viasna on patreon

Наваполацкага актывіста Андрэя Зуева завочна асудзілі да сямі гадоў калоніі

2024 2024-07-29T16:23:13+0300 2024-07-29T16:23:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zueu_navap.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі абласны суд завочна прысудзіў сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі актывісту з Наваполацку Андрэю Зуеву. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у 8000 рублёў.

Яго прызналі вінаватым паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК), стварэнні альбо ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 1 арт. 361-1 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).

«Ніяк не стаўлюся да гэтага прысуду, не лічу яго законным, бо сапраўдных судздзяў у Беларусі няма, а гэтыя, якіх прызначылі, прысмакталіся да народу і п’юць з яго апошнюю кроў», — пракаментаваў "Радыё Свабода" прысуд Андрэй Зуеў.

Андрэю Зуеву 45 гадоў, у Наваполацку ён працаваў на СП «Марк Фармэль», быў дзеячом «Народнай Грамады» Мікалая Статкевіча. У траўні 2020 года ён даў інтэрв'ю Сяргею Ціханоўскаму, пасля чаго Зуева арыштавалі на 7 сутак. Пасля гэтага ён быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Некалькі разоў ён падвяргаўся адміністрацыйным арыштам. З'ехаў з Беларусі разам з сям’ёй, таму ягоная справа разглядалася ў межах спецвытворчасці. Суддзя — Галіна Бондал.

Latest news

Partnership

Membership