Адміністратыўны перасьлед

Імя:
Пол:
Дата інцыдэнту:
ад    да  
Дата суда:
ад    да  
Артыкул:
Імя судзьдзі:
Горад:
Суд:
Абнуліць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з 2007 года вядзе статыстыку ўжывання артыкулаў Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэнняў з мэтай палітычна-матываванага пераследу грамадзян.

У базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу можна знайсці інфармацыю пра рэпрэсаваных людзей за гэты перыяд.

Даведка

  • Пад інцыдэнтам маецца за ўвазе затрыманне (у тым ліку і на мяжы), складанне пратаколу, вобшук і інш.
  • Каб атрымаць спіс рэпрэсаваных цалкам, націсніце кнопку "Шукаць".
  • Калі выставіць значэнні ў іншых палях, можна канкрэтызаваць выбарку.

Калі вы знайшлі недакладнасьці ў Табліцы альбо маеце інфармацыю, якая адсутнічае ў базе, калі ласка, паведамляйце ПЦ “Вясна” на электронную скрыню pierasled@spring96.org

Штрафы:

Агульная сума штрафаў — 4370 базавых велічыняў на 149 чалавек (колькасць выпадкаў — 158)

Арышты:

Арыштавана 74 чалавекі на 1182 сутак (колькасць выпадкаў — 90)

Колькасьць інцыдэнтаў па днях:
Пераслед па поле:
Колькасьць судоў па днях:

Тыпы пераследу:
Артыкулы, па якіх складзеныя пратаколы:

Усяго: 470

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24]  Наступная

Дата інцыдэнту Імя Пол Артыкул Дата суда Судзьдзя Суд Арышт Штраф Дадаткова
461 2020-05-28 Радзькова Алена ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2020-06-15 Наваполацак 30 б.в.
810,00 руб.
У Наваполацку ў дачыненні да Алены Радзьковай, сябры ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня, распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 3. арт. 23.34 КаАП. Паводле пратаколу, 28 траўня Алена Радзькова ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні без адпаведнага дазволу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў – "з выкарыстаннем улётак "Слуга, сыходзь – народ прыйшоў!", "Стоп, таракан!" ды іншых.
462 2020-05-28 Насовіч Леанід м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2020-05-29 Ліда, раённы 15 сут. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 29 траўня ў Лідзе адбыўся суд над Леанідам Насовічам - удзельнікам сустрэчы з youtube-блогерам Сяргеем Ціханоўскім, якая праходзіла ў горадзе 22 красавіка.https://spring96.org/be/news/97239
463 2020-05-27 Ціханоўскі Сяргей м 18.20 КаАП – «Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху» (былы 18.23) 2020-07-27 Менская вобласць, Упраўленне ДАІ 3 б.в.
81,00 руб.
https://spring96.org/be/news/98489
464 2020-05-27 Ціханоўскі Сяргей м 24.23 ч.3 КаАП – «арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2020-07-23 Літвіна Алена Васільеўна Магілёў, Ленінскі 15 сут. Атрымаў суткі за перадвыбарчы пікет у Магілёве 27 траўня.
465 2020-05-27 Васільеў Сяргей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2020-05-28 Міёры, раённы 5 б.в.
135,00 руб.
Актывіста Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі з Міёраў Сяргея Васільева суд Міёрскага раёна пастанавіў аштрафаваць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на суму 135 рублёў. Судовае пасяджэнне адбылося 28 траўня. https://spring96.org/be/news/97220
466 2020-05-26 Саламаненка Аляксей м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2020-05-27 Віцебск, Першамайскі 25 б.в.
675,00 руб.
У Віцебску ў судзе Першамайскага раёна асудзілі затрыманага напярэдадні Аляксея Саламаненку. Ён атрымаў 25 базавых велічынь штрафу (675 рублёў) за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
467 2020-05-24 Федаронак Ганна ж 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2020-06-26 Паставы, раённы 20 б.в.
540,00 руб.
Суд Пастаўскага раёну 25 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйную справу жыхаркі пасёлку Варапаева Ганны Федаронак. Падставай да прыцягненьня жанчыны да адказнасьці быў пост Ганны ў тэлеграм-канале «Пастаўшчына для жыцьця», які яна разьмясьціла 8 траўня. У паведамленьні заклікала жыхароў Варапаева сабрацца ў мясцовым парку. Акурат за гэта на Ганну быў складзены пратакол паводле арт. 23.34 КаАП.
468 2020-05-22 Прохараў Аляксей м 24.23 ч.3 КаАП – «арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (былы 23.34) 2020-05-25 Цыганкова Алена Віцебск, Чыгуначны 10 сут. Нагадаем, што ў Віцебску ў пятніцу 22 траўня быў затрыманы актывіст Аляксей Прохараў. Яго запрасілі ў аддзел аховы правапарадку Чыгуначнага раёну для дачы тлумачэнняў пра ягоны ўдзел у кармленні галубоў 3 траўня. Але з міліцыі яго не выпусцілі – затрымалі і адразу адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Актывіст паспеў паведаміць праваабаронцу, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак. У выніку Аляксей Прохараў атрымаў 10 сутак арышту. Судзілі актывіста праз Skype. https://spring96.org/be/news/97137
469 2020-05-21 Паўлінковіч Станіслаў м 24.4 КаАП – «абраза службовай асобы пры выканні ім службовых паўнамаоцтваў» (былы 23.5), 24.3 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы» (былы 23.4) 2020-05-21 Ратнікава Аксана Магілёў, Ленінскі 15 сут. 40 б.в.
1 080,00 руб.
Асуджаны яшчэ на 15 сутак за непадпарадкаванне пры затрыманні (арышт адкладзены) і атрымаў вялікі штраф. https://spring96.org/be/news/97114
470 2020-05-21 Маціюк Аляксандр м 24.23 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (былы 23.34) 2020-05-21 Грабянчук Алена Віцебск, Чыгуначны 4 сут. 21 траўня, у міліцыю быў выкліканы Аляксандр Маціюк. Раніцай у 8.00 міліцыя забрала мужчыну з дому і змясціла яго ў ІЧУ. Прама адтуль судом Чыгуначнага раёна г. Віцебскаа быў распачаты адміністрацыйны працэс праз скайп. Аляксандр заявіў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе адваката, пасля чаго суддзя Алена Грабенчук абвясціла перапынак да 14 гадзінаў. Аднак мужчыну з-пад варты не адпусцілі. У выніку суддзя пакарала Аляксандра Маціюка 4 суткамі арышту. https://spring96.org/be/news/97046

Папярэдняя  1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24]  Наступная

Версія для друку

Партнёрства

Сяброўства