viasna on patreon

Палітвязню Аляксандру Кулікову дадалі яшчэ паўтара года зняволення

2024 2024-03-22T16:05:38+0300 2024-03-22T16:13:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulikou-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор апратэставаў прысуд палітзняволенаму магілёўцу Аляксандру Кулікову, асуджанаму да чатырох з паловай гадоў калоніі. Згодна з рашэннем суда, яму дадалі да тэрміну паўтара года.

53-гадовага жыхара Магілёва абвінавацілі па трох артыкулах: ва "уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання", "удзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні", "праходжанні падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 3 арт. 361-1 ч. 1 арт. 361-3, арт. 361-5 Крымінальнага кодэкса).

Як паведамляюць, ён з 23 красавіка па 2 мая 2023 года на тэрыторыі Украіны "прайшоў навучанне па фізічнай падрыхтоўцы, тактыцы вядзення бою, стральбе са стралковай зброі і медыцынскай падрыхтоўцы".


Спачатку Аляксандра Кулікова абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК) і паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК). Мужчына быў за мяжой, калі супраць яго распачалі справу, аднак вырашыў вярнуцца, бо яму паабяцалі, што яму будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі. Суд Ленінскага раёна Магілёва 13 ліпеня 2023 года прызнаў магілёўца вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка. 20 снежня 2023 г. Дзяніс Кічыгін прызначыў палітвязню чатыры гады пазбаўлення волі. Паколькі раней мужчыну ўжо асудзілі на троў гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Аляксандру прызначылі чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Latest news

Partnership

Membership