viasna on patreon

Сям'ю ў Гародні асудзілі за плакат, у якім нібыта змяшчалася абраза Лукашэнкі

2024 2024-03-12T18:54:13+0300 2024-03-12T19:11:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-zatrymanne-51.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Гродна 26 лютага вынес прысуд мужу і жонцы Сяргею і Таццяне Чыжам, якіх абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Наталля Козел.

Іх затрымалі ў лістападзе 2023 года. Да суда Сяргей знаходзіўся пад вартай, а Таццяна – пад падпіскай, паколькі ў сям’і двое непаўнагадовых дзяцей.

Па матэрыялах абвінавачання, у жніўні 2020 года Сяргей і Таццяна прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, разам з мітынгоўцамі прайшлі па грамадскіх месцах горада, цэнтральнай плошчы, парку Жылібера. Пры гэтым дэманстравалі загадзя выраблены плакат, памерамі прыкладна 2,5 х 3 метра, на якім фарбамі чорнага і чырвонага колеру быў напісаны тэкст, які змяшчае паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да прэзідэнта, тым самым наўмысна, распаўсюдзілі паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да яго, у сувязі з выкананнем ім паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.

Абвінавачаны Сяргей Чыж у судовым пасяджэнні віну прызнаў цалкам. Патлумачыў, што плакат быў цяжкі, і яго неўзабаве згарнулі, а пасля шэсця Сяргей яго спаліў.

Таццяна Чыж віну па прад'яўленым абвінавачванні не прызнала, патлумачыла, што была ў прыгнечаным стане па прычыне цяжкай хваробы маці, якая з’яўляецца інвалідам.

Іх апазналі па фотаздымках з інтэрнэту.

Суд прызначыў Сяргею Чыжу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады ("хімія"), а Таццяне – абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу таксама на тэрмін тры гады ("хатняя хімія").

Latest news

Partnership

Membership