viasna on patreon

Хутка пачнецца суд над жанчынай, затрыманай падчас рэйду за салідарнасць з палітвязнямі

2024 2024-07-10T13:27:49+0300 2024-07-10T13:40:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siarheenka_alesia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве 22 ліпеня пачнецца суд над палітзняволенай Алесяй Сяргеенкай — жонкай былога палітвязня Максіма Сяргеенка, які выйшаў на волю ў лютым 2024 года. У сям'і двое дзяцей, якім тры і 16 гадоў. Палітзняволеную затрымалі 25 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо трэці суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.

Алеся Сяргеенка

Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над жанчынай распачнецца 22 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Ірына Ланчава.

Нагадаем, падчас масавага рэйду сілавікоў напрыканцы студзеня пад пераслед трапілі больш за 300 чалавек, большасць з якіх — жанчыны. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, якую ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". З пачатку лютага людзей па ўсёй Беларусі пачалі масава судзіць за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 24.15 КаАП. Па рашэннях судоў многім прызначылі вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы "замежнай" аплаты. Некаторых жанчын затрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі пад варту. 

"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

"Вясна" распавядае, што цяпер вядома пра масавы пераслед родных палітзняволеных, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе рэйд КДБ і нагадвае пра важныя меры бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць пераследа.


Падтрымайце жанчыну:

Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Алеся Леанідаўна Сяргеенка

Latest news

Partnership

Membership