viasna on patreon

Справа па факце смерці Ігара Пцічкіна ў СІЗА накіравана на новы разгляд (фота)

2015 2015-06-04T17:12:31+0300 2015-06-04T17:20:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pcichkin_do.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жанна Пцічкіна атрымала адказ з Генеральнай пракуратуры на сваю скаргу аб спыненні крымінальнай справы па факце смерці яе сына Ігара Пцічкіна ў СІЗА-1.

У адказе пазначана, што Пастанова аб спыненні крымінальнай справы ад 29.12.2014 адменена і справа зноў накіравана ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь на новы разгляд. Акрамя таго, у Следчы камітэт таксама перададзеныя дадатковыя матэрыялы, прадастаўленыя Жаннай Пцічкіна, для азнаямлення і далучэння іх да справы. Сярод іх і фотаздымкі Ігара Пцічкіна ў момант паступлення ў Следчы ізалятар і праз 4 дні, калі ён ужо памёр.

Сітуацыю пракаментаваў юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка:

«Наколькі мне вядома, Ігар Пцічкін перад смерцю адчуваў пакуты ад дзеянняў супрацоўнікаў СІЗА. Якіх менавіта дзеянняў - следствам засакрэчана: Жане Пцічкінай забаронена распавядаць пра гэта пад пагрозай крымінальнага пакарання. Дзеянні супрацоўнікаў СІЗА, асоб, якія дзейнічалі ў афіцыйнай якасці, прыносілі пакуты вязьню, безумоўна, з'яўляюцца актам забароненага жорсткага, бесчалавечнага абыходжання. Кожная дзяржава, у тым ліку Беларусь, павінна прадпрымаць эфектыўныя заканадаўчыя, адміністрацыйныя, судовыя і іншыя меры для папярэджання актаў катаванняў на любой тэрыторыі пад яе юрысдыкцыяй, абавязваецца прадухіляць іншыя акты жорсткага, бесчалавечнага або зневажальнага годнасць абыходжання і пакарання, якія не падпадаюць пад вызначэнне катавання (Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання падпісаная і ратыфікаваная Беларуссю).
Кожная дзяржава, якая ўдзельнічае ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, абавязваецца забяспечыць любой асобе, правы і свабоды якога, што прызнаюцца ў Пакце, у тым ліку на свабоду ад катаванняў і жорсткага абыходжання, парушаны, эфектыўны сродак прававой абароны, нават калі гэта парушэнне было здзейснена асобамі , якія дзейнічалі ў афіцыйнай якасці.
На жаль, Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь не прадугледжаная наўпрост адказнасць за жорсткае, бесчалавечнае, прыніжаючае абыходжанне з боку асобаў, якія дзейнічаюць у афіцыйнай якасці. Аднак гэта не павiнна цягнуць беспакаранасці такіх асобаў".

Нагадаем, Ігар Пцічкін памёр у СІЗА 4 жніўня 2013 ад спынення сэрца, прычыны якога не высветлены. Блізкія памерлага думаюць, што смерць наступіла ў выніку збіцця Ігара ахоўнікамі ізалятара, бо на яго целе было мноства сінякоў і слядоў збіцця.

Последние новости

Партнёрство

Членство