viasna on patreon

Палітзняволеную супрацоўніцу БелТА асудзілі на тры гады калоніі за каментары пра "справу Зельцэра"

2022 2022-09-08T13:07:57+0300 2022-09-08T18:00:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mozhchanka_inna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 верасня Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Іны Можчанкі, якую абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў па ч. 1 арт. 130 КК "Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы" і арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады".

Справу разглядала суддзя Вера Філонік.

Пакідала ў сацсетках "пратэсныя" каментары

Іне Можчанцы 45 гадоў, пры гэтым Іна ўваходзіць ў "Саюз пісьменнікаў Беларусі". У 2019 годзе журналістка выпусціла кнігу "Герои партизанского края: 75-летию освобождения Беларуси и Победы в Великой Отечественной войне посвящается". На сайце расійскага МЗС нават адзначалася, што выданне выпушчана "пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы".

Аднак у сацсетках жанчыны былі і іранічныя каментары над выступоўцамі ў савецкай вайсковай форме музыкамі. А на старонцы ў "ВКонтакте" захоўвала карцінкі з "Вусоў Лукашэнкі " і пісала "крытычныя" каментары.

Мяркуючы па старонцы Іны на сайце самвыдату samlib.ru, таксама яна была аўтаркай мастацкай прозы і паэзіі ў жанрах фэнтэзі, прыгод і любоўных раманаў. Да затрымання яна працавала ў агенцтве БелТА на пасадзе начальніцы сектара працы з электроннай інфармацыяй аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў.

Іну Можчанку затрымалі 29 верасня 2021 года. Падставай для гэтага сталі падзеі, якія адбыліся напярэдадні: гібель айцішніка Андрэя Зэльцэра ў выніку перастрэлкі з супрацоўнікам КДБ Федасюком, які таксама загінуў. Гэтую падзею Іна пракаментавала ў сацсетках, негатыўна выказаўшыся пра загінулага супрацоўніка КДБ. Ужо на наступны дзень да яе прыйшлі сілавікі. З таго часу журналістка знаходзіцца за кратамі.

У двухмеснай камеры 5 сутак сядзелі 16 чалавек

На судзе абвінавачаная крыху распавяла пра ўмовы ў ізалятарах, у якіх за гэты час яна сядзела. Са слоў Іны, спачатку яе змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, дзе яна правяла 5 сутак у 2-мясцовай камеры, у якой знаходзііася 16 чалавек. Потым павезлі ў Жодзіна, у следчы ізалятар. Там ім зладзілі, як распавяла жураналистка, "выхаваўчы карантын". На працягу 1,5 месяцаў у яе 8-мясцовай камеры знаходзілася 14 чалавек; перадачы не дазваляліся, з-за чаго даводзілася выпрошваць у супрацоўніка туалетную паперу і пракладкі. Пасля таго, як іх знялі "карантыну", умовы ледзь палепшыліся, аднак да моманту суда ўсё роўна з'явіліся адчувальныя праблемы са здароўем. З Жодзінскага ізалятара жанчыну павезлі судзіць у Берасце. Чаму суд праходзіў не ў сталіцы, дзе затрымалі Іну і дзе яна жыла і працавала, — незразумела.

Экспертыза не знайшла ў каментарах журналісткі ніякіх падвойных сэнсаў і закліку да гвалту

У каментарах журналісткі пра загінулага супрацоўніка КДБ Федасюка, якія і сталі прадметам крымінальнага разбору, судовая экспертыза выявіла "фармаванне негатыўнага стэрэатыпу ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Паводле версіі абвінавачвання, сваімі паведамленнямі Можчанка мела на ўвазе ў тым ліку і адабрэнне ўчынку Зэльцэра, падбухторваючы да гвалтоўных дзеянняў над праваахоўнікамі. А значыць, у яе дзеяннях, на думку пракурора, таксама маецца склад злачынства па артыкуле аб распальванні варожасці і варажнечы. Такія матывы Іна і яе адвакатка на судзе адмаўлялі. Дарэчы, судова-лінгвістычная экспертыза таксама не знайшла ў каментарах Іны ніякіх падвойных сэнсаў і прызыву да гвалту, паведамляе "Брэсцкая Вясна".

Па частцы, якая тычыцца "абразлівасці" паведамленняў (гэта значыць складу злачынства па арт. 369 КК), абарона абвінавачанай падкрэсліла, што згодна з адпаведным артыкулам, абразу павінна быць выяўлена ў непрыстойнай форме. Адвакатка адзначыла, што ў выступе пракурора не было пазначана, якія менавіта словы маюць непрыстойную грубую форму і супярэчаць агульначалавечай маралі. Больш за тое, праведзеная ў рамках справы экспертыза ўстанавіла, што ўсе лексемы, выкарыстаныя ў каментары, знаходзяцца ў слоўніках рускай мовы агульнаўжывальнай лексікі без стылістычных паметак.

6 верасня Брэсцкі абласны суд прызнаў Іну Можчанку вінаватай па двух інкрымінаваных ёй крымінальных артыкулах (арт. 369 і ч. 1 арт. 130), прысудзіўшы ёй тры гады папраўчай калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

Latest news

Partnership

Membership