viasna on patreon

Справа "нуль праміле" : Вынеслі прысуды журналістцы Барысевіч і лекару Сарокіну

2021 2021-03-02T16:05:54+0300 2021-05-17T23:08:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2021-02-19-11.48.55.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 сакавіка вынес прысуды па крымінальнай справе супраць палітзняволеных журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх прызналі вінаватымі ў разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны (ч. 3 арт. 178 КК). Суддзя Святлана Бандарэнка пакарала Кацярыну Барысевіч шасцю месяцамі пазбаўлення волі і аштрафавала на 100 базавых велічыняў (2 900 рублёў), а лекара Арцёма Сарокіна асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штрафу на 50 базавых (1450 рублёў). Іх затрымалі 19 лістапада, то бок Кацярына павінны выйсці на волю праз два з паловы месяцы. Арцёма Сарокіна сёння павіны вызваліць у залі суда.

Фото: Belta via Reuters
Фото: Belta via Reuters

У першы дзень суда па хадайніцтву пракурора працэс зрабілі закрытым: гэта рашэнне патлумачылі неабходнасцю пазбегнуць "выдавання ахоўнай законам медыцынскай таямніцы і дадзеных папярэдняга расследавання". З усіх удзельнікаў і ўдзельніц працэсу ўзялі падпіску аб неразгалошванні, нават невядома, якое пакаранне запрашвала ў суда дзяржабвінаваўца Людміла Іваненка. Шэсць судовых працэсаў прайшлі за закрытымі пад ключ дзвярыма.

Раніцай 2 сакавіка стала вядома, што ў 16:00 у адкрытым рэжыме будзе абвешчаны прысуд. Але як паведамляе "Еўрарадыё", у залу, дзе абвесцяць прысуд, упусцілі толькі 10 чалавек (без уліку сваякоў), хоць там могуць змясціцца 28. Не пусцілі і галоўнага рэдактара tut.by Марыну Золатаву. Людзей не пускаюць у фае, хоць яно пустое. Таксама на абвяшчэнне прысуду прыйшлі еўрапейскія дыпламаты.

photo_2021-03-02-15.53.46.jpeg
У судзе перад абвяшчэннем прысуду. Людзей не пускаюць у фае, хоць яно пустое. Фота: Еўрарадыё

Падрабязнасці пра суд:

Дзверы ў судовую залу замыкаюцца на ключ. Працягваецца закрыты суд над журналісткай і лекарам па справе "нуль праміле"

Справу разглядае суддзя Святлана Бандарэнка, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Людміла Іваненка. TUT.BY звонку назірае, як адбываецца працэс.

Суд над журналісткай Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным закрылі. Але што вядома аб ходзе працэсу?

Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны.


Лекара Арцёма Сарокіна затрымалі 19 лістапада па справе аб разгалашэнні медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы (частка 3 артыкула 178 КК). У той жа дзень па гэтай жа справе затрымалі журналістку TUT.by, якая са словаў лекара, падмацаваных дакументамі, распавяла, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны. Дзеянні Барысевіч кваліфікаваныя па частцы 5 артыкула 16 і частцы 3 артыкула 178 КК (саўдзел у разгалашэнні медыцынскай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы).

Арцём Сарокін і Кацярына Барысевіч прызнаныя палітычнымі зняволенымі і вязнямі сумлення.

Latest news

Partnership

Membership