viasna on patreon

У Брэсце да шасці гадоў калоніі асудзілі грамадзяніна Украіны нібыта за "агентурную дзейнасць"

2024 2024-05-20T17:19:56+0300 2024-05-20T17:23:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makavei-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі абласны суд 15 траўня разгледзеў крымінальную справу супраць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея. 25-гадовага дыджэя абвінавацілі ў “агентурнай дзейнасці” паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько. У чым сутнасць абвінавачання – невядома, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Хутчэй за ўсё Арцёма Макавея затрымалі 27 студзеня 2023 года ў яго дома ў Кобрыне.

Па дадзеных “Берасцейскай вясны", у Арцёма ўкраінскае грамадзянства, але ў Беларусі ён жыў з 2009 года. Апошнія гады працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне, Мінску.

Аб затрыманні грамадзяніна Украіны ў сакавіку 2023 года распавядала “Радыё Свабода”. Па словах маці Арцёма Іны, “у студзені 2023 года сына выклікалі ў міграцыйную службу і «прапаноўвалі прайсці там паліграф». У канцы таго ж месяца да яго дадому стукалі людзі ў цывільнай форме, а 27 студзеня ён «знік, перастаў адказваць на паведамленні». «Я некалькі разоў ездзіла ў Берасце, хадзіла ў КДБ, каб даведацца, за што забралі майго сына, у чым ён вінаваты. Мне проста нічога не адказваюць, ухіляюцца ад адказу. Нават сказалі: "адкуль вы ўзялі, што мы забралі?"Адзінае, што паведамілі:"ён уяўляе пагрозу Рэспубліцы Беларусь". Больш ніякіх тлумачэнняў"

Затрыманне зрабілі супрацоўнікі КДБ. Спярша Макавей сядзеў два месяцы ў ІЧУ Берасця, але ніякіх допытаў не праходзіла, і хлопец не разумеў за што наогул затрыманы. Праз 1 год і 3 месяцы пасля затрымання, справа дайшла да суда. Увесь гэты час мужчына знаходзіўся пад вартай.

Суд пастанавіў пакараць Арцёма Макавея пазбаўленнем волі тэрмінам на шэсць гадоў.

Latest news

Partnership

Membership