцёра чалавек былі затрыманыя міліцыянтамі недалёк ад будынку Вярхоўнага Суду пасьля вынясеньня прысуду па крымінальнай справе Аўтуховіча. Затрыманыя на скрыжаваньні вуліц Леніна і Карла Маркса, калі акцыя салідарнасьці з асуджанымі на прыступках будынку Вярхоўнага Суду ўжо была завершаная. Сярод затрыманых праваабаонца Кацярына Садоўская, якая раздавала газеты на прыступках будынку суда. Усе дастаўленыя ў РУУС, дзе складзены пратакол. |
10330 |
2010-05-04 |
Шацікава Крысьціна |
ж |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2010-06-28 |
Крашкіна Натальля |
Магілёў, Кастрычніцкі |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
У другой палове дня 4 траўня Крысціну Шацікаву затрымалі каля пад’езду ўласнага дома. Да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і, звярнуўшы ўвагу на вялікія валізы паведамілі, што паблізу была абрабаваная кватэра. Яны запрасілі панятых і агледзелі рэчы. Больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом» забрала міліцыя ў Кастрычніцкім РАУС Магілёва.
Выданне «Наш дом» — незарэгістраванае. Мінінфармацыі адмовілася разглядаць дакументы аб яго рэгістрацыі, і цяпер яго заснавальнікі спрабуюць абскардзіць гэтае рашэнне. Выданне, аднак, друкуецца ў Смаленску, і ўжо не аднойчы яго затрымлівала міліцыя на тэрыторыі Беларусі. |
10331 |
2010-04-30 |
Сагідуліна Лідзія |
ж |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2010-06-30 |
Шыкароў Уладзіслаў |
Віцебск, Чыгуначны |
|
|
Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.Спадарыні вярталіся зь Менску. Міліцэйскі патруль, як паказаў сьведка Ягор Баброўскі, у тую раніцу праводзіў рэйд па барацьбе зь незаконным транспартаваньнем алькаголю. Чаму пад увагу трапілі дзьве жанчыны зь невялікімі плястыкавымі пакетамі, міліцыянт не патлумачыў. Але як толькі ў пакетах былі заўважаны балёнікі зь лягатыпам кампаніі "Гавары праўду" і буклеты з партрэтам Уладзімера Някляева, гаспадыню рэчаў Галіну Багданаву і яе спадарожніцу Лідзію Сагідуліну тут жа даставілі ў Чыгуначны РАУС. Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў спыніў справы супраць актывістак |
10332 |
2010-04-30 |
Багданава Галіна |
ж |
23.5 КаАП – «парушэньне заканадаўства пра друк і іншыя сродкі масавай інфармацыі» (былы 22.9) |
2010-06-30 |
Шыкароў Уладзіслаў |
Віцебск, Чыгуначны |
|
|
Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.Спадарыні вярталіся зь Менску. Міліцэйскі патруль, як паказаў сьведка Ягор Баброўскі, у тую раніцу праводзіў рэйд па барацьбе зь незаконным транспартаваньнем алькаголю. Чаму пад увагу трапілі дзьве жанчыны зь невялікімі плястыкавымі пакетамі, міліцыянт не патлумачыў. Але як толькі ў пакетах былі заўважаны балёнікі зь лягатыпам кампаніі "Гавары праўду" і буклеты з партрэтам Уладзімера Някляева, гаспадыню рэчаў Галіну Багданаву і яе спадарожніцу Лідзію Сагідуліну тут жа даставілі ў Чыгуначны РАУС. Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў спыніў справы супраць актывістак |
10333 |
2010-04-26 |
Казакова Марыя |
ж |
|
|
|
Менск |
|
|
Каля ўправы БНФ на праспекце Машэрава былі затрыманыя трое актывістаў расійскай арганізацыі “Абарона”, якія мелі намер удзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху". Без аніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі АМАПу ўпіхнулі іх у аўтобус і адвезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых Казакова Марыя. |
10334 |
2010-04-26 |
Ладзіс Вікторыя |
ж |
|
|
|
Менск, Першамайскі |
|
|
У Мінску каля Парка Чалюскінцаў сёння былі затрыманыя актывісты «Вольнай моладзі» Вікторыя Ладзіс і Аляксандр Барадзінчык.
У актывістаў былі сцягі і расцяжкі да акцыі «Чарнобыльскі шлях». Затрыманых адвезлі ў Першамайскі аддзел міліцыі. |
10335 |
2010-04-25 |
Кульманава Марыя |
ж |
|
|
|
Магілёў |
|
|
Кандыдат у дэпутаты ў гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў ад аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Марыя Кульманава перехапіла два бюлетэні ў сябра камісіі з пастаўленымі птушкамі за кандыдатаў у дэпутаты.Кандыдат у дэпутаты выхапіла гэтыя бюлетэні з прастаўленымі птушкамі. Адзін з іх аказаўся бюлетэнь па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў, другі ў абласны. У першым птушка стаяла пад прозвішчам кандыдата ў дэпутаты Сяргея Мачэкіна, у другім – насупраць Аляксандра Курсакова. З гэтымі бюлетэнямі жанчына пайшла да старшыні выбарчай камісіі, які прызнаў, што гэта з’яўляецца парушэннем. Пачалося разбіральніцтва. Кандыдату ў дэпутаты супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі на ўчастку, заламалі рукі, адабралі бюлетэні і павялі ў кабінет старшыні камісіі. |
10336 |
2010-04-21 |
Белашова Таццяна |
ж |
|
|
|
Менск, Партызанскі |
|
|
Андрэй Саньнікаў і Тацяна Белашова знаходзіліся каля дзіцячага парку імя Горкага. Журналістка зьбіралася ўзяць інтэрвію ў палітыка.
Затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі Партызанскага раёну Менску. Прычына затрыманьня дагэтуль невядомая. |
10337 |
2010-04-16 |
Лойка Наста |
ж |
|
|
|
Менск, Ленінскі |
|
|
У цэнтры Менску, каля прэзідэнцкай рэзідэнцыі прэзідэнта былі затрыманыя моладзевыя актывісты Мікола Дземідзенка, Наста Лойка, Уладзімір Яроменак, Наста Палажанка. Зміцер Ясевіч, а таксама двое журналістаў, адзін з іх – Уладзімер Грыдзін. Прозвішча дугога пакуль невядомае. Яны перадалі кіраўніцтву БРСМ кнігу "Святое дело", дыскі з фільмамі пра плошчу, а таксама разгарнулі плакат з надпісам "ВЛКСМ=БРСМ=Гітлерюгенд". Як стала вядома толькі што, усе "падарункі" міліцыя забрала з памяшкання БРСМу. Усіх затрыманых даставілі ў ГАМ № 1 Ленінскага раёну, затым ў Ленінскі РУУС, праз тры гадзіны вызваленыя без складання пратаколу. Акцыя "Маладога Фронту" па перадачы плаката і кніг з дыскамі была справакаваная заўчорашнім пікетам БРСМ каля рэдакцыі газеты “Народная Воля”. БРСМаўцы тады выказвалі абурэнне публікацыяй у газеце ўрыўкаў з кнігі Іллі Копыла “Нябышына. Вайна”: там быў прыведзены нестандартны погляд на партызанаў, апісваліся злачынныя дзеянні з іх боку. |
10338 |
2010-04-16 |
Дашкевіч (Палажанка) Наста |
ж |
|
|
|
Менск, Ленінскі |
|
|
У цэнтры Менску, каля прэзідэнцкай рэзілэнцыі былі затрыманыя моладзевыя актывісты Мікола Дземідзенка, Наста Лойка, Уладзімір Яроменак, Наста Палажанка. Зміцер Ясевіч, а таксама двое журналістаў, адзін з іх – Уладзімер Грыдзін. Прозвішча дугога пакуль невядомае. Яны перадалі кіраўніцтву БРСМ кнігу "Святое дело", дыскі з фільмамі пра плошчу, а таксама разгарнулі плакат з надпісам "ВЛКСМ=БРСМ=Гітлерюгенд". Як стала вядома толькі што, усе "падарункі" міліцыя забрала з памяшкання БРСМу. Акцыя "Маладога Фронту" па перадачы плаката і кніг з дыскамі была справакаваная заўчорашнім пікетам БРСМ каля рэдакцыі газеты “Народная Воля”. БРСМаўцы тады выказвалі абурэнне публікацыяй у газеце ўрыўкаў з кнігі Іллі Копыла “Нябышына. Вайна”: там быў прыведзены нестандартны погляд на партызанаў, апісваліся злачынныя дзеянні з іх боку. Усе затрыманыя дастаўленыя ў ГОМ № 1 Ленінскага раёну, затым у Ленінскі РУУС Менску. Праз тры гадзіны усіх адпусцілі. |
10339 |
2010-04-07 |
Карач Вольга |
ж |
|
|
|
Віцебск, Першамайскі |
|
|
Уноч з 7 на 8 красавіка былая дэпутатка Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання Вольга Карач з мужам Алегам Баршчэўскім былі затрыманыя ў асабістым аўтамабілі работнікамі ДАІ па падазрэнні ва ўгоне аўтамабіля.Вольга Карач, кіраўнік Віцебскага абласнога аддзялення АГП, балатуецца ў якасці кандыдата ў дэпутаты Віцебскага гарадскога і Віцебскага абласнога Саветаў дэпутатаў 26-га склікання. Да таго ж яна з'яўляецца адным з каардынатараў сацыяльнай кампаніі «Наш дом» і сузаснавальнікам гарадской незалежнай газеты «Віцебскі кур'ер», зарэгістраванай у Расійскай Федэрацыі. Пасля допыту быў дагляд аўтамабіля, у якім супрацоўнікамі міліцыі былі знойдзены тры дзесяткі газеты «Віцебскі кур'ер», некалькі асобнікаў незарэгістраванага бюлетэню "Наш дом» і іншых друкаваных матэрыялаў, якія тычацца гэтай кампаніі. Па факце незаконнага распаўсюджвання друкаваных выданняў на ўладальніка аўтамабіля Алега Баршчэўскага быў складзены адміністратыўны пратакол, пасля чаго затрыманыя былі нарэшце адпушчаныя ў 3 гадзіны ночы. |
10340 |
2010-04-01 |
Себасцьяновіч Вераніка |
ж |
|
|
|
|
|
|
Міліцыя затрымала машыну намесніка старшыні Саюза палякаў на Беларусі Мечыслава Яскевіча і старшыню Таварыства Жаўнераў Арміі Краёвай пры Саюзе палякаў Вераніку Сэбаст'яновіч па дарозе Гародня-Менск пасля Шчучына ў падазрэнні перавозу падпольнай літаратуры. Затрыманыя дастаўленыя ў Шчучынскі РАУС, дзе шчучынскія супрацоўнікі міліцыі сканфіскавалі каля 450 асобнікаў часопісу “Magazyn Polski na Uchodźstwie”, што выпускаюць паплечнікі Анжалікі Борыс па незарэгістраваным Саюзе палякаў. Праз тры гадзіны затрыманыя былі вызваленыя. |