viasna on patreon

Узноўленая справа Дзьмітрыя Завадзкага.

2003 2003-12-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Рэспублікі Беларусь 10 сьнежня ўзнавіла расьсьледваньне крымінальнай справы аб зьнікненьні журналаліста Дзьмітрыя Завадзкага. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі-97 паведаміла жонка журналіста Сьвятлана Завадзкая. Афіцыйнае паведамленьне аб узнаўленьні справы падпісанае намесьнікам начальніка аддзелу па расьследваньні справаў, зьвязаных з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй, Іванам Бранчэлем.
У афіцыйным паведамленьні гаворыцца, што крымінальная справа аб зьнікненьні Дзьмітрыя Завадзкага ўзноўленая “у сувязі з неабходнасьцю вытворчасьці сьледчых дзеяньняў”.
Узнаўленьне справы дае магчымасьць родным Завадзкага падаваць хадайніцтвы аб допыце асобаў, якія лічацца датычнымі да зьнікненьня журналіста. Згодна шматлікіх сьведчаньняў, такімі з’яўляюцца генеральны пракурор Беларусі Віктар Шэйман і камандзір СОБРу Дзьмітрый Паўлічэнка. Шмат могуць распавесьці і эск-старшыня КДБ Уладзімір Мацкевіч, былы генпракурор Алег Бажэлка, а таксама іншыя былыя і дзеючыя афіцыйныя асобы краіны, хадайніцтвы аб допыце якіх да гэтага часу адхіляліся.

Latest news

Partnership

Membership