viasna on patreon

Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў “са зьдзіўленьнем успрыняў інфармацыю пра тое, што Польшча ўнесла яго ў сьпіс “неўязных” за рашэньне міністэрства аб прызнаньні нелегітымным апошняга зьезду Саюзу палякаў Беларусі”.

2005 2005-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Мне шкада, што польскі бок такім чынам рэагуе на патрабаваньне да грамадзкіх арганізацыяў выконваць дзейнае заканадаўства”, – заявіў міністар.

Спадар Галаванаў паўтарыў меркаваньне мін`юсту, што шосты зьезд Саюзу палякаў прайшоў з парушэньнямі заканадаўства. Ён таксама прыгадаў, што Саюз ужо атрымаў сёлета адно пісьмовае папярэджаньне.

“Калі быць да канца прынцыповымі, можна падаваць у суд справу аб ліквідацыі Саюзу палякаў”, – падкрэсьліў Віктар Галаванаў і дадаў, што “беларускі бок пайшоў насустрач Саюзу, не жадаючы правакаваць канфлікт”.

Паводле міністра, калі Саюз не абскардзіць рашэньня мін`юсту і не правядзе новага зьезду, на чале Саюзу палякаў Беларусі павінна застацца папярэдняе кіраўніцтва, перадае «Радыё Свабода».

Latest news

Partnership

Membership