viasna on patreon

Пракурору “хатняй хіміі” падалося мала – падаў пратэст, а ў выніку жыхара Чэрыкава накіруюць у калонію

2023 2023-03-15T18:20:06+0300 2023-03-15T18:27:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivanou_cherykau_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла днямі пратэст пракурора Чэрыкаўскага раёна аб змене прысуду ў дачыненні да мясцовага жыхара Дзмітрыя Іванова, прызнанага вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады і асуджанага па арт. 369 Крымінальнага кодэкса  да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

Як было ўстаноўлена судом, 43-гадовы Іваноў у лістападзе 2021 года ў адным з дэструктыўных Telegram-каналаў размясціў каментары з абразамі ў адрас супрацоўніка органаў унутраных спраў. Апроч гэтага Дзмітрый Іваноў падпісаўся на шэраг экстрэмісцкіх чатаў і каналаў, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні экстрэмісцкага характару да і пасля здзяйснення злачынства.

Таксіста з Чэрыкава асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі" за каментар у бок міліцыянта

У відэа, апублікаваных на праўладных каналах, Іваноў таксама казаў, што затрыманы не толькі за каментары, але і за здымку ваеннай тэхнікі.

Не пагадзіўшыся з прызначаным пакараннем з прычыны ягонай мяккасці, пракурор Чэрыкаўскага раёна прынёс апеляцыйны пратэст.

Вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда Іванову прызначана больш строгае пакаранне – пазбаўленне волі ў выглядзе 1 года 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Latest news

Partnership

Membership