Заклікаем ўсе бакі да стрыманасці і непрымянення гвалту падчас мірных сходаў
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
Мінск, 08.08.2020
Наша краіна ўступіла ў вельмі адказны і няпросты этап свайго развіцця. Выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь актывізавала беларусаў ва ўсіх кутках краіны, паставіла людзей перад рашэннем найважнейшых для краіны пытанняў - як мы будзем жыць далей, як мы будзем развіваць нашу краіну. У многіх гэты выбар не супадае, але толькі разам мы - народ, якому належыць улада ў краіне.
У сувязі з магчымымі акцыямі пратэсту ў гарадах Беларусі ў бліжэйшыя дні мы - прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый - звяртаемся да ўладаў Рэспублікі Беларусь і праваахоўных органах, да кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, да грамадзян і заклікаем да стрыманасці і непрымянення гвалту.
Свабода мірных сходаў, нароўні з правам на ўдзел у кіраванні сваёй краінай, з'яўляецца адным з асноўных правоў чалавека. Дадзенае права замацаванае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца часткай міжнародна-прававых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь [1].
Дзяржава, яго органы і службовыя асобы, абавязаныя забяспечыць людзям рэалізацыю права на мірныя сходы, у тым ліку на акцыі пратэсту.
Мы звяртаем увагу на тое, што падлягаюць абароне менавіта мірныя сходы: калі іх арганізатары маюць мірныя намеры і сходу мае негвалтоўны характар [2].
У сувязі з гэтым мы звяртаемся да арганізатараў і ўдзельнікаў пратэстных акцый з заклікам выказваць сваё меркаванне выключна мірна і не ўжываць гвалт ні да супрацоўнікаў органаў аховы правапарадку, ні да грамадзянскіх асоб.
Адначасова мы заклікаем органы аховы правапарадку абараняць удзельнікаў мірнага сходу ад любой асобы або групы асоб (у тым ліку ад магчымых правакатараў), якія могуць паспрабаваць якім-небудзь спосабам сарваць гэты сход, абцяжарыць яго правядзенне або ператварыць яго ў масавыя беспарадкі.
Органы аховы правапарадку не павінны дапусціць сітуацыю 19.12.2010 года: тады незаконныя дзеянні асобных удзельнікаў мірнага сходу, якія не былі своечасова спыненыя органамі правапарадку, прывялі да непрапарцыйных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі па разгоне ўсяго мірнага сходу, да ўжывання фізічнай сілы і спецсродкаў да яго ўдзельнікаў, масавых арыштаў. Тыя падзеі дорага абышліся як многім беларусам, так і краіне ў цэлым.
Мы нагадваем, што разгон сходу не варта ўжываць у тых выпадках, калі маюць месца гвалтоўныя дзеянні з боку невялікай групы ўдзельнікаў сходу. У такой сітуацыі варта прыняць меры ў дачыненні да гэтых асоб. аналагічным чынам, калі на сход, які ў цэлым праходзіць мірна, пранікаюць правакатары, то замест датэрміновага спынення або разгону сходу або абвяшчэння яго незаконным органам улады варта прыняць адпаведныя меры для выдалення такіх правакатараў [3].
Мы заклікаем прадстаўнікоў праваахоўных органаў не затрымліваць і не ўжываць фізічную сілу да грамадзян толькі за факт іх удзелу ў мірным сходзе. Наяўнасць у праваахоўных органаў паўнамоцтваў, якія прадугледжваюць магчымасць ўмяшання і разгону незаконнага сходу або магчымасць прымянення сілы, не азначае, што такія паўнамоцтвы варта выкарыстоўваць заўсёды. У выпадку мірнай плыні сходу, арганізаванага з парушэннем заканадаўства, неўмяшанне або актыўнае садзейнічанне правядзенню такога сходу можа часам апынуцца найлепшым спосабам забяспечыць яго мірны зыход [4].
Мы заклікаем усіх удзельнікаў магчымых супрацьстаянняў вырашаць любыя спрэчныя сітуацыі толькі шляхам дыялогу і перамоў.
Усім нам трэба прайсці няпросты шлях вырашэння назапашаных супярэчнасцяў, пошуку грамадскай згоды. Толькі адмова ад гвалту усімі ўдзельнікамі гэтага працэсу дасць магчымасць пазбегнуць непапраўных наступстваў, не дазволіць зламаць чалавечыя лёсы і далей нам самім будаваць наш дом, нашу краіну.
На дадзены момант падпісалі:
РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Ініцыятыўная група " Ідэнтычнасць і права”;
Беларускі ПЭН-цэнтр;
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі;
Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта”;
РГА "Прававая ініцыятыва";
Простае таварыства "Ініцыятыва FORB".
_______________________________________________
[1] Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 21), Капенгагенскі дакумент АБСЕ (арт.
[2] [3] [4] Кіруючыя прынцыпы БДІПЧ АБСЕ па свабодзе мірных сходаў.