viasna on patreon

Полацк: за абразу прэзідэнта — два гады калоніі агульнага рэжыму Святлане Фірсавай

2022 2022-05-20T16:27:00+0300 2022-05-23T10:02:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/firsava-03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Светлана Фирсова

Светлана Фирсова

У судзе Полацка і Полацкага раёна 20 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхаркі гарадскога пасёлка Ветрына Святланы Фірсавай. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу за каментар у інтэрнэце да відэа з прамовай Аляксандра Лукашэнкі, створаны яшчэ ў 2021 годзе.

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі. Дзяржабвінаваўца — старшы памочнік пракурора Вольга Коласава.

Па матэрыялах абвінавачання Святлана Фірсава 30 жніўня 2020 года, а таксама 30 ліпеня 2021 года пад уплывам ідэі сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады, выкарыстоўваючы мэсэнджар Telegram, размясціла наўмысна ў чаце "Полацк-Наваполацк для жыцця" тэкставыя паведамленні з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выказвання, якія публічна абразілі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.

На папярэднім судовым пасяджэнні абвінавачанне запрасіла Фірсавай два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф па першым прысудзе 6400 рублёў.

У Полацку за абразу прэзідэнта судзяць Святлану Фірсаву: пракурор просіць два гады пазбаўлення волі

У праваабаронцаў ёсць звесткі, што супраць яе спрабавалі распачаць яшчэ адну крымінальную справу – паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варажнечы»).

У апошнім слове абвінавачаная папрасіла прабачэння за нанесеныя абразы, прасіла прызначыць пакаранне не звязанае з пазбаўленнем волі, каб клапаціцца пра бацькоў і працаваць.

Суд прызнаў Фірсаву вінаватай і прызначыў пакаранне адпаведна прапанове абвінавачання - два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф па першым прысудзе 6400 рублёў.

Последние новости

Партнёрство

Членство