viasna on patreon

У Хоцімску за паклёп на Лукашэнку асудзілі мясцовага жыхара

2024 2024-06-28T18:39:26+0300 2024-06-28T18:39:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hocimsk-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Хоцімскага раёна 20 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа мясцовага жыхара Андрэя Каралёва. Яго абвінавацілі ў “паклёпе на Аляксандра Лукашэнку" паводле ч. 1 арт. 367 КК. Справу разглядала суддзя Алеся Парфёненка.

Прычынай крымінальнага пераследу, па інфармацыі MAYDAYMog стаў каментар да навіны ў адным з тэлеграм-каналаў, у якім змяшчалася рэзкая крытыка палітыка.

Гэтага аказалася дастатковым, каб суд прызначыў Андрэю Каралеву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Latest news

Partnership

Membership