viasna on patreon

Па тры гады "хатняй хіміі" за "вікторыю" і сцяжок прысудзілі стрыечным брату і сястры

2022 2022-07-12T13:01:04+0300 2022-07-21T12:00:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratest-2020-minsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Мінска 22 чэрвеня вынес прысуд Арцёму Ждановічу і Кацярыне Стаднік, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзелу ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Да суда Арцём Ждановіч знаходзіўся пад вартай у СІЗА №1 Мінска, а Кацярына Стаднік была на волі пад грашовым закладам.

Па матэрыялах абвінавачання Арцём Ждановіч і Кацярына Стаднік, напрыканцы жніўня 2020 года ў Мінску на праспекце Незалежнасці і бліжэйшых вуліцах, “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб з іншымі асобамі, прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што прывяло да парушэння працы грамадскага транспарту".

Выкарыстоўвалі ў якасці пратэснай сімволікі сцяжок бел-чырвона-белага колеру, а абвінавачаны Ждановіч пры гэтым дэманструючы ў якасці пратэснага сімвала жэст V пальцамі рук, рухаліся па праезнай частцы дарогі па праспекце Незалежнасці, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго іх дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту.

Абвінавачаны Ждановіч у судовым пасяджэнні віну ў здзяйсненні злачынства прызнаў у поўным аб'ёме і суду паказаў, што абвінавачаная Стаднік з'яўляецца яму стрыечнай сястрой.

Яны выйшлі на праспект каб паглядзець, што там робіцца, затым далучыліся да натоўпу і прайшліся разам з усімі па вуліцы. Ждановіч у кагосьці ў натоўпе ўзяў сцяжок бел-чырвона-белага колеру, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў. Сцяжок вярнуў асобе, у якога ўзяў. Таксама сфатаграфаваўся, паказаўшы знак перамогі V.  Супрацоўнікаў унутраных спраў пры руху натоўпу не бачылі, патрабаванняў разысціся не чулі.

Абвінавачаная Стаднік у судовым пасяджэнні віну ў здзяйсненні інкрымінаванага ёй злачынства прызнала ў поўным аб'ёме.

Прадстаўніца грамадзянскага пазоўніка КТУП “Мінсктранс” у судзе падтрымала заяўлены пазоў аб спагнанні ў салідарным парадку з абвінавачаных сумы матэрыяльнай шкоды ў памеры 5 839 рублёў 65 капеек.

Суд прызначыў абаім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады.

Последние новости

Партнёрство

Членство