viasna on patreon

Палітзняволеную актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі

2023 2023-10-09T15:14:37+0300 2023-10-09T15:20:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sharenda_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Рэчыцкага раёна 2 кастрычніка пачалі разглядаць чарговую крымінальную справу супраць палітзняволенай актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, асуджанай да трох гадоў калоніі. Суддзя Станіслаў Іванюценка 9 кастрычніка прызнаў жанчыну вінаватай у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў ёй яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да трох гадоў. На першым судовым пасяджэнні яна заявіла пра збіванні ў зарэчанскай калоніі — быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.  

Паліна Шарэнда-Панасюк з сям'ёй

Нагадаем, Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Маці двух непаўнагадовых сыноў абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364 (гвалт у адносінах да супрацоўнікаў міліцыі), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прызначыў жанчыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У канцы лютага 2022 года на палітзняволеную завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК, а пазней асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі. Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. 

У чэрвені 2022 года ёй пакінулі прысуд без зменаў і перавялі з СІЗА у папраўчую калонію № 24. Па прыбыцці ў калонію яе змясцілі ў ШІЗА, дзе яна правяла 80 сутак амаль бесперапынна. Пасля гэтага яе адправілі ў ПКТ на паўгода і ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле арт. 411 КК.

Новую справу супраць жанчыны пачалі разглядаць у Рэчыцы 2 кастрычніка. На пачатку працэсу Паліна нагадала, што не лічыць гэты суд законным і не належыць гэтаму суду, бо напісала адмову ад беларускага грамадзянства, а сам працэс назвала проста фарсам.

Актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе заявіла пра збіванні і ціск у калоніі

Справу разглядае суддзя Станіслаў Іванюценка.

9 кастрычніка жанчыне быў вынесены прысуд — яшчэ адзін год пазаўлення волі ў дадатак да трох гадоў калоніі. Такое рашэнне прыняў суддзя Станіслаў Іванюценка. Агулам за увесь зняволення Паліне прызначылі чатыры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыма.

У апошнім слове Паліна Шарэнда-Панасюк параўнала падзеі 2020 года ў Беларусі з паўстаннем Кастуся Каліноўскага, піша "Наша Ніва". Паводле палітзняволенай, людзі, якія ахвяруюць сабой дзеля незалежнасці і дэмакратыі, «будуць названыя ў новай Беларусі героямі», а тых, хто іх цяпер катуе, чакае суд.

"Беларусь абавязкова будзе вольнай, але дзеля гэтага трэба змагацца, не пакладаць рук", — сказала з лавы падсудных Паліна Шарэнда-Панасюк.


Падтрымайце палітзняволеную грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:

ІЧУ АУС Рэчыцкага райвыканкама. 247483, Гомельская вобл., г. Рэчыца, вул. Савецкая, 35

Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

Latest news

Partnership

Membership