viasna on patreon

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк у калоніі асудзілі яшчэ на год зняволення

2022 2022-04-07T19:53:00+0300 2023-10-09T16:10:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharenda-panasiuk_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гомельскай жаночай калоніі 7 красавіка вынеслі прысуд палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк. У гэты раз яе асудзілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу на выязным пасяджэнні разглядаў суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Мікалай Крупадзёраў, які прызначыў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. 

Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Як паведамляе яе муж Андрэй Шарэнда, нікога з родных і сяброў насуд не прапусцілі. Пракурор запрасіў для Паліны год зняволення — менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя. 

"Але нягледзячы ні на што, Паліна не губляе аптымізму. Яналічыць сябе не зняволенай, а ваенапалоннай і далей працягвае барацьбу.Паліна перадае прывітанне ўсім, хто змагаецца за свабоду як мірнымі шляхам, так і са зброяй у руках.Яна верыць, што гэтай вясной усё атрымаецца і ва украінцаў, і ў беларусаў. Галоўнае — не спыняцца і працягваць барацьбу!" — піша Андрэй у фэйсбуку.

Паліну ў хуткім часе перавядуць у гомельскае СІЗА і да апеляцыі яна будзе знаходзіцца там. 

Нагадаем, маці двух непаўнагадовых сыноў у чэрвені мінулага году асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Паліну абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364 (гвалт у адносінах да супрацоўнікаў міліцыі), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). 

У канцы 2021 года Паліну ўтрымлівалі мінімум 15 дзён у карцары, а потым змясцілі ў ПКТ да 18 сакавіка. У лютым стала вядома, што супраць палітзняволенай узбудзілі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы (ч. 1 арт. 411 КК). 

«На Паліну заведзена новая крымінальная справа. Гэта сумнавядомы арт. 411 КК РБ, той самы артыкул, па якім вязня за кратамі можна трымаць бясконца доўга… Адказным за чарговы ціск на Паліну з'язўляецца начальнік гомельскай калонііпадпалкоўнік Талсцянкоў Дзяніс Анатольевіч», — пісаў тады муж Паліны.

Падтрымайце Паліну:

ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3,

Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 17 палітзняволеных перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ сямі распачалі крымінальныя справы па арт. 411 КК. 

Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

«Вясна» распавядае, якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і хто з палітычных вязняў прызнаны «злоснымі парушальнікамі рэжыму».

Latest news

Partnership

Membership