81 |
2010-03-10 |
Вінярскі Максім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2010-03-11 |
Барысёнак Анатоль |
Менск, Партызанскі |
|
20 б.в. 700 000 руб. |
Затрыманы моладзевы актывіст Максім Вінярскі за акцыю пратэсту 10 сакавіка ля будынка амбасады Літвы ў Менску. Разгарнуўшы ля транспарант са словамі «Не супрацоўніцтву з беларускай дыктатурай!», такім чынам, актывісты выказалі пратэст запрашэнню Аляксандра Лукашэнкі на святкаванне 20-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы. Дастаўлены ў Партызанскі РУУС Менску, дзе складзены пратакол правапарушэння. Ноч да суда правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па вул. Акрэсціна. |
82 |
2010-02-16 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск, Цэнтральны |
|
|
16 лютага спэцназаўцы жорстка разагналі акцыю салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Людзей затрымлівалі прэвэнтыўна яшчэ на падыходах да плошчы, сярод затрыманых актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі. Спэцназаўцы перашкаджалі журналістам рабіць фотаздымкі. У міліцыю Цэнтральнага раёну Менску трапілі 19 чалавек. Праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў. У адзьдзяленьні міліцыі людзей прымусілі стаяць тварам да сьцяны. |
83 |
2010-02-08 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск, Цэнтральны |
|
|
8 лютага менскія спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Каля 30 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху на гадавіну зьняволеньня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сталі на Кастрычніцкай плошчы зь іх партрэтамі. Праз тры хвіліны ўсіх удзельнікаў затрымалі і адвезьлі ў міліцыю, у тым ліку і Максіма Вінярскага. Некаторых зьбівалі пад час затрымання, калі цягнулі ў аўтобус. Камусьці разьбілі акуляры… Цягнулі за валасы, за ногі. Вельмі жорстка.
У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску затрыманых актывістаў дэмакратычнага руху двума ланцугамі паставілі ў калідоры тварам да сьцяны. Тых, каго ўпершыню прывезьлі ў міліцыю, павялі на дактыляскапію. Іх таксама зьнялі на фота і відэакамэру, як падазраваных у крымінальным злачынстве.
Праз тры гадзіны вызвалены. |
84 |
2009-10-14 |
Вінярскі Максім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-10-15 |
|
Менск, Фрунзенскі |
2 сут. |
|
Максім Вінярскі, актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ля ст. метро Фрунзенская за распаўсюд інфармацыйных улётак пра палітзняволеных. Дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС, дзе складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. |
85 |
2009-09-21 |
Вінярскі Максім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-09-22 |
Рэлява Аксана |
Менск, Савецкі |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Затрыманы актывіст руху "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі за ўдзел у акцыі салідарнасці са зняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам, а таксама маладафронтаўцам Арцёмам Дубскім. Дастаўлены ў Савецкі РУУС Менску. Да суду актывіст утрымліваўся у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна. |
86 |
2009-09-16 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск, Цэнтральны |
|
|
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на Кастрычніцкай плошчы пад час правядзення мірнай акцыі, прысвечанай Дню Салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў у Беларусі. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, дзе быў збіты супрацоўнікамі міліцыі. Вызвалены праз тры гадзіны без складання пратаколу правапарушэння. |
87 |
2009-07-27 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск, Цэнтральны |
|
|
Затрыманы адзін з актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі за ўдзел у флэш-мобе ў скверы Янкі Купалы, пад час якога моладзь дастала дэкларацы аб суверэнітэце РБ і зачытвалі ўслых. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Затрыманага даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну, пасля тлумачэнняў адпусцілі. |
88 |
2009-07-16 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск, Маскоўскі |
|
|
Затрыманы актывіст руху "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі за ўдзел у пікеце з партрэтамі палітзняволеных каля СІЗА у Менску. Дастаўлены ў пастарунак. Праз тры гадзіны вызвалены без складання пратаколу адміністратыўнага правапарушэння. |
89 |
2009-06-16 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Падчас правядзеньня акцыі салідарнасьці затрыманы Максім Вінярскі і іншыя актывісты. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вышлі да кінатэатра «Беларусь» з расьцяжкай «Свабоду палітвязням!» і партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава. Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска. Маладых апазіцыянераў пратрымалі ў аддзяленні міліцыі каля двух гадзінаў, і вызвалілі без складання пратаколаў. |
90 |
2009-06-10 |
Вінярскі Максім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2009-06-10 |
Хома Міхаіл |
Менск, Ленінскі |
|
30 б.в. 1 050 000 руб. |
Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі за плакат ля рэзідэнцыі прэзідэнта. Моладзевыя актывісты падышлі да будынка адміністрацыі прэзыдэнта і разгарнулі расьцяжку “Лукашэнка, вызвалі Аўтуховіча!” Дастаўлены ў Ленінскі РУУС, дзе складзены пратакол. Дастаўлены ў суд. |
91 |
2009-05-14 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" за ўдзел у маршы "За Незалежнасьць" на Кастрычніцкай плошчы Менску. У гэты дзень 1995 года пасьля рэферэндуму былі зьмененыя дзяржаўныя сымбалі (герб і сьцяг). Пры затрыманьні АПАМам прымянялася фізічная сіла. Вінярскага пассадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў Цэнтральны РУУС. Адпушчаны цягам трох гадзінаў. |
92 |
2009-05-07 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі на Кастрычніцкай плошчы за ўдзел у акцыі Салідарнасьці з семьямі зьніклых, у гэты дзень знік па палітычных матывах Юры Захаранка, былы міністр унутраных справаў. Пры затрыманьні і ў пастарунку прымянялася фізічная сіла. Дастаўлены ў Цэнтральны РУУС. Адпушчаны праз некалькі гадзін. |
93 |
2009-03-19 |
Вінярскі Максім |
м |
22.10 ч.2 КаАП – «парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» (былы 21.14) |
|
|
Менск, адміністратыўная каімісія Фрунзенскага раёну |
|
|
Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі каля станцыі метро "Маладзёжная" за распаўсюд плакатаў з выявай сцягаў Еўразвязу. Дастаўлены ў Фрунзенскі РАУС Менску, дзе быў складзены пратакол правапарушэньня, адпушчаны праз дзьве гадзіны. |
94 |
2009-03-06 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Супрацоўнікамі АМАПу затрыманы моладзевы актывіст Максім Вінярскі за распаўсюд налепак "Еўрапейская Беларусь" на цэнтральным прашпекце Незалежнасці ў Менску. Супрацоўнікі АМАПу завялі актывіста ў аўтобус і забралі налепкі, пасьля чаго адпусьцілі. |
95 |
2008-11-24 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы за ўдзел у акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам, якая адбываецца кожны дзень ля турмы, дзе знаходзіцца Баразенка. Затрыманы супрацоўнікамі АМАПу з прымяненьнем фізічнай сілы. Дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёну, адпушчаны пасьля прафілактычнай гутаркі. |
96 |
2008-11-22 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы за ўдзел у акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам, які знаходзіцца да суду ў турме па справе "Працэс 14-ці". Максім разам з іншымі актывістамі стаяў з партрэтам у руках ля турмы па вул. Валадарскага. Супрацоўнікі міліцыі пры затрыманьні прымянялі фізічную сілу. Усе ўдзельнікі дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага раёну. Адпушчаны пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў без складаньня пратаколу. |
97 |
2008-11-21 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы за акцыю на знак салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам каля турмы па вул. Валадарскага. Некалькі чалавек стаялі ланцугом з партрэтамі палітвязьняў у руках. Дастаўлены ў Маскоўскі РУУС, пасьля дачы пісьмовых тлумачэньняў адпушчаны. |
98 |
2008-10-28 |
Вінярскі Максім |
м |
|
|
|
Менск |
|
|
Затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Маскоўскага раёну Менску за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаваным актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Аляксандрам Баразенкам.
Дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак, дзе перапісалі пашпартныя дадзеныя, узялі тлумачэньне. Праз некалькі гадзінаў адпушчаны без складаньня пратаколу.
Удзельнікі акцыі стаялі каля сьцяны сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага з запаленымі сьвечкамі ў руках. |
99 |
2008-03-25 |
Вінярскі Максім |
м |
24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) |
2008-03-26 |
Някрасава Алена |
Менск, Заводзкі |
10 сут. |
|
Затрыманы на акцыі, прысьвечанай сьвяткаваньню 90-годзьдзя БНР, дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну. |
100 |
2008-01-16 |
Вінярскі Максім |
м |
19.1 КаАП – «дробнае хуліганства» (былы 17.1) |
2008-01-17 |
Паўлючук Тацяна |
Менск, Цэнтральны |
10 сут. |
|
Актывіст кампаніі "JEANS - за свабоду!" Максім Вінярскі быў затрыманы падчас акцыі салідарнасьці ў Менску з зьніклымі і зьняволенымі.
Сьведкі на судзе:
Кажына К.А. (ППСН)
Дзегцяроў В.М. (намесьнік старшыні взводу ППСН) |