У Жлобіне вынесены прысуд непаўнагадоваму Прохараву: два гады выхаваўчай калоніі Updated
Суд Жлобінскага раёна 8 лютага працягвае разглядаць крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).
Справу разглядае суддзя Ірына Прадун, пракурор – Андрэй Аношка.
У абвінавачванні пракурор адзначыў, што 10 жніўня Прохараў шпурлянуў не менш аднаго камяня ў аўтазак, чым прычыніў матэрыяльную шкоду аўтамабілю (820 рублёў).
10 жніўня Віталь Прохараў быў затрыманы амапаўцамі і, па ягоных словах быў моцна збіты. Пасля яго адпусцілі дадому, а неўзабаве абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ і аштрафавалі.
Сам Прохараў падчас дачы паказанняў у судзе сказаў, што ён не кідаў камень, але каб “папіярыцца ў сваім інстаграме” пахваліўся, што пабіў лабавое шкло аўтазака. Гэта запісаў на мабільны яго прыяцель і выклаў у “Тэлеграм”.
2 лютага ў судзе былі дапытаныя сведкі.
Выхаваўчая калонія №2: Як жывуць падлеткі ў месцы, якое падобна на канцлагер
Сёння праз скайп апыталі яшчэ аднаго “сакрэтнага” сведку, змяніўшы яго імя, голас і адрас.
На пытанне адваката, ці бачыў ён момант кідання Прохаравым камяня ў аўтазак, адказаў, што сам момант не бачыў.
- Значыць гэта вашае меркаванне?
Сведка: “Так”.
Пракурор удакладніў: “Дык кідаў ці не камень Прохараў?
Светка адказаў што так.
Далей у судзе пачаліся спрэчкі бакоў.
Пракурор просіць суд прызнаць Прохарава вінаватым па 2-х артыкулах - 342 і 364 КК. Змягчаючых віну абставін няма, таму патрабуе пазбаўленне волі на 2 гады у калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачанага ўзяць пад варту.
Жлобінскі пракурор Аношка ў судзе над непаўнагадовым Прохаравым: “Чэсны чалавек не будзе апранаць маску!”
Адвакат абвяргае прад’яўленыя абвінавачванні і просіць апраўдальнага прысуду.
Суддзя абвяшчае прысуд: два гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі
Будзе дапоўнена.
"Папіярыўся ў інстаграме" і патрапіў пад артыкул. У Жлобіне судзяць непаўнагадовага