viasna on patreon

Былога падпалкоўніка міліцыі Пятра Буцько асудзілі да шасці гадоў калоніі

2022 2022-02-10T10:59:13+0300 2022-02-10T11:01:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budzko_petr1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Лідскага раёна асудзіў былога падпалкоўніка міліцыі запасу Пятра Буцько з Іўя да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса, паведамляе "Медыязона".

Акрамя гэтага, яму прызначылі штраф у памеры 500 базавых. Пракурор запрошваў для Буцько 5 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле версіі абвінавачвання, 27 траўня Буцько, які пасля звальнення з міліцыі стаў дырэктарам камерцыйнай транспартнай фірмы, нанёс свайму супрацоўніку Андрэю Захару "не менш за 12 удараў у вобласць галавы" кулакамі. Тым самым ён "прычыніў яму менш цяжкія цялесныя пашкоджанні". Пацярпелы ў судзе заявіў, што ў яго "няма прэтэнзій" да абвінавачанага.

Пётр Буцько служыў у міліцыі больш за 20 гадоў, завяршыўшы службу намеснікам начальніка РАУС у Карэлічах у 2017 годзе. У канцы 2020 года ён адбыў 32 дні адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, распавядаў падпалкоўнік у інтэрв'ю газеце "Народная Воля". Ён распавядаў выданню, што тады супраць яго "спрабавалі сфабрыкаваць крымінальную справу", але гэтага не адбылося бо "засталіся яшчэ ў міліцыі сумленныя людзі, якія не пагадзіліся даваць на яго хлуслівыя паказанні".

Сілавікі затрымалі Пятра Буцько 20 жніўня 2021 года, правёўшы Ператрус у яго дома і на лецішчы. У траўні 2021 года Лукашэнка пазбавіў званняў больш за 80 былых сілавікоў. У гэты спіс трапіў і Пётр Буцько: яго пазбавілі звання падпалкоўніка міліцыі запасу.

Latest news

Partnership

Membership