Самы шматлюдны завочны суд: пачынаецца разгляд “справы аналітыкаў Святланы Ціханоўскай” Updated
У Мінскім абласным судзе 31 траўня ў фармаце спецвытворчасці пачынаецца разгляд крымінальнай справы “аналітыкаў Святланы Ціханоўскай”. Абвінавачваюць адразу 20 чалавек: Аляксандра Дабравольскага, Рыгора Астапеню, Філіпа Біканава, Юрыя Дракахруста, Андрэя Казакевіча, Ганну Красуліну, Яўгена Крыжаноўскага, Дзяніса Кучынскага, Вераніку Лапуцька, Аляксандра Лагвінца, Ганну Любакову, Васіля Навумава, Марыю Рогаву, Пятра Рудкоўскага, Алесю Руднік, Наталлю Рабаву, Паўла Усава, Таццяну Чуліцкую, Аляксандра Шлыка, Кацярыну Шмаціну.
Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.
Згодна з матэрыяламі справы, усіх іх абвінавачваюць здзяйсненне "злачынстваў экстрэмісцкага характару" ў сувязі з кампаніяй па выбарах Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў постэлектаральны перыяд:
- змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК РБ);
- удзел у экстрэмісцкім фарміраванні і ўваходжанне ў склад такога фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (ч. 3 арт. 361-1 КК);
- спрыянне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады; здзяйсненне іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; закліках, скіраваных да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, здзяйсненне дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт (ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года);
- спрыянне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб (ч. 6 арт.16, ч. 3 арт. 130 КК РБ).
Акрамя таго, Аляксандра Дабравольскага абвінавачваюць у кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК).
Усе абвінавачаная пакінулі Беларусь, у дачыненні да іх праводзілася спецыяльная вытворчасць.
Напачатку судовага працэсу 14 абвінавачаных у справе “аналітыкаў Ціханоўскай” выступілі з заявай.
У прыватнасці, заяўнікі лічаць дадзеную “справу” палітычна матываваным пераследам:
“Усе адвольна згрупаваныя асобы ў “справе” займаліся выключна прафесійнай дзейнасцю, якая не можа класіфікавацца ў адпаведнасці з прад’яўленымі абвінавачаннямі. Мы лічым гэтую “справу” працягам бесперапыннай атакі супраць беларускай незалежнай аналітычнай, экспертнай і журналісцкай супольнасці з боку беларускіх уладаў. А таксама звяртаем увагу на тое, што абвінавачваць экспертаў і журналістаў у спробах захопу ўлады і экстрэмізме – гэта абсурд”.
Яны таксама адзначаюць, што судовы працэс адбываецца наперакор беларускаму заканадаўству, паколькі нягледзячы на афіцыйныя запыты, ніхто так і не атрымаў доступ да матэрыялаў “справы” і у чым менавіта заключаецца сутнасць так званых “абвінавачанняў” таксама невядома.
У парушэнне ўсталяваных нормаў інфармацыя пра суд не была размешчана ў раздзеле "Спецыяльная вытворчасць па крымінальных справах" на старонцы Вярхоўнага Суда.
Апроч гэтага не забяспечана права на справядлівую абарону ў ходзе крымінальнага працэсу.
"Тыя з нас, хто не звяртаўся з хадатайніцтвамі, не ведаюць нават імёнаў сваіх фармальна прызначаных адвакатаў”, – заяўляюць яны.