viasna on patreon

Далучайцеся да адкрытага запісу падкасту "Вясна прыйдзе"!

2024 2024-05-16T11:23:06+0300 2024-05-17T14:12:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padcast_den.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзень палітзняволеных, заснаваны “Вясной” у гадавіну смерці ў калоніі Вітольда Ашурка, адлюстроўвае новую рэальнасць, у якой апынулася Беларусь: рэальнасць бесперапынных арыштаў і судоў, катаванняў, знявагі гонару і чалавечай годнасці. І цана лютасці дзяржаўнай машыны — здароўе і жыццё людзей, якія трапілі ў яе жораны. Вярнуць іх, на жаль, немагчыма — але мы можам зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб зменшыць шкоду, якую прыносіць час, праведзены за кратамі. 

Менавіта таму ў межах сёлетняга Дня палітвязняў праваабаронцы "Вясны" ладзяць адкрыты запіс падкасту "Вясна прыйдзе". Мы хочам дапамагчы палітвязням захаваць сваё здароўе і разам з прафесійнымі медыкамі і юрыстамі, а таксама з людзьмі, якія прайшлі праз беларускія турмы, знайсці адказы на пытанні: 

  • Як сабе дапамагчы, калі за кратамі баліць зуб, жывот, бок, галава ці сэрца?
  • Якія народныя сродкі выкарыстоўваюць палітзняволеныя?
  • Што кажа беларускае заканадаўства пра медыцынскую дапамогу за кратамі?
  • Як дапамагчы палітзняволеным сваякам, калі ў іх абвастрыліся псіхічныя праблемы і псіхалагічныя разлады ў зняволенні?

Мадэратарка сустрэчы Кацярына Пытлева.

Прыходзьце на адкрыты запіс падкасту!

Калі: 21 траўня, пачатак у 17:00

Дзе: Беларускі дом у Вільні, Vilniaus g. 20

Latest news

Partnership

Membership