Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 185 базавых велічыняў на 1 чалавека (колькасць выпадкаў — 6)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 9

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
1 2020-12-02 Вялічкін Уладзімір м Берасьце Павінен быў адбыцца суд над праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным нібыта за неаплачаны штраф за адміністрацыйнае правапарушэнне. Праваабаронца звяртаўся ў аддзел выканаўчай вытворчасці з дакументамі, што штраф быў сплочаны ў адпаведны тэрмін. У выніку АВВ адклікаў позву і суд пакінуў справу Уладзіміра Вялічкіна без разгляду. https://spring96.org/be/news/100739
2 2020-11-16 Вялічкін Уладзімір м 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2020-11-26 Маручак Сяргей Берасьце, раённы 50 б.в.
1 350,00 руб.
Быў на самаізаляцыі У міліцыі пры затрыманні аказалася, што наведаная Вялічкіным аптэка была не бліжэйшай да дома. У выніку на праваабаронцу склалі пратакол па арт. 23.4 Каап, і праз 3 гадзіны адпусцілі дадому.
3 2020-09-11 Вялічкін Уладзімір м Берасьце Праваабаронцу “Вясны” з Берасця Уладзіміра Вялічкіна разам з жонкай расшукваюць супрацоўнікі міліцыі. Кажуць, што за ўдзел у маршы Салідарнасці 6 верасня. Прадстаўнік Брэсцкага РАУСа паведаміў праваабаронцу, што хочуць папярэдзіць пра магчымую крымінальную адказнасць. Знайшлі ў горадзе і папярэдзілі. https://spring96.org/be/news/99474
4 2020-05-10 Вялічкін Уладзімір м 24.23 ч.3 КаАП – «арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2020-05-12 Куроўскі Дзмітрый Берасьце, Ленінскі 50 б.в.
1 350,00 руб.
праваабаронца, судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. https://spring96.org/be/news/96827
5 2020-05-03 Вялічкін Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2020-05-15 Шурын Дзмітрый Менск, Ленінскі 30 б.в.
810,00 руб.
У выніку Вялічкіна асудзілі на 30 базавых велічыняў (810 бел.руб.). Гэта — за "удзел" у акцыі і шэсьці трэцяга траўня (частка 1 артыкула 23.34 КаАП). Пасля судовага паседжання яго адпусцілі.https://spring96.org/be/news/96919
6 2019-04-12 Вялічкін Уладзімір м 24.23 ч.3 КаАП – «арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2019-04-26 Каліна Сьвятаслаў Берасьце, Ленінскі 30 б.в.
765,00 руб.
Затрыманы перад выходнымі, калі прыйшоў па позве ў РАУС. https://spring96.org/be/news/92641 У панядзелак суд быў у будынку РАУС, паседжанне перанесена на 18.04.https://spring96.org/be/news/92648
7 2019-02-16 Вялічкін Уладзімір м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2019-02-18 Шурын Дзмітрый Берасьце, Ленінскі 15 б.в.
382,50 руб.
Затрыманы 16 лютага і памешчаны на два дні ў ізалятар. У панядзелак суддзя Дзмітрый Шурын вынес пастанову аб прыцягненні праваабаронцы да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь.https://spring96.org/be/news/92089
8 2007-08-19 Вялічкін Уладзімір м Затрыманы невядомай асобай у цывільным у Берасьці, калі пад’ехаў да будынку, дзе адбываўся захоп удзельнікаў прэзентацыі кніг П. Севярынца. Дзьве гадзіны ўтрымліваўся ў машыне, потым быў дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёну, адкуль адпушчаны без прад’яўленьня абвінавачаньняў.
9 2007-03-24 Вялічкін Уладзімір м 19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) 2007-04-05 Берасьце, Маскоўскі 10 б.в.
310 000 руб.
Праваабаронца В. Вялічкін быў затрыманы прапаршчыкам ППС Маскоўскага РАУС Берасьця Амяляшчыкам у сувязі “з падазронымі паводзінамі”. Двое сутак у чаканьні суду знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Суд некалькі разоў пераносіўся.

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства