viasna on patreon

Праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову завочна асудзілі да трох гадоў калоніі

2024 2024-10-15T19:38:57+0300 2024-10-15T19:38:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alena_maslukova_spring96_9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка завочна агучылі прысуд праваабаронцы "Вясны" Аленай Маслюковай – тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ёй інкрымінавана ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), але сутнасць абвінавачвання невядомая нават самой праваабаронцы. Справу разглядаў Сяргей Багінскі. Працэс цягнуўся з 30 верасня ў закрытым рэжыме. 

Праваабаронца
Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

Спецвытворчасць у дачыненні да праваабаронцы распачалі 23 траўня. Каментуючы крымінальную справу супраць сябе, Алена Маслюкова адзначыла, што інфармацыяй пра сутнасць абвінавачання яна не валодае.

"Ну як на гэта рэагаваць? Калі ў краіне не да законаў, то можна рабіць усё, што заўгодна, але гэта не азначае, што яны мяне зламаюць, ці прымусяць рабіць не тое, чым я займалася. Я працавала ў праваабароне і буду далей працягваць сваю працу".

Алена Маслюкова: "Я працавала ў праваабароне і буду далей працягваць сваю працу”

Супраць праваабаронцы спецыяльную вытворчасць распачаў Светлагорскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Latest news

Partnership

Membership