viasna on patreon

Палітзняволеных журналістаў з Магілёва асудзілі да калоніі

2024 2024-08-01T12:45:00+0300 2024-08-02T13:16:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ales-sabaleuski_jauhen-hluszkou_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскім абласным судзе 31 ліпеня вынеслі прысуд былым журналістам Алесю Сабалеўскаму і Яўгену Глушкову паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 1 арт. 361-3 (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы).

ales-sabaleuski_jauhen-hluszkou_.jpg
Алесь Сабалеўскі (злева) і Яўген Глушкоў

Як паведаміў тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM, суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі прызначыў Алесю Сабалеўскаму чатыры гады калоніі, а Яўгену Глушкову тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама магілёўцам прызначылі штрафы па 200 базавых велічыняў кожнаму. Праваабаронцам не вядомыя падрабязнасці справы.

Алеся затрымалі 12 снежня 2023 года, а Яўгена – пятага студзеня 2024 года. Журналісты знаходзіліся да суда пад вартай больш за сем месяцаў. 

Яўген Глушкоў – былы аператар і журналіст. У 90-х ён працаваў на магілёўскім тэлебачанні, пазней супрацоўніцаў з некалькімі гарадскімі парталамі.  

Алесь Сабалеўскі – былы магілёўскі блогер і журналіст, які супрацоўнічаў з шэрагам незалежных рэгіянальных выданняў. У 2020 годзе яго неаднаразова затрымлівалі за журналісцкую дзейнасць.

Месца ўтрымання Алеся і Яўгена: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Latest news

Partnership

Membership