9961 |
2013-01-09 |
Волкава Святлана |
ж |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2013-01-10 |
|
Менск, Кастрычніцкі |
5 сут. |
|
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска асудзіў актывістку кампаніі «Гавары праўду» Святлану Воўкаву да 5-ці сутак арышту. Двух іншых актывістаў Юрыя Фабішэўскага і Аляксея Марозава — да 10 сутак. Падстава — непадпарадкаванне міліцыі.
Святлану Воўкаву затрымалі 9 студзеня, калі яна выйшла з кватэры Юрыя Фабішэўскага каля 19-й гадзіны.
Хлапцоў забралі з гэтай кватэры праз паўтары гадзіны. Прадстаўнікі «Гавары праўду» не ведаюць, што магло стаць падставай затрымання. Усе актывісты мелі пры сабе ўлёткі «Грамадзянскай дамовы». |
9962 |
2012-11-22 |
Цюрава Валянціна |
ж |
|
|
|
|
|
|
Прыблізна ў 15:30 каля ўнівермага "Беларусь" на Партызанскім праспекце ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" - Сяргея Казакова і Валянціну Цюраву, якія раздавалі газету "Хартыя'97".
Затрыманых даставілі ў Заводскі РУУС.Усіх адпусцілі пасьля 19 гадзін. |
9963 |
2012-10-27 |
Гусакова Станіслава |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2012-10-29 |
Шылін Аляксандр |
Сьвіслач |
3 сут. |
|
Трох маладзёнаў і адну дзяўчыну затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу пасьля акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. |
9964 |
2012-10-09 |
Гаўрыльчык Таццяна |
ж |
|
|
|
|
|
|
Відэааператара «Нашай Нівы» Таццяну Гаўрыльчык затрымалі ў часе здымак на Кастрычніцкай плошчы ў Менску акцыі “Складанасці выказвання ў грамадскай прасторы”.
Затрыманыя мастак Міхаіл Гулін, трое валянтэраў і журналістка «Нашай нівы» Тацяна Гаўрыльчык знаходзіліся ў Цэнтральным РУУСе Тацяну Гаўрыльчык праз 3,5 гадзіны адпусьцілі, астатніх пакінулі ў пастарунку, дзе склалі пратаколы
Мастакоў,якія праводзілі гэтую акцыю абвінавацілі ў непадпарадкаванні спецназу.Суды адбудзяцца напрыканцы кастрычніка |
9965 |
2012-09-21 |
Шарэнда-Панасюк Паліна |
ж |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4), 23.5 ч.3 КаАП – «распаўсюд перыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных» (былы 22.9) |
2012-09-28 |
Леванчук Марыя |
Берасьце, Маскоўскі |
|
|
Затрыманьне Паліны Шарэнда-Панасюк, Андрэя Шарэнды і Вячаслава Бароўскага адбылося ўвечары 21 верасня у брэсцкім мікрараёне “Кавалёва”, адкуль актывістаў адвезьлі ў Маскоўскі РАУС, дзе канфіскавалі ўсе асобнікі улётак, прысьвечаныя байкоту парламенцкіх выбараў, а таксама некалькі дзесяткаў асобнікаў газеты Хартыя-97.
Хлопцаў пазьней вызвалілі без складаньня пратаколаў, а Паліну пакінулі на суткі ў ізалятары часовага утрыманьня. Актывістку вінавацяць ў незаконным распаўсюдзе друкаванай прадукцыі і нібыта супраціве міліцыянтам.
Суд адправіў справу на дапрацоўку. Па словах суддзі, «звесткі, пададзеныя ў пратаколе, не пацвярджаюцца». Акрамя таго у судзе не было сведак-міліцыянтаў. |
9966 |
2012-09-18 |
Курловіч Ганна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2012-09-19 |
Лаппо Людміла |
Менск, Фрунзенскі |
|
20 б.в. 2 000 000 руб. |
18 верасня, у раёне станцыі метро “Пушкінская" затрыманыя чацвёра актывістаў “Zмены”, а таксама беларускія і нямецкія журналісты. Актывісты “Zмены”, моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”, планавалі правесці акцыю па раздачы баршчу мінакам непадалёк ад універсама “Фрунзенскі”. Аднак яны не паспелі нават раскласціся – супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў меркаванай акцыі: |
9967 |
2012-09-08 |
Паўлоўская Людміла |
ж |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2012-09-10 |
Вайцаховіч Натальля |
Менск, Цэнтральны |
|
20 б.в. 2 000 000 руб. |
Алену і Людмілу Паўлоўскую затрымалі ў другой палове дня 8 верасьня, калі дзяўчаты зрабілі надпіс «Жыве Беларусь» на дошцы для абвестак на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай вуліц сталіцы.
Дзяўчат даставілі ў Цэнтральны РУУС, а пасля іх адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна. Іх звінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і прысудзілі да штрафаў у памеры 2 мільёны рублёў кожнай. |
9968 |
2012-09-08 |
Паўлоўская Алена |

9969 |
2012-08-08 |
Дарашкевіч Юля |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2012-08-09 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
Менск, Савецкі |
|
30 б.в. 3 000 000 руб. |
Яе затрымалі надвячоркам 8 жніўня каля Палацу мастацтваў, калі журналісты здымаліся для віртуальнага «постэру» зь мядзьведзікамі-парашутыстамі ў межах акцыі салідарнасьці з арыштаваным фатографам Антонам Сурапіным.
Журналістку абвінавацілі у незаконным пікетаванні (23.34 — КаАП). |
9970 |
2012-08-08 |
Козлік Ірына |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2012-08-09 |
Паўлючэнка Дзьмітрый |
Менск, Савецкі |
|
30 б.в. 3 000 000 руб. |
Журналістку "Камсамольскай Праўды" затрымалі надвячоркам 8 жніўня разам з Юляй Дарашкевіч, каля Палацу мастацтваў, калі журналісты здымаліся для віртуальнага «постэру» зь мядзьведзікамі-парашутыстамі ў межах акцыі салідарнасьці з арыштаваным фатографам Антонам Сурапіным.
Журналістку абвінавацілі у незаконным пікетаванні (23.34 — КаАП). |
9971 |
2012-08-08 |
Каржанеўская Галіна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2012-08-22 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
3 б.в. 300 000 руб. |
Ў судзе Савецкага раёна Менска адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў ствараемай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Галіны Каржанеўскай і Іны Лойкі, якія ўдзельнічалі ў пікетах за байкот выбара
Суд Савецкага раёна Менска аштрафаваў актывістак аргкамітэту БХД Галіну Каржанеўскую і Іну Лойку на тры базавыя велічыні (300 тысяч рублёў) кожную |
9972 |
2012-08-08 |
Лойка Іна |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2012-08-22 |
Рэлява Аксана |
Менск, Маскоўскі |
|
3 б.в. 300 000 руб. |
Ў судзе Савецкага раёна Менска адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў ствараемай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Галіны Каржанеўскай і Іны Лойкі, якія ўдзельнічалі ў пікетах за байкот выбара
Суд Савецкага раёна Менска аштрафаваў актывістак аргкамітэту БХД Галіну Каржанеўскую і Іну Лойку на тры базавыя велічыні (300 тысяч рублёў) кожную |
9973 |
2012-07-27 |
Багінская Ніна |
ж |
|
|
|
|
|
|
Ніна Багінская ў знак свята Дня Незалежнасці, ў знак пратэсту супраць незаконных судоў і ў знак салідарнасці з Андрэем Моўчанам ды іншымі палітвязнямі, узняла на прыступках суда Першамайскага раёну бела-чырвона-белы сцяг. Праз трыццаць хвілін пад'ехала машына і яе некуды павезлі супрацоўнікі міліцыі. |
9974 |
2012-07-18 |
Сухій Ірына |
ж |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2012-07-18 |
Якунчыхін Аляксандр |
Менск, Ленінскі |
|
15 б.в. 1 500 000 руб. |
Актывісты антыядзернай кампаніі зьбіраліся перадаць у расійскую амбасаду ў Менску зварот супраць падпісаньня кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС. Падпісаньне генкантракту запланаванае сёньня ў рамках візіту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. |
9975 |
2012-07-18 |
Новікава Таццяна |
ж |
|
2012-07-18 |
|
Менск, Маскоўскі |
5 сут. |
|
актывісты антыядзернай кампаніі зьбіраліся перадаць у расійскую амбасаду ў Менску зварот супраць падпісаньня кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС. Падпісаньне генкантракту запланаванае сёньня ў рамках візіту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Аднак іх затрымалі
Доўгі час праваабаронцы і знаёмыя не маглі высьветліць іх лёс і толькі позна вечарам стала вядома, што суды адбыліся. |
9976 |
2012-07-18 |
Красуцкая Варвара |
ж |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2012-07-19 |
Ткачова Таццяна |
Менск, Цэнтральны |
|
7 б.в. 700 000 руб. |
Затрымалі на Кастрычніцкай плошчы , за тое што была ў цішотке Бяляцкага |
9977 |
2012-07-17 |
Галіцкая Кацярына |
ж |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2012-07-18 |
Мотыль Таццяна |
Менск, Маскоўскі |
10 сут. |
|
Касю Галіцкую затрымалі ў 17 ліпеня ў Доме правасуддзя на судзе над маладафронтаўцамі. Дзяўчыну абвінавацілі ў "дробным хуліганстве". 17 ліпеня суд не адбыўся.
Суд адбыўся раніцай 18 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Неўязная суддзя Таццяна Матыль асудзіла дзяўчыну на 10 сутак арышту.
Сведкі з боку міліцыі - Брадач і Тараскевіч |
9978 |
2012-07-12 |
Ляснеўская Яна |
ж |
19.8 КаАП – «распаўсюд твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці» (былы 17.8) |
2012-07-31 |
Кохава Іна |
|
|
|
Яе затрымалі 12 ліпеня ў Віцебску і звінавацілі ў распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці (арт. 17.8 КаАП РБ). Суддзя — Іна Кохава.
Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што Яну падазраюць у распаўсюдзе твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці. Такімі матэрыяламі міліцыянты палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?»
Адзіная размалёўка была выяўленая ў Яніны дома падчас ператрусу ў пачатку лютага. Тады праваахоўнікі шукалі друкаваныя матэрыялы, якія рассылаліся ў Аршанскі гарадскі і раённы аддзелы міліцыі ад імя кампаніі «Наш Дом».
Суддзя вынесла рашэнне — адмовіць у зыску, паколькі прайшоў тэрмін даўніны з часу здзяйснення правапарушэння. |
9979 |
2012-07-03 |
Пансевіч Вольга |
ж |
24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) |
2012-07-04 |
|
Слонім |
|
24 б.в. 2 400 000 руб. |
У Слоніме позна ўвечары 3 ліпеня каля мясцовага райвыканкаму была ў чарговы раз затрымана сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольга Пансевіч. Дзяўчыну абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням міліцыянтаў. А раніцай 4 ліпеня над ёй адбыўся суд, дзе яе аштрафавалі на 2,4 мільёны рублёў. |
9980 |
2012-06-29 |
Семенчукова Алена |
ж |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2012-07-05 |
Грабоўская Іна |
Віцебск, Чыгуначны |
10 сут. |
|
У Віцебску затрымалі Алену Семенчукову разам з братам 29 чэрвеня падчас пікету ў падтрымку Каваленкі, на Алену склалі пратакол па арт. 23.32 КоАП РБ, а брат адпусцілі без складання пратакола, так як непаўнагадовы. А Алену сказалі што выклікаюць позвай.Рашэнне - 10 сутак здзівіла нават міліцыянтаў, якія яе затрымалі |