viasna on patreon

Зрабіў фота "фака" на фоне навагодняга выступу Лукашэнкі — атрымаў 1,5 гады "хіміі"

2022 2022-04-28T12:28:13+0300 2022-04-28T12:35:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/happy_new_year_lukas.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кобрынскага раёна 25 лютага па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) асудзілі Дзяніса Кісялёва. Пра прысуд брэсцкай "Вясне" стала вядома толькі цяпер. Жыхара Кобрына асудзілі да 1,5 гады "хіміі" за фота сярэдняга пальца на фоне тэлевізара з выступам Лукашэнкі ў навагоднюю ноч, якое ён размясціў у закрытым тэлеграм-чаце "Кобрын для жыцця Чат".

happy_new_year_lukas.png
Ілюстрацыйнае фота

Сустракаючы Новы год-2022, Дзяніс Кісялёў глядзеў па тэлевізары выступ Аляксандра Лукашэнкі. Мужчына вырашыў зрабіць фота і сфатаграфаваў "непрыстойны жэст" на яго фоне. Каля сямі гадзін раніцы 1 студзеня ён выклаў гэты здымак у тэлеграм-чаце "Кобрын для жыцця Чат", які з лістапада 2020 года з'яўляецца закрытым (патрапіць туды можна толькі па запрашэнні).

12 студзеня Кісялёва затрымалі і змясцілі ў ізалятар. 14 студзеня мужчыну перавялі пад хатні арышт.

Напрыканцы лютага адбыўся суд па справе, у выніку якога суддзя Вадзім Здановіч асудзіў Кісялёва да паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімію"). Акрамя гэтага, у яго канфіскавалі смартфон, з якога было зроблена і выкладзена тое самае фота.

Latest news

Partnership

Membership