viasna on patreon

Палітвязні Беларусі ў 2022 годзе. Інфаграфіка

2023 2023-01-07T11:48:29+0300 2023-01-08T12:44:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitviazni_2022_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіўная машына таталітарнага рэжыму ў Беларусі не змяньшае сваіх абаротаў. І ў 2022 годзе працягваліся затрыманні, катаванні і ўзбуджэнне крымінальных спраў па палітычных матывах супраць беларусаў. Адпаведна павялічылася і колькасць палітзняволеных. "Вясна" прыводзіць лічбы па палітвязнях за 2022 год. 

На канец 2022 года ў Беларусі налічвалася 1446 палітвязняў. Цягам мінулага году праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі зняволенымі 889 чалавек. 

Большасць палітвязняў — мужчыны, іх 1284 чалавек. 162 жанчыны-палітвязынкі знаходзілася за кратамі на канец года.

Па дадзеных праваабаронцаў, найбольшая колькасць палітзняволеных адбывала пакаранне: у калоніях — 532 чалавекі, на “хіміі” 258 чалавек, у выхаваўчай калоніі 6 чалавек. Яшчэ 38 палітвязням пагоршылі ўмовы ўтрымання і перавялі з калоніі ў турму

На канец 2022 года 460 чалавек знаходзіліся ў СІЗА. Самы доўгі тэрмін пад следствам без суда ў СІЗА-1 утрымліваецца Эдуард Бабарыка: на 31 снежня ён правёў у зняволенні 927 дзён (2 гады, 6 месяцаў і 14 дзён).

Яшчэ 2 чалавекі знаходзяцца пад "хатнім арыштам". Некалькі палітвязняў адбывалі адміністрацыйны арышт у ІЧУ. Месцазнаходжанне па меншай меры 145 палітвязняў дакладна не вядома праваабаронцам "Вясны".  

З агульнай колькасці палітзняволеных 70 чалавек пазбаўленыя волі на 10 і больш гадоў. Так, 27 чалавек былі асуджаныя на тэрміны зняволення ў 10-12 гадоў, 17 чалавек — атрымалі 13-15 гадоў калоніі, яшчэ 15 чалавекам былі прызначаныя тэрміны ў 16-19 гадоў, 10 чалавек асудзілі на 20-23 гады зняволення. Самы суровы — максімальны тэрмін у 25 гадоў — атрымаў Мікалай Аўтуховіч

На канец 2022 года сярод палітзняволеных налічвалася не менш за 15 сямейных пар, якія былі асуджаныя на тэрміны зняволення ці знаходзіліся пад следствам у СІЗА.   

У мінулым годзе за кратамі заставаліся: 

  • 108 дзеячаў культуры
  • 32 прадстаўнікі медыя 
  • 6 адвакатаў
  • 6 праваабаронцаў “Вясны” 

У 2022 годзе кіраўнік Гомельскай філіі “Вясны” Леанід Судаленка пачаў адбываць прызначаны тэрмін пазбаўлення волі ў 3 гады ў папраўчай калоніі №3. У верасні да 15 гадоў зняволення была асуджаная каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны” Марфа Рабкова, а валанцёр Андрэй Чапюк атрымаў 6 гадоў калоніі. 

Пад вартай у СІЗА-1 заставаліся старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч. 5 студзеня 2023 года праваабронцаў пачалі судзіць, ім пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўлення волі. 

Сярод палітзняволеных не менш за 25 пенсіянераў і пенсіянерак. Самая старэйшая — 74-гадовая Наталля Таран была асуджаная да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Таксама ў невыносных умовах зняволення знаходзяцца 74 чалавекі з інваліднасці ці цяжкімі захворваннямі.  

Цягам 2022 года па “справе Зельцэра” за кратамі ўтрымлівалася не менш за 120 чалавек. Значная частка з іх была асуджаная да пазбаўлення волі на тэрміны ад палутара годоў да шасці з паловай гадоў. 

КДБ унёс у так званы спіс "тэрарыстаў" па меншай меры 148 палітвязняў.

З моманту першых прысудаў па палітычна матываваных крымільнальных справах на волю выйшлі, цалкам адбыўшы тэрмін, — не менш за 253 палітзняволеных.

Варта адзначыць, што за гэтымі лічбамі стаяць лёсы асобных людзей, іх родных і сяброў. Ім патрэбная падтрымка і салідарнасць!

Спіс усіх палітвязняў

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

Адпраўка тэлеграмы ў зняволенне з дому, грашовы перавод на турэмную краму праз інтэрнэт-банкінг, дапамога замовіць кнігі вязню з бібліятэкі СІЗА ці нават з бліжэйшай кніжнай крамы і многае іншае — «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у адным матэрыяле.

Latest news

Partnership

Membership