viasna on patreon

Магілёўца асудзілі на тры гады калоніі за публікацыю фота Лукашэнкі ў форме СС

2023 2023-10-19T16:41:56+0300 2023-10-19T16:41:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-kastrycznickaha-raiona-mahiliova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва сёмага верасня асудзілі Арцёма Лапікава паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Пушкіна прызначыла Арцёму тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд Кастрычніцкага раёну Магілёва

Як паведаміла MAYDAY.TEAM, мужчыну затрымалі ў жніўні 2023 года. Яго абвінавацілі ў публікацыі пасля выбараў у 2020 годзе ў сябе на старонцы ў Instagram фотаздымка Лукашэнкі ў форме СС. Публікацыя суправаджалася вершам, тэкст якога невядомы.

Арцёма затрымлівалі ў лютым 2023 года паводле арт. 19.11 КааП. Тады яму прызначылі 15 сутак арышту.

Latest news

Partnership

Membership